«Карані»

899

Описание

Некаторыя дзеці, кіруючыся нібыта добрымі намерамі, з наседжаных гнёздаў у родных вёсках перавозяць бацькоў на сталае месцажыхарства ў горад. Нялёгка прыжываюцца старыя людзі ў нязвыклай абстаноўцы, узнікаюць канфлікты, часам яны прыводзяць да трагічнага фіналу. Аўтар у сваім рамане даследуе прычыны гэтых канфліктаў, разважае аб духоўнай сувязі пакаленняў, аб тым, як навукова-тэхнічны прагрэс уплывае на адносіны між людзьмі.



1 страница из 310
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Карані (fb2) - Карані 1282K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Алексей Никифорович Карпюк Аляксей КарпюкКАРАНІ

Раман

Падрыхтаванае на падставе: Аляксей Карпюк, Карані: Раман — Мінск: Мастацкая літаратура, 1988. — 351 с.

ISBN 5-340-00015-Х

© OCR: Камунікат.org, 2011

© Інтэрнэт-версія: Камунікат.org, 2011

ПРАЛОГ

Існуе толькі дзве справы,

вартыя чалавека: дабыванне хлеба

і пошук ісціны.

Р. А. Сямёнаў— ляснічы з-пад Кастрамы (з газет)

Летні ранак. Паветра яшчэ не нагрэлася; яно густое, хоць ты рэж яго нажом на празрыстыя пласцінкі. У недасяжным высокім небе —глыбокая-глыбокая сінява, там без зямной спешкі і мітусні чырлікалі жаўрукі.

Дарога ад Лаўрэнавага хутара да вёскі Зялёная Даліна пакуль што пуставала. У вёсцы не брахаў ні адзін сабака. Панавала цішыня, поўная мудрай велічы і спакою. Свае цяжкія воды з металёвым, як у разлітой ртуці, адценнем Нёман нёс уздоўж агародаў у Балтыку ўпэўнена, раўнадушна і маніў да сябе, абяцаючы халадок ды асалоду. За рэчкай — не то дзеці на траве грэліся, не то буслы пахаджвалі, не то ляжалі пярэстыя каровы. За імі ў імглістым марыве ледзь зелянеў стручок масалянскай царквы.

На краі вёскі красаваўся двухпавярховы будыначак праўлення калгаса і сельсавета — ладны, бы дача пісьменнікаў у Друскеніках. Каля яго застылі дзве грузавічкі. Чакаючы нарада, шафёр Франак Шмігельскі — буйны весяльчак і стары кавалер — дражніўся з барадатым худым напарнікам:

— Юрка, частушку пра цябе ўспомніў, паслухай:

Эх, нікому так не файно,Як нашаму Юрцы,Сам на печы грэе плечы,Я ... у пячурцы!

Барадаты толькі выскаліў ва ўсмешцы маладыя зубы. Бо радаснае сонца людзям зноў абяцала гарачы пагодлівы дзень, злаваць пры такім надвор'і — грэх.

За абвітымі дзікім вінаградам будынкамі Лаўрэна Маркевіча і за яго садком з каляровымі вуллямі трымцела блакітнай смугой урадлівае поле — раўнюткае, як стол. Там нагвалт цягнулася ўгору і аж млела ад раскошы бацвінне цукровых буракоў — сакавіта-мясістае, пругкае ды густое-густое; можна легчы на яго, і лісты цябе ўтрымаюць. Так яно буяла, што нават цяпер, у палове лета, ужо ледзь не цалкам закрывала вялізны валун каля могілак, ад якога калісьці Лаўрэнаў дзед адлупіў ладны кавалак, вычасаў вялізны крыж ды паставіў сабе на мяжу.

Комментарии к книге «Карані», Алексей Никифорович Карпюк

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!