«Мутны Меконг»

733

Описание

отсутствует



1 страница из 11
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Мутны Меконг (fb2) - Мутны Меконг [calibre42K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Винцесь Мудров

Вінцэсь Мудроў

Мутны Меконг

Апавяданне

- Шчаслівы ты, - з робленай зайздрасцю прамаўляе сябар, узняўшы чарку. - Хутка будзеш дома.

Я задуменна лашчу бараду, уяўляю чэргі ў авіякасу - з начнымі адчуваннямі, перазовамі і цісканінай ля вакенца,

- і брунатная, падобная да амёбы пляма на столі пачынае варушыцца ў п’яных вачах. Надоечы цэлыя суткі прастаяў у чарзе, а квіт узяў толькі да Цюмені. Кажуць, там да авіякасы наогул не прабіцца, таму давядзецца, відаць, далей ехаць цягніком.

- У Цюмені бяры на любы рэйс: на Горкі, Куйбышаў, Варашылаўград, - падае голас Аўтухоў - калега, які пяты год працуе на Поўначы. - Галоўнае праз Урал перамахнуць.

Нашая тэхнаглядаўская кантора арандуе кватэру ў драўляным двухпавярховіку. Будыніна месціцца ў цэнтрытаёжнага горада Лістападаўска, і мы, тэхнаглядчыкі, зрэдзьчасу з’язджаемся сюды з трубаправодных трасаў. Вось і цяпер, напярэдадні першага траўня, прыехалі з сябрам у горад, і цяпер п’ем гарэлку на кухні. За вакном ўжо цёмна, і ў зялёным святле ліхтара, што стаіць пасярод двара, соннай імжакай мітусіцца дробны снег.

- Канец красавіка, а на вулцы мароз, - выдыхае разам з цыгарэтным дымам Аўтух, - а дома ўжо бульбу садзяць. - Калега наш родам з Кіева.

Гарэлка апякае горла і я заядаю гаркоту кіслым агурком. Поруч са мной сядзіць аўтухоўскі зямляк - верталётчык Міша. Ён жыве ў суседнім доме і штовечару завітвае сюды, прыхапіўшы пару пляшак. Грошай у аўтухоўскага зямелі, як ён сам кажа, столькі, што можа набыць уласны ветрухал - так авіятар называе верталёты. Міша соўгае азадкам па крэсле

- адзнака таго, што збіраецца паведаміць штосьці важнае.

- У ліпені хачу дахаты ехаць. Хопіць ужо матляцца па свеце. Падамся ў сельгасавіяцыю. Буду на камаўскай тарахцелцы шкоднікаў труціць.

- А дзе, апроч Лістападаўска, даводзілася лётаць? - пытаецца Алехна, спрабуючы спачатку рукой, а потым відэльцам выцягнуць кіслы гурок з трохлітровага слоіка.

- Я быў у такіх мясцінах, дзе наша Ямала-Ненецкая акруга падасца раем. Вы пра такія краіны і не чулі.

Я добра ведаю геаграфію і ўплішчваюся ў размову:

- Ну, а ўсё ж.

- Лаос! Чулі пра такі?

Алехна ведае пра маё захапленне геаграфіяй, таму адкідваецца на спінку крэсла, казеліць на мяне блазенскім вокам.

Комментарии к книге «Мутны Меконг», Винцесь Мудров

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!