«Палон»

564

Описание

Першую кнігу прозы вядомага паэта Міколы Аўрамчыка «У падзямеллі» ў свой час прыхільна сустрэлі чытачы і крытыка. У новай аповесці «Палон» аўтар піша пра перажытае, пра сваіх таварышаў, на чые маладыя плечы лёг цяжар страшэннай вайны — жорсткія баі, акружэнне, палон, голад і здзекі ў фашысцкім лагеры. Праўдзіва, усхвалявана апавядае аўтар пра маральнае супрацьстаянне сваіх персанажаў ворагу, пра іх змаганне за чалавечую годнасць.



1 страница из 238
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Палон (fb2) - Палон 972K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Николай Яковлевич Аврамчик Мікола АЎРАМЧЫКПАЛОН

Палон: Аповесць.— Мн.: Маст. літ., 1991.— 342 с.

Рэдактар Л. К. Лявонаў

Мастак М. У. Чуднікаў

Мастацкі рэдактар М. Я. Шкурпіт

Тэхнічны рэдактар Г. П. Тарасевіч

Карэктар А. Т. Глушчанка

© М. Я. Аўрамчык, 1991.

© Афармленне. М. У. Чуднікаў, 1991.

1

Апрытомнеў Міхась не адразу. Спачатку ён не ўсведамляў таго, што бачыў расплюшчанымі вачамі, і не чуў, што адбывалася навокал. Свядомасць вярталася да яго запаволена. Зразумеў гэта ён толькі тады, калі разгледзеў над сабою блакітны небасхіл, зацягнуты рэдкімі белымі воблакамі. Гэты небасхіл нагадаў хлопцу вялізную блакітную міску. Бывала, з глінянага гарлача маці выкульвала ў яе сыраквашу. У летнюю спякоту, прынесеная са склепа, халодная-халодная, з кіславата-саладжавым прысмакам, як тая сыракваша наталяла смагу.

Міхась гатоў быў аблізнуць парэпаныя губы, але ў роце непаслухмяна варухнуўся адзервянелы язык. Смылела абпаленае смагаю нутро.

«Чаму я ляжу дагары? Дзе мая вінтоўка?»

Хлопец паспрабаваў паварушыцца, аднак адчуў, што абнямог: як быццам адняло рукі і ногі. Нават ніводным рухам ён не зрэагаваў на з’яўленне рыжага нямецкага афіцэра, што ўзнік над ім, як прывід, злосна плямкаючы губамі і ўзмахамі рэвальвера загадваючы ўстаць. Невядома, што адбылося б, калі б наступны момант два расхрыстаныя чырвонаармейцы, у якіх Міхась як праз сон пазнаў байцоў свайго ўзвода Абзалутдзінава і Драпезу, не падхапілі і не паставілі хлопца на ногі.

— Сіліч, трымайся, — падбадзёрвалі яны, упрошваючы. Калі б яны не падтрымлівалі яго пад пахі, ён не ўстояў бы: перад вачамі ўсё пайшло кругам—і неглыбокая варонка, і ляжачыя на зямлі постаці ў гімнасцёрках.

Доўгі баец з адарванай палавінаю стрыжанай галавы ляжаў ніцма. Ён шырока раскінуў рукі і ногі, як быццам напаследак жадаючы абняць па-болей роднай зямлі. Чарнявы, што скурчыўся карчаком і застыў легма на баку, выглядаў дзіцем.

Міхась не ведаў, колькі часу мінула з тае пары, як яны досвіткам адзіным рыўком рушылі на прарыў варожага акружэння. «Няўжо наш імклівы парыў захлынуўся ў крыві, сустрэты кулямётнымі чэргамі і шквалам мінных выбухаў? Але ж я, здаецца, не паранены... Можа, мяне выбуховая хваля чмякнула вобземлю? Таму і адчуванне такое, нібыта ў мяне вушы заткнуты коркамі. «Знясілеў ты, Сіліч... Цяпер і прозвішча тваё табе не да твару».

Комментарии к книге «Палон», Николай Яковлевич Аврамчик

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!