«Закрываўленае сонца»

893

Описание

Нa зaхaд сонцa рaньняя восень дыхaлa тумaнaм бaлотнaе нiзiны, пa якой мaруднa зьбiрaлa свaе воды верхняя Бярэзiнa. Золкaя мaсьлянкa кудзеляй спaвiвaлa шырокiя пaплaвы й рaсплывaлaся пa лiтоўскiх нaчоўкaх. Рaнiцaй, кaлi пaчынaлa прыгрaвaць сонцa, тумaн нaйперш aсядaў у лiтоўскaй лaгчыне, суседнiм бaлоце, a нaйдaўжэй трымaўся ў гушчaрaх нaд рaкою. Мaруднa й ленa aдмiрaлa летa. Сьпелы верaсень зaбaўляўся кволым пaвуцiньнем, снaвaў сярэбрaныя ўзоры нa бaбкaх ярыны, aздaбляў сувоямi тонкaе прaжы чубы кустоў нa ўзьлесьсi й aржышчы aзiмiны. Буйнейшы вецер кaлaмaцiў пaвуцiнныя кросны, зрывaў сярэбрaныя нiткi з кустоў ды нёс iх уверх дa сонцa. Пaвуцiньнем зaбaўлялiся пaдлёткi. Нaчэплiвaлi яго нa пaлкi, увaжнa рaзглядaлi мaлых чорных мaйстроў дзiўнaе тонкaе прaжы. Зьзялa нa сонцы тое пaвуцiньне чыстым доўгiм серaбром. (Фрагмент)



1 страница из 257
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Кастусь АкулаЗакрываўленае сонца 1

На захад сонца раньняя восень дыхала туманам балотнае нiзiны, па якой марудна зьбiрала свае воды верхняя Бярэзiна. Золкая масьлянка кудзеляй спавiвала шырокiя паплавы й расплывалася па лiтоўскiх начоўках. Ранiцай, калi пачынала прыграваць сонца, туман найперш асядаў у лiтоўскай лагчыне, суседнiм балоце, а найдаўжэй трымаўся ў гушчарах над ракою.

Марудна й лена адмiрала лета. Сьпелы верасень забаўляўся кволым павуцiньнем, снаваў сярэбраныя ўзоры на бабках ярыны, аздабляў сувоямi тонкае пражы чубы кустоў на ўзьлесьсi й аржышчы азiмiны. Буйнейшы вецер каламацiў павуцiнныя кросны, зрываў сярэбраныя нiткi з кустоў ды нёс iх уверх да сонца. Павуцiньнем забаўлялiся падлёткi. Начэплiвалi яго на палкi, уважна разглядалi малых чорных майстроў дзiўнае тонкае пражы. Зьзяла на сонцы тое павуцiньне чыстым доўгiм серабром.

Засланае малочнай смугой неба наганяла млосную ляноту, якую ў далiне лiтоўскай трывожыў адно перазвон малаткоў зь зялезам у кузьнi. На парыжэлай Гараватцы сонна варушыў лiстотай, покаў жалудамi й грэў сiвыя баразнаватыя плечы гiгант Архiп, а на могiльнiку ў каронах дзьвёх вялiкiх соснаў вяла зьвягалi гракi й вароны. На нiвах сярпы дагрызалi апошнiя хвасты ярыны, галёкалi на статак пастушкi, а ў гумнах панскiх наймiты, быццам мурашкi руплiвыя, увiхалiся ля пражорлiвых малатарняў.

Мясцамi чырванеў ужо лес. Руплiва, часта прыхавана ад вока людзкога, завiхалiся пры зборы плёнаў лясныя жыхары. Гарлапанiлi ў верхавiнах дубоў шустрыя сойкi, трушчылi сасновыя шышкi нястомныя дзятлы. У арэшнiку, сасьняку й ельнiку гэйсалi гаспадарлiвыя рудыя вавёркi. Сноўдалiся па купiнах i смакталi сьпелыя журавiны ласi й сарны. На паплавох, пад клапатлiвым наглядам бацькоў сваiх, усё яшчэ здавалi акзамiны паляваньня на вужоў i жаб уздужэлыя бусьляняты. Некалi сабяруцца яны ў карагод, ключом паплаваюць-пакружаць на разьвiтаньне над роднымi мясьцiнамi ды ў далёкую дарогу на поўдзень рушаць. У нетрах балотнае глухаманi крычэлi журавы. Нiкуды iм ня рупiла, бо бацькаўшчыну пры першых замаразках пакiдалi.

Комментарии к книге «Закрываўленае сонца», Кастусь Акула

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!