Севярын Квяткоўскі прэзентуе праект:
«Як стаць беларусам. Сто гісторый»
Дакументальна-мастацкая проза
Рэдактар Валянцін Акудовіч
Дызайнер Анатоль Лазар
Карэктар Ціхан Карнякевіч
Кампутарная вёрстка Аляксей Харужка (publisher.by)
Пры ўдзеле:
Ганна Валынец
Аляксандар Лукашоў
Арцём Мартыновіч
Хрысціна Марчук
Аляксандар Ярашэвіч,
якія дапамаглі ў зборы тэкстаў
Адмысловыя падзякі:
Андрэй Дзмітрыеў —
удзел у выданні кнігі
Алена Макоўская і Ніна Шыдлоўская —
удзел у рэалізацыі праекту на сайце budzma.org
Марына Золатава —
удзел у партнёрскай рэалізацыі часткі праекту на сайце Tut.by
— Я прыйшоў атрымліваць пашпарт. Так склалася, што разам з мамай. Быў 1985 год. Чыноўніца пашпартнага стала будзённа задавала пытанні. Калі яна запаўняла графу «нацыянальнасць», я ні секунды не вагаўся і адказаў: «Беларус!»
Адразу ў цішы кабінета прагучаў кінематаграфічны, з добра пастаўленым голасам крык мамы: «Юрачка, падумай, гэта ж на ўсё жыццё!»
Юры Вінаградаў Як я стаў беларусам— Вам ужо не трэба рабіцца беларусам? Паколькі вы ўжо не Нехта, а Хтосьці? Тады гэтая кніга можа дапамагчы некаму з вашых родных, сяброў ці знаёмых.
Важна прачытаць кнігу ад пачатку да канца. Толькі тады будзе паўнавартасны эфект. Знікнуць многія сумневы, хістанні і фобіі. Нават калі на нейкай старонцы ў вас з’явяцца думкі: «Ды зразумела, ды я гэта ўжо бачыў, прадумаў, перажыў!». Ці: «Так не бывае!». Альбо: «Няма чаго ім рабіць!». Чытайце да самай апошняй літары.
Нават калі вы і так лічыце сябе ці кагосьці з свайго атачэння беларусам. Магчыма, гэта фантомная беларускасць. Беларус — гэта не бусел, зубр, партызан, мех бульбы ці трактар.
Неяк мы сядзелі з прыяцелем цёплым надвячоркам на бервяне ля дарогі ў старым квартале прыватнага сектара ў Менску. Нам было гадоў па дваццаць, а да нас падышоў значна старэйшы дзядзька — стрэльнуў цыгарэтку.
Наш выпадковы знаёмы без запрашэння далучыўся да размовы. Ён не надта трапна ўстаўляў рэплікі. Было бачна, што думкі тубыльца драўляных джунгляў блукалі дзесьці па-за кантэкстам тэмы.
І раптам дзядзька выбухнуў:
— Сядзіце тут, балбочаце!
— Ну…
Комментарии к книге «Як стаць беларусам. Сто гісторый», Севярын Квяткоўскі
Всего 0 комментариев