Глава 1
Глава 2
Глава 3
Глава 4
Глава 5
Глава 6
Глава 7
Глава 8
Глава 9
Глава 10
Глава 11
Глава 12
Глава 1- Калісьці я жыла ў палацы! – сказала раптам рабочая жонка фермера О’Ніла.
Сам фермер О’Ніл, грузны каржакаваты мужчына гадоў сарака, з тварам, на якім нават самы праніцальны псіхааналітык наўрад бы змог адшукаць хоць нейкі след інтэлекту, у гэты час снедаў. Пачуўшы словы жонкі, ён нават не раззлаваўся ў першы момант – злосць прыйшла потым – пакуль што ён здзівіўся ды й толькі...
- Што ты сказала? – прахрыпеў О’Ніл, кідаючы лыжку ў суп і цяжка, усім тулавам, паварочваючыся ў бок жонкі. – Паўтары, што ты сказала толькі што?!
Рабочыя жонкі не размаўляюць. Ніколі, ні пры якіх абставінах. Дакладней, яны, як разумныя, у нейкай меры, істоты, могуць адказваць на пытанні, яны з паўслова разумеюць усе загады і распараджэнні свайго мужа і заўсёды стараюцца выканаць іх, гэтыя загады, хутка і дакладна. Рабочыя жонкі могуць нават інфармаваць мужа аб усім, што здарылася ў гаспадарцы за час яго адсутнасці... і гэта ўсё, здаецца, што могуць рабочыя жонкі, калі справа ідзе не аб рабочых, а толькі аб разумовых іх здольнасцях.
Тое, што сказала зараз рабочая жонка О’Ніла, было настолькі неверагодным, што, як ужо адзначалася вышэй, сам фермер нават не раззлаваўся спачатку, такім вялікім было ягонае здзіўленне.
- Што ты сказала толькі што? – паўтарыў О’Ніл, павольна ўзнімаючыся з-за стала. Яго вялізныя кулакі сугаргава сціснуліся, у голасе ўжо чуліся першыя пагрозлівыя ноткі. – Што ты сказала, паўтары яшчэ раз!
Магчыма, гэта было нейкае толькі імгненнае трызненне з таго, былога свайго жыцця і, не звярні О’Ніл на гэта ўвагі, праігнаруй ён зараз выпадковыя словы сваёй рабочай жонкі – усё пайшло б па-ранейшаму і, хутчэй за ўсё, не здарылася б таго, што здарылася потым...
Але фермер неабдуманна запатрабаваў ад сваёй рабочай жонкі зноў паўтарыць крамольныя яе словы, а рабочая жонка проста абавязана выканаць любы загад свайго ўладара.
Комментарии к книге «Дзікія кошкі Барсума», Геннадий Петрович Авласенко
Всего 0 комментариев