«Міланькі»

2429

Описание

Гэта чацвёртая кніга прозы Генрыха Далідовіча. Новыя аповесці «Міланькі» і «Завуч» працягваюць адну з любімых тэм пісьменніка — паказ жыцця вясковых настаўнікаў. Чытач зноў сустрэне герояў, якія ўжо знаёмыя па аповесці «Усё яшчэ наперадзе». Яны цяпер паказаны больш пасталелымі, бліжэй далучанымі да жыцця і да сваёй працы, глыбей дакранёнымі да пачуццяў сяброўства і кахання. да нялёгкага працэсу станаўлення маладой сям'і.



1 страница из 310
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Міланькі (fb2) - Міланькі 1289K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Генрих Вацлавович Далидович Генрых ДалідовічМІЛАНЬКІ

Падрыхтаванае на падставе: Генрых Далідовіч, Міланькі. Аповесці, — Мінск: Мастацкая літаратура, 1980. — 352с., іл.

Copyright © 2013 by Kamunikat.org

МІЛАНЬКІАповесць ЧАСТКА ПЕРШАЯЛЕТА І ВОСЕНЬ 1...

«Вось я і зноў у Міланьках! — усміхаўся сам сабе Васілец, ідучы ўзбоч платоў па тупкай сцежачцы.— Зноў бачу знаёмыя дамы, сады, платы, пясчаную і пыльную вуліцу... І ведаю: хто тут і як жыве...»

Міланькі цяпер — у другой палове жніўня — былі ціхія. Здаецца, знямоглыя ад шчодрага сонечнага святла. Нідзе нікога. Ні адной душы.

Толькі перад павароткаю ўбачыў маленькіх дзяцей. Сядзелі на дарозе, гулялі. Вось убачылі яго. Паўставалі.

«Пазналі ці не?»

Падышоў.

— Добры дзень, міланьцы!

— Добры дзень, добры дзень! — адказалі ўсе разам, задзіраючы галовы і прыжмурваючыся.

— Пазналі? — усміхнуўся Васілец.— Ці не помніце ўжо?

— Угу,— самыя большыя і смялейшыя кіўнулі галовамі.

— Ну, хто ж я?

— Настаўнік...— адказаў з абсмаленым носам, рыжаваты хлопчык, сын Пеці Логвіна.

— Малайчына! — з радасцю сказаў Васілец, пагладзіў яго па галаве.— Вось табе за гэта! — І, дастаўшы з кішэні, даў яму цукерку. Даў па цукерцы і астатнім.

Дзеці заўсміхаліся, адразу пачалі разгортваць цукеркі.

— Гуляйце, расціце хутчэй! — усміхнуўся і Васілец.— Прыйдзеце ў школу, дык буду вучыць вас. Добра?

Усе са згодаю кіўнулі галовамі.

Васілец паўсміхаўся і падаўся далей. Ведаў; сёння ўжо ўсе ў Міланьках будуць ведаць, што «вярнуўся Ядзін настаўнік».

Падыходзіў да школы. Хваляваўся. Як і пазалетась, калі ўпершыню прыехаў сюды.

«Ну, як яна там, наша школка? Пастарэла?»

Школьная брамка была адчынена. Зайшоў у двор. І збянтэжыўся: на лаўцы ў цяньку сядзеў дырэктар. Зірнуў з цікаўнасцю сюды — і, здаецца, твар яго не змяніўся. Ні ўсмешкі, ні радаснага здзіўлення не ўзнікла на ім. Толькі, мусіць, той думаў: «Ну, які ты цяпер, дружа?» Бо назіраў пільна і ўчэпіста.

— Добры дзень вам,— падышоўшы і стрымліваючы радасць, хваляванне, прамовіў Васілец. Убачыў: не надта бярэ старасць дырэктара. Статны во і цяпер, прыгожы. Хоць на галаве яшчэ паболела сівых валасоў.

— Здароў! — Іван Сямёнавіч падняўся, падаў руку. Прамовіў сваім звычайным, крышку сярдзітым, крышку насмешлівым голасам.— Вярнуўся, кажаш?

Комментарии к книге «Міланькі», Генрих Вацлавович Далидович

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства