«Мяжа»

860

Описание

Новую кнігу Андрэя Федарэнкі склаў аўтабіяграфічны раман «Мяжа», а таксама выбраныя лепшыя апавяданні, якія ўпершыню выходзяць пад адной вокладкай. Раман-эсэ «Мяжа» пасля часопіснай публікацыі стаўся, паводле шматлікіх выказванняў крытыкі, з’явай у беларускай прозе. У творы выяўляецца своеасаблівае ўспрыманне рэчаіснасці галоўным героем, абвостранае пачуццё справядлівасці і прыгажосці.



1 страница из 251
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Мяжа (fb2) - Мяжа 1045K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Андрей Михайлович ФедоренкоАндрэй ФедарэнкаМяжа МЯЖАРаман-эсэ ЧАСТКА ПЕРШАЯ 1. «Хвабула»

Звоніць аднойчы Анатоль Сыс, раніцаю, гадзін у сем, і плача так, што мне на другім канцы тэлефонная трубка мокрая:

— Чуеш, Андруша, хачу пісаць раман на (…), дык трэба хвабула! Мы ў Анатоля Жука, а ён расказвае мне эпілёг на (…)! А на (…) мацеры мне твой эпілёг, калі я прашу ў цябе хвабулу?!

І плача — раўчуком цячэ!

Так і я цяпер. Сабраўся пісаць раман, матэрыялу мора, нават «эпілёг» праглядваецца — а вось «хвабула»…

2. Сорак пяць

У «ЛіМе» загаловак артыкула пра Максіма Гарэцкага: «Без тыдня 45 гадоў».

І ўбачыўся мне масіўны, грунтоўна ўкапаны паласаты пагранічны слуп з лічбай «45» у прыбітым на ім бляшаным квадраціку.

І ўспомнілася мне, як некалі горача і шчыра прасіў Бога даць дажыць хаця б да сарака…

І захацелася мне стаць пад гэтым слупам і азірнуцца на сваё жыццё, як дакаціўся да яго, як дайшоў да гэтай мяжы, маючы ўсе шансы не пражыць і палавіны.

Сорак пяць… Сур’ёзная лічба. Крытычная, небяспечная мяжа. З ёю не пажартуеш. Не па мне былі, хто гэтай мяжы нават не парасёк, — першыя імёны, якія прыходзяць у галаву: Чэхаў, Мапасан… Шукшын? І Шукшын. Зрэшты, хіба ў нас сваіх не хапае? Палуян, Багдановіч, Калюга… І тыя, хто дасягнуў гэтага слупа і проста на памежжы, на пагранічнай паласе зваліўся: Чорны, Гарэцкі… І тыя, хто ненамнога яе перасягнуў: Сыс, Пісьмянкоў, Асташонак… І яшчэ лічанае-нязлічанае мноства загінуўшых сваёй і не сваёй смерцю, якія не дапалі не тое што да 45, а да 30 і нават менш (чытайце кнігі-мартыралогі Л. Маракова).

…Колькі талентаў звялося,Колькі іх і дзе ляжыцьНевядомых, непрызнаных,Не аплаканых нікім,Толькі ў полі адспяваныхВетру посвістам пустым!

Так што проста фізічна дажыць да гэтай лічбы — хаця б дзеля таго, каб мець магчымасць і гонар упісаць яе ў анкету, назваць у паліклініцы ці, не дай Бог, у аддзяленні міліцыі — гэта, скажу вам, ужо маленькі подзвіг.

Але вось ён здзейснены. І пазіраеш ты яшчэ на свет Божы, і топчаш пакуль гэтую зямлю, і трэба неяк апраўдваць сваё тут існаванне.

Комментарии к книге «Мяжа», Андрей Михайлович Федоренко

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!