«Дом»

1578

Описание

Творчасьць Адама Глёбуса з’яўляецца вельмі неардынарнай, часам зьдзіўляе і неспадзявана ўражвае. Бывае гэтае ўражаньне прыемнае, часам – не зусім. Раман “Дом”, як акрэсьліў сам аўтар, “раман-аўтапартрэт у сямейным інтэр’еры”. Не падобны ён на датыхчасовыя апавяданкі і шырэйшыя творы. Памятаю, некалі пры нагодзе сустрэчы з Адамам Глёбусам на адным з літаратурных “Бязьмежжаў”, ён заявіў, што, пэўна, ніколі ў жыцьці не возьмецца за такі памер, як раман, бо ў ягонай сям’і “раманы ўжо пісаліся”. Магчыма, гэтае сьверджанне было заўчасным, проста тады яшчэ не назрэла тэма для рамана. Цяпер яна з’явілася – ДОМ. Але і раман гэты па-глёбусаўску фпецыфічны – кароткія фрагмэнцікі перажыванняў, назіранняў, успамінаў, меркаванняў, сабраныя ў адно цэлае, адно, што дае поўнае ўяўленне пра Глёбуса, як чалавека. Шматпакаленьневая сям’я, рэляцыі паміж дамоўнікамі, узаемасувязі і ўзаемадачыненьні. Бацькі – дзеці – унукі – праўнукі. Кожнае пакаленьне знайшло сваё месца ў рамане. Ніхто не застаўся па-за ўвагай. Вельмі асабісты, часам нават інтымны аповед пра самога сябе ў кантэксьце свайго...



1 страница из 93
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Дом (fb2) - Дом 353K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Адам Глобус Адам ГлёбусДОМ

Раман-аўтапартрэт у сямейным iнтэр'еры

Падрыхтаванае на падставе: Адам Глёбус, Дом: Раман-аўтапартрэт у сямейным iнтэр'еры — Мінск: Логвінаў, 2004. — 143 с.

© Камунікат.org, 2012

Частка першая. Унук

Падарунак

Жонка гаворыць: «Найлепшы падарунак, якi я зрабiла табе за жыццё, — унук Вова. Ён, як i ты, — Валодзя Адамчык. Мы ўсе будзем яго любiць, як i цябе». Не пярэчу. Не каментую. Усмiхаюся, бо прыемнасць у невядомасцi.

Водар

Узяў Вову на рукi. Іду з iм праз вераснёвы парк. Яму толькi тры месяцы. Яму яшчэ цяжка трымаць галаву. І я прыцiскаю яго лоб да сваёй шчакi. Водар... У дзяцей пяшчотны водар. Першага разу я выразна пачуў гэты пах, калi выцягнуў з калыскi сваю стрыечную сястру. Ёй было таксама месяцы тры. Яна капрызiлася, плакала... Каб супакоiць, я ўзяў яе на рукi. Водар дзiцяцi мяне здзiвiў. Прэсна-салодкi, чысты i моцны. Так пахла мая Вольга, так пахла мая Ядзя. Цяпер такi водар сыходзiць ад Вовы. Чужыя дзецi пахнуць крышку iнакш, менш салодка i больш прэсна.

Перацяканне

Алена праспала цэлы дзень. Яна нечым атруцiлася — на Камароўскiм кiрмашы каштавала розную садавiну. Як ты купiш, не пакаштаваўшы?! Да гэтага Алена прастудзiлася, катаючыся ў полi на канi. Хваробы нападаюць на яе адна за адной, нiбыта прырода паўстала супраць яе цела. Алена марнее проста на вачах. Асаблiва выразна перамены бачацца тады, калi яна бярэ ўнука на рукi. Той нiбыта пачынае расцi. Я бачу, як ён павялiчваецца, а баба змяншаецца. Жыццё наўпрост перацякае з яе ў яго. Ад назiрання за перацяканнем жыццёвай сiлы я нямею.

Прыход

«Вова прыходзiў», — кажу брату. «Прыносiлi...» — «Цяперака ў нас гэта называецца «Вова прыходзiў». — «Ну i як?» — «Спакойны хлопчык, спаў, пакуль мы вячэралi. Прачнуўся, на рукi папрасiўся... Усё яму цiкава... Спрабуе нешта сказаць... Белы, чысты, вочы блакiтныя...» — «Адчуваеш сябе старым?» — «Так».

Адлегласць

Комментарии к книге «Дом», Адам Глобус

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства