Апавяданні пра жанчын
Падрыхтаванае на падставе: Генрых Далідовіч, Жар кахання: Апавяданні пра жанчын. — Мн.: Маст, літ., 1996. — 350 с.
ISBN 985-02-0003-0
Copyright © 2013 by Kamunikat.org
...как люблю я... и вас, «жены человеческие, сеть прельщения человеком»! Эта «сеть» нечто поистине неизъяснимое, божественное и дьявольское, и когда я пишу об этом, пытаюсь выразить его, меня упрекают в бесстыдстве, в низких побуждениях... Хорошо сказано в одной старинной книге: «Сочинитель имеет такое же полное право быть смелым в своих словесных изображениях любви и лиц ее, каковое во все времена предоставлено было в этом случае живописцам и ваятелям: только подлые души видят подлое даже в прекрасном...»
Іван Бунін Раздзел першы. ДВОЕ МАЛАДЫХМы непрыкметна падрасталі...
I прад высокаю красою,
Увесь зачараваны ёй,
Скланіўся я душой маёй,
Натхнёнай, радаснай такою.
A ў сэрцы хораша было,
Там запалілася цяпло...
Максім БагдановічІстаРасказвае Алесь С.Маладыя мае гады прыпалі на сярэдзіну трыццатых. Сказаць шчыра, я добра не ведаю, што гэта такое — юнацтва. Калі табе няма дзесяці? Альбо калі пятнаццаць? Васемнаццаць? Ці трыццаць? У сярэдзіне трыццатых гадоў мне перавальвала за дваццаць, быў я па-сялянску рослы i дужы, вучыўся на педагагічным факультэце універсітэта i ў адзін дзень ранняй i халоднай вясны...
Цяпер, калі мінулася столькі лет i зім, не магу пэўна сказаць, дзе першы раз убачыў яе. Можа, у бібліятэцы, можа, у студэнцкай залі ці ва універсітэцкім дворыку — хутчэй за ўсё мімаходзь бачыліся ўсюды. Але добра помню, як пачалося наша знаёмства: у той дзень мы, выпадковая кампанія, гуртам пашыбавалі на новы i вельмі папулярны фільм «Цырк». Калі пасля сеанса пакідалі кінатэатр, дык выйшла, што мне выпала ісці ў адну дарогу, як кажу, з крыху знаёмай высакаватай i танклявай дзяўчынай у новых чорных боціках, у шыкоўным чорным вясеннім паліто, пад чырвоным заліхвацкім берэцікам i такога ж колеру некалькі разоў абгорнутым вакол шыі i завязаным на грудзіне шалікам. Ёй, гараджанцы, трэба было ісці на цяперашнюю вуліцу Карла Маркса, а мне — далей, за рэчку, як цяпер жартуюць, за «андатравы пасёлак», дзе я займаў пакойчык у далёкага сваяка.
Комментарии к книге «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]», Генрих Вацлавович Далидович
Всего 0 комментариев