«Імгненні»

645

Описание

Наталля Барысаўна Кучмель нарадзілася 4 ліпеня 1964 года ў г. Мінску ў сям’і медыцынскіх работнікаў. Пасля атрымання сярэдняй адукацыі ў 1981 г. паступіла на філалагічны факультэт БДУ. У 1986 г. атрымала дыплом аб вышэйшай адукацыі. Працавала карэктарам, стыльрэдактарам, перакладчыкам у навуковых выдавецтвах і перыядычных выданнях. У цяперашні час працуе карэктарам у РУП “Выдавецкі цэнтр БДУ”. Друкавалася ў супольным паэтычным зборніку “Літаратурны квартал" (2003), часопісах “Першацвет”, “Маладосць”, штотыднёвіку “Літаратура і мастацтва” і іншых. Кніга паэзіі “Імгненні” пабачыла свет у выдавецтве “Мастацкая літаратура” у 2005 годзе.



Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

Імгненні (fb2) - Імгненні 146K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Наталля Кучмель
Наталля Кучмель
Імгненні
Вершы

ЗМЕСТ

* * * Стосам блытаных ліній...

* * * Не кідай, будзь са мной, жыві, пачуцце-нежыць...

* * * Неба лікуе...

* * * Сатлелі травы нашага юнацтва...

* * * Першая кропля па выпуклым шкле...

* * * Дзень паўпрылёг на горад і раку...

* * * Сцяжкаю да прыпынку...

* * * Дымам на веі клеіцца стома...

* * * Ноч пяе дыханнем тваім...

* * * Ліпнёвы надвячорак прыкідваецца днём...

* * * Вечар пахне лісцём і пылам...

* * * У любой цеплыні на хвіліну здарыцца змрочна...

Плён

* * * Студня на выспе пяску...

* * * Ты багатай зрабіў мяне...

* * * Паблякла неба, звітае смугой...

* * * плыў дождж над горадам...

* * * Стрыжоў і ластавак мае...

* * * Я за цябе старэй - на той спакой...

* * * У акне дзявочай спальні...

* * * Скупое сонца п'юць бакамі гмахі...

* * * Ляніва, быццам адэсісты, вып'юць кавы...

* * * Праполка...

* * * - Здурнела! Сорам на вачах губляеш!..

* * * Май. Дождж ішоў...

* * * Неба ў бляску сляпучым стыгне...

* * * На могілках старых з-пад голых вербаў ніцых...

* * * Холад чаромхі, туману, раскрытае рамы...

* * * Ліпень. Здымкі начныя...

* * * Ад мастака - партрэту...

* * * Сон стане сродкам ізноў, як наяве, убачыць...

* * * Мяне не слухаюцца рыфмы...

* * * З ціхім шасценнем, бы кнігі старонкі...

* * * Звечарэла. Сонна ў пакоі...

Быў канец лютага

* * * Жыццё; і ў ім - хрупасткасць і надрыў...

* * * Хто б сказаў - каханне маё...

* * * Туман ярам... Плятуцца стужкі туману...

* * * Неба весняе - ясны німб...

* * * Цераз якую муку вызнаем...

* * * А у Цябе няма імя...

* * * Сёння ў небе імжыцца...

* * * Апала лісце. Месяц лістапад...

* * * Над цёплым пылам сходаў...

* * * Многа зімаў прайшло...

* * * На сто дарог вакол ляжыць разбухлая зямля...

* * * Ёсць веліч у старых закінутых мурах...

* * * А з бяроз - па адным - ападаюць лісты...

* * * Мокрае, шэрае неба радзімы - ды вочы...

* * * Лёгкі голас, лёгкі кашаль, лёгка ў такт...

* * * Падлетак! Вусны горкія твае...

* * * Прыйдзі... Зялёны змрок у пакоі...

* * * Перакулены свет...

* * * У вогкай цяшыні...

* * * Вільготнай душнай ноччу цяжка спаць...

* * * Позняй ветранай ноччу...

Тваё аблічча

Песня

* * * Піск, гоман, скокі, вогнішча ўначы...

* * * Не ўсе ў разлуцы - у журбе, бы ў труне...

* * * Узяўшы рукі твае, датыкацца губамі запясцяў...

* * * Няўлоўна змыкаліся захад з усходам; плялася...

* * * Снег коле павекі - адліжны: ільдісты і рэдкі...

* * * Наймільшая з дзяўчат...

* * * Вецер вакол мяне...

* * * Як цяжка спалучаць...

* * * Гэта вясна...

* * * Такая ноч, што салаўі - крычаць...

Анёлы

* * * ...вечар без цябе...

* * * Анёл, у лёце над зямлёю...

* * * У хваляў сваё жыццё...

* * * Бязмоўны вечар. Жоўты далягляд...

* * * Зямля, дзе мяжуюць глыжы і будылле...

* * * Ліпнёвы поўдзень збіў над вербамі...

* * * А ты мне паклаў на плячо галаву...

  * * * Стосам блытаных ліній, Быццам ніці з асновы, — Залатое на сінім Голле ў вечар вясновы. І ў дрыготкіх глыбінях Шэрых воч тваіх — тое: Залатое на сінім. Залатое на сінім. Залатое…   * * * Не кідай, будзь са мной, жыві, пачуцце-нежыць: Хацець — што не маё, кахаць — што не належыць: Вусоў дзяціны пух, валос закрут цяжкі І дырыжорскі рух дзявочае рукі.   * * * Неба лікуе, пацямнелі брады; Чайкі святкуюць вызваленне вады. І на шклёным балконе, дзе пануе пыльныя цьма, Для інжыра ў вазоне скончылася зіма.   * * * Сатлелі травы нашага юнацтва, I кветкам ад марозаў не падняцца. Ды адчуванне дзіўнае палёгкі: Жыві, далёкі.   * * * Першая кропля па выпуклым шкле Рассыпалася на злёце. Як хлопец у цельніку — клён у святле Машыны на развароце. Рэзкія плямы паўзверх зямлі Разбіты ліхтар кідае... Хто яго ведае — дзе, калі Аднойчы тое згадаю?   * * * Дзень паўпрылёг на горад і раку Празрыс тым, цёплым, быццам летнім, целам. Павольна падаўшы, не шамацела Лісціна, абмінаючы руку. I на ваду, схіліўшыся, з маста Дзівіўся нехта — хворы ці то п'яны... Згасаў палын, разліты ў донцы шклянак Вачэй пад колер мокрага ліста.   * * * Сцежкаю да прыпынку Праз зарослы язмінам двор Хлопец нясе дзяўчынку... I думае — што да зор. Лёгка, нібы націнку, Праз хвіліны — як праз гады, Хлопец узняў дзяўчынку. I думае — назаўжды...   * * * Дымам на веі — клеіцца стома. Чуць, як гаворыць з ветрам салома. 3 ветрам — салома, з кроплямі  — голле, 3 сэрцам нявольным — вольная воля. — Йдзі сюды, сэрца, — дам табе крылы: Лётай, кружыся, дзе табе міла. Будзе халодна, будзе й галодна, Але ж затое  — шчасна, свабодна! — Позна мне, цяжка, — сэрца казала. — Чорнае лоззе вены працяла. Чорнае лоззе, мокрае лісце — Не адарвацца. Вось бы калісьці...   * * * Ноч пяе дыханнем тваім. Я яго чую — і ноч пяе. Ноч пяе золатам кончыкаў вей. Я іх бачу — і ноч пяе. Ноч пяе дакрананнем рукі, Далонню ў далоні, крокам у крок. Паветра згушчаецца — не ўдыхнуць, I з сэрца капае цёплы сок.   * * * Ліпнёвы надвячорак прыкідваецца днём. Няма куды спяшацца. Ўсе дома. Маскі здзеты. Каханы хлопчык мой, нібыта кацянё. Аблізвае вяршкі з малочнага пакета.   * * * Вечар пахне лісцём і пылам. Котка злезла з акна пад'езда, Валюхаючыся, пайшла. Душна, быццам між сценак вазы: Атачае дамы, здаецца, Тонкі пласт залатога шкла.   * * * У любой цеплыні на хвіліну здарыцца змрочна, Цверазеўшы, спіной адчуць пад шпалерамі — мур. Маленькі лемур, у цябе вялізныя вочы; Прыпадз і да маіх грудзей, маленькі лемур.   Плён Мята, мята пры балоце, Рута пры рацэ. Як пук жыта — жмут мелодый Пры адной руцэ Прыхінёны; а другая — Жоўтае, як звон, Сэрца спелае трымае; Белы мёд з яго сцякае Проста на далонь.   * * * Студня на выспе пяску Белым прысыпана снегам. Памяць аб тонкім, гарачым Целе тваім. Памяць аб веях — Шорсткіх, як снег, што зрываецца з даху пад ветрам, Лёгкіх, як снег, што сядае на твары і кроны. Дымчаты снег. Памяць аб вуснах — Вабных, як познія вішні ў лістоце калянай, Праг ных, як быццам пчала, што аблізвае спелы Вішанны сок.   * * * Ты багатай зрабіў мяне. Дараваў мне срэбра і злота, Перлы, лалы і дыяменты. Тыя скарбы заўжды са мной: Срэбра ў пасмах вакол чала; Злота зор — скрозь мокрыя веі; Лалы сораму, жалю, гневу, Дыяменты слёз развітальных I ў халодны дзень прад змярканнем Перлы кропель на сумным шкле.   * * * Паблякла неба, звітае смутой. Бязважкімі гуляе прыпаламі Ліпнёвы вецер: каля губ Яго Сівы матыль трапечацца крыламі. Як горача! Паволі нікне дзень. I пазіраюць з моста дзве дзяўчыны На мнос тва белых кропак па вадзе — Як быццам бы па ягадзе рабіны.   * * * плыў дождж над горадам цяжкі і нізкі быццам дым і голле гордае само хілілася прад ім так за гадзінаю гадзіна коціцца ў пакой гром кропляў рынаю — курантаў бой плыў дождж над горадам звісаў завесаю вады як мяккім голасам ахутваў змоўклыя сады і не ўскалочана у палісадзе між вяргінь пад колер воч тваіх стаяла стынь   * * * Стрыжоў і ластавак мые Неба водаварот. Шыпшыны губы туг ія Сцялі ружовы рот. Паволі ноч наступае, I ў ёй прасвету няма... За здраду найгорш карае Жанчына сябе сама.   * * * Я за цябе старэй — на той спакой, Які бывае, калі ўсё разгубіш І не кахаеш, а спакойна любіш, Не забываючыся выгады сваёй. Я за цябе старэй — на той спакой.   * * * Ў акне дзявочай спальні Гарыць, не міргне свечка. Кахаць не развучыцца. А ўнізе — вецер, слота. Пажоўклых лісцяў плямы. Няма прытулка сэрцу. Каханак на гадзіннік Глядзіць, затым — у цемру. Кахаць не развучыцца. Кот мокры і блішчасты Хаваецца ў пад'ездзе. Няма прытулка сэрцу. У сне, прад нараджэннем, Шаволіцца зародак. Кахаць не развучыцца. Штоночы ў адзіноце Стары чакае смерці. Няма прытулка сэрцу.   * * * Скупое сонца п'юць бакамі гмахі, I смешны снег аблёг зямлю і дахі — Як семяно: пласт пуху па вярху I кругленькае, цвёрдае — ў пуху. I не назваць, што больш было б вясеннім, Чым гэты снег, падобны на насенне, I сонца, што, як котка на страсе, Аж надта годна галаву нясе. Але ўжо прагрымелі кроплі сцёкам. I твой пакой — абдымкаў нашых кокан, Спусцелы кут задушных таямніц — Асветлен скрозь прарэзы аканіц.   * * * Ляніва, быццам адэсіты, вып'юць кавы I пойдуць блындацца па горадзе без справы — Два даўганогія, пад сонцам, за руку. I ветрык, што ў дрымотных пошуках чагосьці На даляглядзе, як падушкі, хмары мосціць, Не пашаволіць разамлелую раку; Бо на адно дастане сіл — даткненнем гібкім Сушыць нагі маленькай мокрыя адбіткі На шэрым покрыве бетоннай паласы I спрабаваць спатоліць вялае тамленне, Яе спадніцай абвіваючы калені. Яму разбэрсаўшы на вочы валасы.   * * * Праполка... Двухтыднёвыя дажджы Дзяляну марнатраўем затапілі. Паўсюль, не вылучаючы ні град, Hi баразён,— адною злітнай хваляй Курчавіцца і бухне зелянота. Мелісы пах. Мяшаючыся з пахам Парэчкі і зямлі, ён кліча — жыць! Ён кліча — жыць! Ён кліча — шчасным быць, На дробязі не зварачаць увагі. Не гледзіш? Што ж. Будзь вольны. Бог з табой. Жыві, як можаш. Я жыву — як хочу! Таму што ведаю цяпер, як трэба, Таму што падаюцца пад рукамі Макрыцы ніцістыя карані, I дыхае слабенькая меліса, У свет шырокі гледзячы з адвагай, I між кустоў парэчкі — самасея, Хоць мокрая, ды гордая паставай Сарана яркай барваю гарыць.   * * * Паводле сюжэтаў «Тысячы і адной ночы» — Здурнела! Сорам на вачах губляеш! Пагардліва зірнуўшы спадылба, Ўсясветнаму цару ты адмаўляеш I да грудзей штомоцы прыхінаеш Нахабнага і брыдкага раба! I цар, адрынуты, абагаўляе Тваю між смецця знойдзеную рэч, А раб каравы твар свой прыкрывае Ад пацалункаў і цябе піхае, Нібы свінню: «Пайшла, пачвара, прэч!» — О той, хто загаворвае сурокі, Дапамажы, бо звяну, як трава: Самаадданы, юны, яснавокі, Мне цар не мілы; нічые папрокі Не дапамогуць: чую толькі крокі Карослівага чорнага раба.   * * * Май. Дождж ішоў. Цяжкі і вогкі пах Цяжкіх і вогкіх выпарэнняў бэзу. Асфальтам заліваны чорны шлях Блішчыць спіной, як мокрае жалеза, I на ільсніс тай, маслістай спіне Ў бяздумнасць і спакой нясе мяне.   * * * Неба ў бляску сляпучым стыгне, Жоўтым вокны шкліць. Без цябе пражыўшы тры тыдні. Так і звыкну жыць. Але ў вечар, ветрам напяты Над ламаным грэбнем дамоў, Тонкі твар, бы з іконы зняты, Узгадаю зноў. Што ты? Дзе ты? Месяц замглёны Крэпне між аблок. У завулку блукальнік сонны Прыцішае крок.   * * * На могілках старых з-пад голых вербаў ніцых Відаць, што не гарыць ні ў храме, ні ў капліцы Святло; і рад магіл, на стомлены пагляд, Так мірны, як нібы дзіцячых ложкаў рад. Парадак іх маўчыць аб сне, а не аб смерці. I хочацца запхаць пад белы камень сэрца Дый так далей пайсці — каб не было чаму Hi рвацца, ні цярпець пякучую думу, Ані перажываць бязлюдства, безграшоўе, Пакуты за любоў, чыёсьці безгалоўе... Йсці стылай, ледзяной, цягнуць бязгучны спеў I тоненькім кійком збіваць лістоту з дрэў.   * * * Холад чаромхі, туману, раскрытае рамы; Холадам вее салоўкавы шчокат таксама 3 купаў надрэчных кустоў. Сцюжа бяссонных стагоддзяў пустога чакання; Пары, якой на марозе стаецца дыханне; Сцюжа сівых валасоў. Іскры сваяцтва, любові, сяброўстваў цяпельцы Не затрымаюць хвіліны, ў каторую ў сэрца Зойдзе льдзяная ігла. Што ж мы, як толькі разблыталі кокан малечы, Выспелі, сталі сабою, — за век чалавечы Маем так мала цяпла?   * * * Ліпень. Здымкі начныя. Камароў над дрыгвою бяссонне Штохв іліны па шкле асвятляльнікаў цельцамі б'е. У кустах вербалозу захліпаецца соладка конік I расою паволі набракаюць красоўкі твае. Неба, бледнае з захаду,— ў шнарах аблок вечаровых, I далёкае, дробнае полымя ўнізе дрыжыць. Як ты мякка ступаеш — нібы госць на зямлі выпадковы — I дрыгве гэтай гідлай сцеражэшся балюча зрабіць. Ты вялікі, як неба, і маленькі — бы мне па далонях Даступаеш да сэрца; ціхі гук кінакамера ўе. Хай штоночы між лоззя захліпаўся бы соладка конік I траву далікатна краналі красоўкі твае.   * * * Ад мастака — партрэту. Сонны дождж Паткнецца ў шкло — Памыслю пра цябе я. Каханне — не адзіная ідэя, Дзеля якое варта йсці пад нож. Але калі па скошаным ілбе Маёй маг ільнай выспы Дождж заскача, То фарбы — жыцьмуць. Можа, тым аддзячу Сусвету і табе.   * * * Сон стане сродкам ізноў як наяве, ўбачыць Мужнасць разлатых броў, а пагляд — дзіцячы. Столькі пражыўшы гадоў — цяпер разумею Цалкам значэнне слоў пра «праменні веяў»; Толькі цяпер вырастае з-пад сэрца згода 3 вобразам казак усходніх: «Вачэй маіх прахалода...»   * * * Мяне не слухаюцца рыфмы. I верш — той нудны гук, калі Тужліва ўслед сапраўдным рыпнуць Калодзежныя жураўлі. Паперы — мо на трыццаць столак, Ды аднаго няма на ёй: Як вылузнуўся з ночы золак I раскрываецца зарой. * * * 3 ціхім шасценнем, бы кніг і старонкі. Вецер шаволіць ліс тоты руду. Ў небе бязвоблачным месячык тонкі Нізка ляжыць — запірае ваду. Так бы прасіцца ў любові злашчаснай Словамі песні, пачутай не раз : — Месяц мой звонкі, о месячык ясны, Ой, не свяці ты на той пералаз!   * * * Звечарэла. Сонна ў пакоі. Пахне ліпамі з-за сцяны. Тут знайшлі дэфектыўных двое Чалавека адно ў адным. Мы калені падоймем горкай I смычок пакладзём ля ног. Падбароддзем мяккім, нягордым Увапрэмся ў скрыпічны бок. Мне не страшна цяпер зламацца, Не карціць адваёўваць штось. Для другіх хай буду нармальнай, Для цябе — такая, як ёсць.   Быў канец лютага Весні туман — неспатольней за жабры Скура, здаецца, ўбірае. Голле вугластае, як кандэлябры, Ўскінула груша старая. Кропля над возерам — блісь! — і пагасла. Так твае губы сухія Першым дажджом, сарамліва-бясстрасна Мне датыкаліся шыі.   * * * Жыццё; і ў ім — хрупасткасць і надрыў, Бо кожная сустрэча стаць магла Апошняю. Будынак чорны брыў, Як п'яны па дажджы; вада цякла 3 яго; і дзіўным позірку было Слабое далікатнае святло Шчылінаў ставень — як шчылінаў вей: Дык, значыць, дом населены людзьмі? I гаспадар — сухі стары яўрэй 3 вялізнымі дзяцінымі вачмі — Свой смешны день пасоўваў па сцяне... Здаецца, гэты дом любіў мяне. Глыбей у шторы шылася акно, I воды ў трубах наўзварот цяклі — Калі, абняўшы, аднаго адно Мы з бездані дэпрэсіі цяглі. Успыхваючы, падаў край-крыло Зямлі, дзе нам так добра быць магло,— Слабы і белы, як твая рука У поўнай цьме, на гузіку замка.   * * * Хто б сказаў — каханне маё; Я скажу — чаканне маё. Хто б сказаў — ты любасць і гнеў; Я скажу — бясконцы спадзеў. Сцяўся ў ім, як броваў надлом, Свет малы за жоўтым акном. Час застыў над светам малым. Анішто не здарыцца ў ім — Не скаціцца слёз раўчуку, Не разліцца ў цішы званку.   * * * Туман ярам, ярам-даліною... 3 народнага Туман ярам... Плятуцца стужкі туману Вакол чорных хмызоў, вакол елак малых. Але ім устыдацца тонкага стану I празрыстых веяу тваіх. Пералеска ўскіне сцяблы маладыя У глухіх вільготных ярах вясной — I падасца, быццам хлапечай шыі Не ўтрымаць галавы буйной. I, нібыта аскепак светлага лёду Аплывае сэрца весняй парой. Толькі позна — згінулі насалоды, Толькі сцюжай цягне з яроў.   * * * Неба весняе — ясны німб, О горад мой; Голле рыжае — светлы кілім Над тваёй галавой. Сёння рака сваю вязкую кроў, О горад мой, Гоніць хутчэй ад свістання вятроў Над тваёй галавой. І падаецца — ажылі дамы, О горад мой; Палі скляпенні зімовай турмы Над тваёй галавой.   * * * Цераз якую муку вызнаем, Чым дзячаць добрым, шчырым і адданым, I потым — выпадковым аддаем, Што не насмеліліся даць каханым. I помняцца такіх спатканняў сны Тым саладзей, што адыходзяць з ночай... …Як лёгка з выпадковымі — яны Запомняць нас такімі, як мы хочам.   * * * А у Цябе няма імя. Ніяк не зваць маю руку ці вока; Ніяк не зваць маё дыханне, сэрца, Але без іх — не жыць. Ніяк не зваць Дыханне ночы ліпеньскай без ветру I зорку над высокаю таполяй; Ці яксьці зваць — ды гэта неістотна: Яны завуцца — Ты.   * * * Сёння ў небе імжыцца снег бялюткі, а дробны такі — Маці Божая быццам вытрасае мяхі з-пад мукі.   * * * Апала лісце. Месяц ліс тапад Абмёрзлыя галіны ў неба ўзняў. Бялёсы, як падмоклы, далягляд I насцярожаная цішыня.   * * * Над цёплым пылам сходаў, Над дзённаю кунегай — Як быццам сінім мёдам Напоенае неба. I ў ясным дні, што ў ставе, Плывеш малою плоткай... — Мёд сіні не бывае? Але глядзець — салодка.   * * * Многа зімаў прайшло, I шмат пракацілася вёснаў, Але дагэтуль Выклікае здзіўленне Toe, Што імем тваім Могуць клікаць кагосьці яшчэ.   * * * На сто дарог вакол ляжыць разбухлая зямля. Заплыла ноч над галавой агромністае неба. I адмяжоўвае ад іх вялізарнае голле Маленькі свет, дзе мы з табой, абняўшыся, сядзім. Таполі стукаюцца між халодных, золкіх зор. Вышэй за верхі іх расце гарачыня абдымкаў. I будзе час, што ў самых нас раскрыецца бяздонне, I стане толькі наш з табой вялікі гэты свет.   * * * Ёсць веліч у старых закінутых мурах — Ды сэрца паміж іх хутчэй адчуе страх. Не так спаруды сцен, абломы сыпкіх вокан — Густы і пышны ўюн прываблівае вока. Свет ясны, так і ты мае прыгожыш сны — Гліцыніі святлом уздоўж рабой сцяны. Спамінам аб табе — ліянаю зялёнай — Прыкрашан грубы мур паўсёднасці штодзённай.   * * * А з бяроз — па адным — ападаюць лісты. Імі ўсланы дарогі, нібы талярамі. Позні вечар. Вагон напалову пусты. Толькі белая-белая поўня над намі, Ды з бяроз — па адным — ападаюць лісты.   * * * Мокрае, шэрае неба радзімы — ды вочы Звыклі да фарбаў няяркіх, абрысаў някідкіх. Тут пра вясну сведчыць нават не першы лісточак — Першыя на тратуарах падсохлыя пліткі. Дзіва, як тут, сярод гэтае стылае слоты, Змог узрасці — на прыгоду і песню гатовы, Моцны і гнуткі, як хмелю над вокнамі сплёты, Светлы, як хмелевы гроны ў красе вераснёвай.   * * * Лёгкі голас, лёгкі кашаль, лёгка ў такт Калыхаецца хусцінка на грудзях. I вітрыны лёгка поглядам лавіць — Не бянтэжыць, што не хопіць заплаціць. Так, як быццам бы адкрыты ўсе шляхі, Быццам лёгка дараваны ўсе грахі... 3 мяккай гразі вецер вільгаць падабраў; Новяць колер купы выпетраных траў. Толькі нудна, абдзіраючы руку, Ключ каторы раз правернецца ў замку — Бо вясновы дзень, як даўні любы сон, Цяжка-цяжка размыкае свой палон.   * * * Падлетак! Вусны горкія твае I вочы, быццам лёд, што растае, Брыво тугое надламанай стрэлкай — Навек у сэрца мне загнаны стрэмкай. Дзіцёнак... Вечар дыхаў, месяц цвіў; На ўсё навокал светлы холад ліў. I кожны з нас струною быў і смыкам, Уадначас — і скрыпкай, і музыкам... ...Калі ж спатоліліся мы, калі 3 угрэтай падымаліся зямлі — Світала. Ўвачавідкі халадала. За павароткай восень нас чакала.   * * * Прыйдзі... Зялёны змрок у пакоі; Віно ў скляпах не цяплей ад лёду; Лілеі пахнуць на падваконні, I мармур дыхае прахалодай. Вось-вось, згарнуўшы хітон з блакіту, Зямля пад зорную коўдру ляжа. Веранда ў доме плюшчом спавіта — Ніхто не ўбачыць, нішто не скажа. А мы ў абдымках цяпло падвоім... Прыйдз і!.. Чакаю! Бо я не веру, Што мне й сягоння ізноў з тугою — 3 адной тугою! — дзяліць вячэру.   * * * Перакулены свет. Родны дом — Месца, Дзе адчуваеш сябе Ашалелай вавёркай Сярод ляснога пажару: Куды ні паткніся — агонь. А чужы чалавек — Той, каго Да нясцерпнасці хочацца бачыць. Не каханы, Не сябра, Проста — той, На руках у каго Звер малы з абгарэлым хвастом Непрытомна шукае ратунку.   * * * У вогкай цішыні — ці дворышча, ці лес? — Бэз абрастае пні. Пні, мабыць, грэюць бэз. Замкнёная царква. Гнілы раскіслы яр. На тоненькіх сцяблах пупышкі — твар у твар. Як бы ў нямым кіно — чакаюць над сталом Адз ін ад аднаго героі нейкіх слоў. I словы прагучаць і цішу скалануць. Ды нам іх не чуваць — мы дробныя, каб чуць.   * * * Вільготнай душнай ноччу цяжка спаць I застаецца толькі ўспамінаць. Плюскоча задуменна і тужліва Вада, льючыся, гулкая, з адліва; I вішаннік, разбухлы, без лісця, Стае іс тотай іншага жыцця — Такі ў сябе заглыблены, старонні... Каханы, ясны мой, дзе ты сягоння? Вільготнай душнай ноччу цяжка спаць I застаецца толькі ўспамінаць.   * * * Позняй ветранай ноччу, Паволі, Забываючы на раскошныя пахі Зялёнай і мокрай вясны, Ісці і ўдыхаць Праз складзеныя далоні Паветра — Бо на іх затрымаўся Пах цела твайго, Толькі што Утрапёнага ласкай.   Тваё аблічча Сухаватыя лініі твару, Зрослыя бровы над лёдам вачэй — Лістапад, калі ўсё на зямлі падабралася, змерзла, падсохла I толькі азёры сцюдзёнай жывой глыбінёю Адлюстроўваюць біты марозам прыбярэжны чарот і аер.   Песня Каханы мой вячэраў у доме маім, у сціплым і бедным пакоі; і не зайздросціла я гаспадыні маёй у пышных яе палацах. Валасы твае пахнуць ветрам, цела тваё пахне хлебам, семя тваё пахне горкай травой палявой. Сонца ўзыходзіць — залоціць шаты соснаў ды кіпарысаў; сонца сыходзіць — ты са мной застаешся. Валасы твае пахнуць ветрам, цела тваё пахне хлебам, семя тваё пахне горкай травой палявой.   * * * Піск, гоман, скокі, вогнішча ўначы — I ціхі светлы хлопчык пры плячы. Усенькі час — праз крыкі і пяянне — Прысутнасці ягонай адчуванне. Адданасці і праг і повен рух Празрыс тых воч і загарэлых рук. I кожны міг пасоўвае няўмольна, Нібыта гайку па разьбе, павольна Насустрач: мне — яго, яму — мяне... Нас непазбежнае не абміне: Hi разгаранне, ні згасанне страсці. Адно ж было — на самай справе — шчасце: Піск, крык, пяянне моладзі ўначы — I незнаёмы хлопчык пры плячы.   * * * Не ўсё ў разлуцы — ў журбе, бы ў труне. Не ты — то іншы абдыме мяне. Ты — спрыт, і сіла, і мускулаў бляск: Кот, ахаваны багіняю Бас т. А ён — Аз ірысу любы трыснёг, Што вырас на скрыжаванні дарог; I так, як пальцы ягонай рукі, Трыснёг кранаецца хвалі ракі.   * * * Ўзяўшы рукі твае, датыкацца губамі запясцяў, Адчуваць, як пульсуюць пад дотыкам цёплыя жылкі... Хай мне скажуць, што гэта часовае, плыткае шчасце, Што інакшае ёсць,— я сваёй не прызнаю памылкі. Хто калі вызначаў, што часова, а што пастаянна? Можа, ў тлуме пякельным ці ў светласці райскага краю Не малітваў туту, не цярпення бясконцага ямы — А вось гэтыя рукі ды цёплыя жылкі згадаю.   * * * Няўлоўна змыкаліся захад з усходам; плялася Нябачная сетка, а колер быў шызы і цёплы. I цёплаю шызаю сеткай акрылася неба; Адно — дзе-нідзе пагаралі падоўжных аблокаў Плас ты; і сціхала гарэнне, і човен заспаны Сухога, маркотнага белага месяца выплыў. I ціха ўсё стала, і плюшч развярнуўся на месяц, I скруткам распалася ноч... Я адна была ў хаце. Святла не паліла, а думала толькі: мой Божа! Ты любіш мяне, дараваўшы вось гэдакі вечар I думкі аб тым, хто святлейшы за месяца човен, — Такі ж беззахісны, такі ж невяртальна далёкі...   * * * Снег коле павекі — адліжны: ільдзісты і рэдкі. У мружных вачах ліхтары расцвітаюць, як кветкі. А сэрца — пустое. Куды жа, ў што сябе ўкласці. Каб гэта было — да астанняга поз ірку — шчасце?   * * * Наймільшая з дзяўчат — Велікавокасць, шчупласць і пяшчота — Чытае ўголас вершы пра змаганне, Пра шыбеніцы, пра зямлю і волю. Граняцца слёзы на яе вачах. Няздольная кахаць Спявае пра любоў; няздольны плакаць Вядзе за ёй пагляд сухі і востры, Як лазера прамень; а той, хто здатны I плакаць, і кахаць,— спяваць не можа. Ён у куце; здушыў далонню рот, Каб сцяць пакуту, што з яго ірвецца, Не могучы быць выказанай словам, А толькі гукам; ды грымас ягоных Ніхто не разумее: Усе вакол занятыя сабой.   * * * Вецер вакол мяне, Вецер. I я, Стоячы на раздарожжы, Спрабую злавіць яго Плас тыкавым пакетам. Рукі ледзь могуць трымаць Празрыс тую абалонку — Нечым напоўненую, Не пус тую. Але ці вецер у ёй, Ці паветра? Так рэчаіснасць Пакутліва ловіцца ў вершы: Жыцце там б'ецца Пад пластыкам блытаных словаў Ці толькі адбітак ягоны На гэта імгненне?   * * * Маці сына й выправаджала, А месяцам падперазала, А зораю засцібнула, А доляю агарнула... Вясельная песня Як цяжка спалучаць Пачуцці маці — і любоў жанчыны. Як цяжка — але толькі не з табой: Ты і ў каханні застанешся сынам. Не маці — я цябе падперажу Халодным срэбным месяцам; і зору, Як фібулу, замкну пад падбароддзем (От хораша пяецца ў даўніх песнях!); I доляй агарну, нібы плашчом: Нясі старожка чару — не пралі — Да той, танюткай і доўгавалосай, Якую згадваў, толькі адступала Абдымкаў нашых злітнае шаленства. Дзе хочаш будзь. 3 кім хочаш будзь. А я Парадуюся за цябе здалёку — Бы тая, з песні, што на раздарожжы Стаіць, страчаючы вясельны поезд. 3 іконаю — і з чаркай у руцэ.   * * * Гэта вясна — Сонечная, як тваё «здрастуй», Зменлівая, як твае вочы — Шараватыя з іскрай; Нязграбна-юначая, Як велікаваты рот. Пруткая і моцная. Як худыя хлапечыя плечы Ў расхлістаным пінжаку. Ты нагадваеш кожнага з тых. 3 кім вярталіся да мяне Маіх асабістых семнаццаць. I ў мройнай свядомасці Сплюшчаных вей Блытаюся: ці то вецер Перабірае старыя травы Колеру тваіх валасоў, Ці ўздымае твае валасы Колеру леташніх траваў...   * * * Такая ноч, што салаўі — крычаць Адз ін адному праз глухую цьму. Такая ноч, што хочацца сказаць: «Жыццё маё» — усё адно каму. Спыніся, міг! Хай у табе ізноў Склубіцца час, мінуласць, успамін — Каб зноў глушылі крыкі салаўёў I ў цёплай цемрадзі цялесна млеў язмін.   Анёлы Мордачкі, на якіх адбіта персікавага колеру нахабства і дапытлівасць колеру чорнай вішні, што гняздуе ў бяздонных вачах пад бясконцымі веямі.   * * * …вечар без цябе... …раніца без цябе... …дзень без цябе... нібыта цаглінкі кладуцца ў сцяну паміж мной і табой з майго боку сцяны вось-вось зацвіце алыча нібы малаком апырскана лёгкае голле дыванамі кладзецца пад ног і трава і смяюцца вясёлыя людзі з бутэлькамі піва з твайго боку сцяны я не ведаю што а неўзабаве магчыма і не захочацца ведаць ...дзень без цябе... ...ноч без цябе...   * * * Анёл, у лёце над зямлёю Згубіўшы галаву, Упаў, абняўшыся са мною, У мокрую траву. Вышыні горняга спакою Сабой разбіў як шкло, — I ўпаў, абняўшыся са мною, Каб мне мякчэй было. Але і зрынуты з нябёсаў, Расплюснуты аб дол Звычайным чалавечым лёсам, Усё адно — анёл.   * * * У хваляў сваё жыццё і сваё ў травы, У ціхіх каменняў і гарадскіх галубоў. I недзе ўглыбі нарастае бунт, бо жыву Жыццём чалавека — а хочацца іх жыцця.   * * * Бязмоўны вечар. Жоўты далягляд. Як дрэмлюць на вяроўцы апранахі. Крывыя вулкі нізкіх шэрых хат. Высокія сады — вышэй за дахі. Што віравала — сціхла, прылягло. Здаецца нават: просіцца у раму Пры браме куст язміну, і над брамай — Адз інай зоркі вострае святло.   * * * Зямля, дзе мяжуюць глыжы і будылле 3 крыжамі; Дзе ржавыя косткі змяшаны з жалезам Іржавым; I ўсё гэта сплёты здзічэлых малінаў Хаваюць ад свету... Калі Бог і праўда зляпіў мяне з гліны — То з гэтай.   * * * Ліпнёвы поўдзень збіў над вербамі Аблокаў чараду; I вербы — да адной — абернены Каскадамі ў ваду. Празрыс таю галля заслонаю Шаволяць плыні ўслед... Зялёная вада, зялёная, Аблокаў дзіўны квет. У засені вярбы, пад выгінам, Чакаўшы, ты стаіш. А вочы — як у неба выемы, Як хтось прыдумаў іх: Глыбокія яны, бяздонныя — Перакуліўся свет... Зялёная вада, зялёная, Аблокаў дзіўны квет.   * * * А ты мне паклаў на плячо галаву I стаў гаварыць, што не бачыш жыцця; Адно бачыш — дымныя вейкі Яе Ды лёгкія пасмы над гладкім ілбом. А ўчора ты ружу за шторай схаваў, Яна ж не звярнула увагі — ані; А ён Яе мучыць... Ды хто такі ён, Каб смеў тваю панну Хоць пальцам крануць?! А ён... А Яна... Гавары, гавары. Я слухаю моўчкі — аб Ёй, аб табе Ды нават аб ім. Бо галоўнае — што? Што ты мне паклаў на плячо галаву.

Оглавление

  • ЗМЕСТ Fueled by Johannes Gensfleisch zur Laden zum Gutenberg

    Комментарии к книге «Імгненні», Наталля Кучмель

    Всего 0 комментариев

    Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!