«Ранні снег»

796

Описание

Часам ранні снег кладзецца на скроні i на душу па віне паклёпніка або зайздросніка. Непаразуменні прынеслі шмат непрыемнасцей герою аповесці Аляксею Буевічу. У складаных абставінах узнікла i загартавалася шчырае i чыстае каханне да маладой настаўніцы Веры. Пасля мнoгix выпрабаванняў праўда i людская дабрата прынеслі шчасце закаханым. Падзеі аповесці адбываюцца у першыя пасляваенныя гады ў далёкім ciбipcкiм сяле i ў Беларусі.



1 страница из 151
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Ранні снег (fb2) - Ранні снег 637K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Сергей Иванович Граховский Сяргей ГрахоўскіРАННІ СНЕГ

Аповесць

Падрыхтаванае на падставе: Сяргей Грахоўскі, Ранні снег. Аповесць, — Мінск: Мастацкая літаратура, 1975. — 176 с.

Copyright © 2015 by Kamunikat.org

Ранні снег 1

«Што ж за яна? Якая з сябе? Чарнявая ці русявая? Прыгожая ці так сабе?» — думаў Аляксей, збіраючыся ўдарогу.

«Ат, што мне з таго? Прывязу. Няхай пажыве. Пабачым, колькі яна напрацуе»,— адмахнуўся ад надакучлівых думак. Але хіба ад ix адаб'ешся? Пах прыгарэлай бульбы нагадаў дом i маленства, родную хату, маці i сястру, такі ж туманны ранак, ракітнік у пацерках дымнай расы, адзінокую дзічку на выспе пасярод ракі, цёмную віратлівую ваду над калодаю счарнелага дуба, густы аер i сітнік на ўзбярэжжы. Прамільгнулі выпадковыя малюнкі маленства i расплыліся туманным воблачкам ядранай раніцы.

Каля печы гаспадыйя адцэджвала вялікія чыгуны з дробнаю «свіною» бульбаю. Пах той бульбы, бразгат качаргі па прыпечку заўсёды будзілі ўспаміны, вярэдзілі душу шчымлівай тугою па далёкім незваротным маленстве.

Аляксей нацягнуў зялёную, абшмуляную на рубцах целагрэйку.

— Зноў галодны ляціш! Укусіў бы чаго, а то ўчарнеў, не раўнуючы, як той грак;— ушчувала яго гаспадыня.

— Нічога, Дзяменцеўна, на жывой касці цела нарасце. От набегаюся за сваім канём, дык чыгун бульбы ўбяру.

— Ты б яго, гада, стрыножваў. Ну ж i ўдружылі табе падлу! Пакуль не ўперлі яго школе, некалі ўсёю брыгадаю мудрэй за ганчакоў бегалі за гэтаю ваўкарэзінаю. Як абгарэў на пажары, кручаны стаў, людзей баіwца. Куды ж збіраешся?

— У раён. Па новую настаўніцу.

— Абы-якую не бяры. Глядзі, каб баская[1]

— Якая дастанецца,— усміхнуўся Аляксей і, згінаючыся, каб не выцяцца аб вушак, выскачыў з хаты.

За сялом у тумане, як прывіды, цьмелі старыя алешыны i кусты шыпшынніку, цягнула вільгаццю, канапляным духам i прывялым бульбоўнікам. Глуха тупалі i ржалі спутаныя коні, выплывалі i раставалі ў густым тумане галовы i спіны. Коней ніхто не пасвіў: вакол сяла была выгараджана паскоціна — сталочаны выган, але за ноч i на ім трохі наскубваліся каровы i коні. Аляксей хацеў знячэўку ўхапіць свайго каня за грыву i накінуць аброць, але дзе ты яго знойдзеш, калі i за тры крокі нікога не пазнаеш.

Комментарии к книге «Ранні снег», Сергей Иванович Граховский

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!