Апавяданні, мініяцюры, маленькая сага
Падрыхтаванае на падставе: Янка Брыль, Муштук i папка. Апавяданні, мініяцюры, маленькая сага, — Мінск: Мастацкая літаратура, 2007. — 238 с. — (Бібліятэка школьніка).
Copyright © 2013 by Kamunikat.org
ДАСКАНАЛАСЦЬ МАЙСТРАУ багатым суквецці выдатных беларускіх пісьменнікаў XX стагоддзя Янка Брыль займае пачэснае месца. Ён пражыў 89 гадоў. На працягу шасці дзесяцігоддзяў з невялікім гакам ствараў мастадкія творы, многія з якіх сталі нашай бясспрэчнай класікай i знайшлі шырокае прызнанне ў вялікім свеце. Але нельга думаць, што жыццёвая i пісьменніцкая дарога Брыля ўсцілалася ружамі. Складаных, драматычных паваротаў на гэтай дарозе было шмат.
Нарадзіўся Іван Антонавіч Брыль 4 жніўня 1917 года ў сонечнай Адэсе. Ягоны бацька Антон Данілавіч меў сялянскія карані, але працаваў у Адэсе «правадніком першакласных вагонаў». Там прайшло ранняе дзяцінства Янкі Брыля. Ен быў самым малодшым у бацькоў, якія мелі ажно дзесяцера дзядей. Трое з ix памерлі малымі, астатнія павырасталі, але мелі розны лёс.
«Улетку дваццаць другога года бацька, знясілены двума наваратамі тыфусу, брушнога i зваротнага, паддаўся жончыным угаворам i вярнуўся з ёю i меншымі дзецьмі на сваю радзіму, у вёску Загор'е», размешчаную «паблізу ад Міра на Наваградчыне» (цяпер гэта Карэліцкі раён Гродзенскай вобласці). «Тут гаспадарыла маці — Анастасія Іванаўна, да самай смерці Настуля, родам з суседняй вёсачкі Маласельцы, з працавітай, нябеднай сям'i»,— прыгадваў Янка Брыль у аўтабіяграфічным нарысе «Думы ў дарозе».
Зімой 1924 года Антон Данілавіч, «прастудзіўшыся ў лесе, злёг i памёр». Расціла трох самых малодшых хлопцаў (Колю, Міхася i Янку) ужо адна маці. Была яна дужая i па-сялянску цягавітая.
Калыскай пісьменніцкіх дум Янкі Брыля стала не Адэса, а Загор'е, a калі браць трошкі шырэй, дык Наваградчына. Яна пасля Рыжскага падзелу Беларусі адышла да палякаў.
Комментарии к книге «Муштук i папка. Апавяданні», Янка Брыль
Всего 0 комментариев