«Выспы»

906

Описание

У новую кнігу прозы Франца Сіўко ўвайшлі аповесць “Тыдзень вялікай коткі”, суплёт эсэ, сярод якіх вылучаецца “Сволач паводле Брэма” і апавяданні “З Індыі з любоўю”, “Духі Нізіннае Еўропы” і “Тры растанні”. "Што ў кадры, што па-за кадрам – біятланістцы Туры Бергер залішні, ды, відаць, і збольшага памяркоўны гламур падчас спаборніцтваў не пагражае. Лоб і шчокі ў кропельках поту, абсівераныя вусны з камяком прымерзлае сліны понізу, няправільныя абрысы твару – ці ж пра такое марыць спешчаны размаітасцю праяваў жаночага хараства топ-менеджэр «Плэйбоя»? Зацятаю ўпартасцю ды несучаснасцю хады на трасе Тура Бергер нагадвае мне колішнюю суседку, вясковую дзеўку Тарэсу Ц.. Гарт, узрослы на глебе сялянскай рупнасці – хараство будзённага." 



1 страница из 218
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Выспы (fb2) - Выспы 864K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Франц Сіўко Франц СіўкоВЫСПЫ

Падрыхтаванае на падставе: Франц Сіўко, Выспы — Мінск: Логвінаў, 2011. — 280 с.

ISBN 978-985-6991-36-6

© Інтэрнэт-версія: Камунікат.org, 2010

Тыдзень вялікай коткіАповесць I

— Вось так яно ўсё і выплывае на свет Божы, — з выглядам чалавека, які неспадзеўна згубіў падчас стыхійнае навалы ўсіх сваіх крэўных, прамаўляе Алуша, і гэтак знаёмая Дарашэнку напятасць жончынага голасу канчаткова пазбаўляе яго надзеі на які-кольвек дыялог. – Дык у вас з гэтаю Люсяй, можа, і дзеці ёсць? Можа, і ўнукі таксама? А мы і чуць пра іх не чулі, і ведаць не ведаем. Пазнаёміў бы ўжо, ці што... Ёсць? Колькі? Ну, прызнайся!

Твар яе пярэсціцца плямамі, колер вачэй імкліва перамяняецца з шэрага на рудаваты — першая прыкмета, што прыступ злосці будзе працяглым. А гэта значыць — спрачацца не варта. Бо цяпер яна будзе гаварыць ды гаварыць, як заведзеная, аж пакуль не стоміцца, і кожнае ягонае неабачлівае слова толькі падліе масла ў агонь. Такая ўжо ў кабеціны заюшлівая натура, нездарма ж – нібыта мастачка.

Алуша вырабляе батык і прадае яго пасля прэзентацый у музеі прыватных калекцый праз ралет на кірмашы. Галоўным чынам гэта выявы дзявочых твараў і экзатычных кветак на тле бляклых пасаў дажджу ці, наадварот, да рэзі ўваччу яркіх сонечных прамянёў. Да таго, як заняцца батыкам, жонка працавала настаўніцай малявання ў школе для дзяцей з затрымкамі псіхічнага развіцця, што, відаць, і паўплывала, хоць сама яна так не лічыць і баронь Бог лішні раз нагадаць ёй пра тое, на яе творчую – або толькі чорнае, або толькі белае, і ні пядзі ўбок – палітру.

— Алуша, ну чаму нельга пагаварыць спакойна? – употай спелячы спадзеў хоць на якое, хоць на самае кволае замірэнне, прамаўляе Дарашэнка. – Мы ж не дзеці, здаецца... Можна высветліць усё цывілізавана...

— Во-во, цывілізавана! Цы-ві-лі-за-ва-на — о, як гэта ўпісваецца ў тваю тэзу: паводзіны ў адпаведнасці з узростам і каб усё пры тым было цывілізавана і ціха! А дакладней – шыта-крыта. І гэтаму ты моладзь вучыш? Нішто сабе навука!

Комментарии к книге «Выспы», Франц Сіўко

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!