«Галасы на вадзе (на белорусском языке)»

2016


1 страница из 12
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.

Мiкола Ваданосаў

Галасы на вадзе

Сёлета я зноў быў на родных берагах. Схаваўшыся ў густым лазняку, сядзеў з вудамi i слухаў галасы, што даносiла здалёк iмклiвая плынь ракi.

- Добры дзень, гусiная мацi! - чуўся грубы мужчынскi голас. - Што ж ордэн не носiш? Няхай глядзяць гусi, якая ты ў iх заслужаная.

- I заслужаная! Папрацавала як след на адным месцы, дык i з ордэнам. А ты за лёгкiм хлебам ганяўся, дык без кашулi i застаўся!..

- Хопiць табе ўжо, Лiда... Перадай старшынi, што я згодзен адрамантаваць тую машыну, якая сапсавалася...

- Дык жа яе ўжо рамантуе наш Васiль!

- А як цяпер я?

- Як сабе хочаш... I не стой тут, Стась, калi ласка, я табе не дарадчыца.

- Баiшся мужа?

- Цябе... не хачу бачыць.

- Нешта хутка забылася.

- Добрыя людзi памаглi...

Усмiхаюся ў сiвыя вусы i ўспамiнаю былое, далёкае i нядаўняе. Вось яно...

Толькi той, хто гадзiнамi не сядзеў з вудамi каля сапраўднай ракi, не ведае, як далёка чуваць галасы на вадзе. Я ж даведаўся пра гэта яшчэ ў дзяцiнстве.

Добра памятаю той цiхi летнi адвячорак. Тады мы з Пятром, сынам нашага суседа Альшэўскага, вудзiлi каля Сомавай завадзi акунёў i праз нейкую дробязь паспрачалiся. Хлопец ён быў, як i ўсе Альшэўскiя, ганарлiвы, але бязвольны. Адразу надзьмуўся, хуценька сабраў свае вуды i пасiгаў прэч. Я-то ведаў, што пасля ён будзе шкадаваць аб гэтым, але не вярнуў таварыша - няхай пазлуецца.

Рака ў тым месцы працякала борам, што навiс над высокiм абрывiстым берагам. Сiняя смуга плыла над вадой, хоць сонца трымалася яшчэ даволi высока.

Праз гадзiну, калi злосць крыху ўляглася, мы зноў загаварылi.

- Пятро-о! - прымiрэнча гукнуў я сябра.

- Чаго табе? - выразна i гучна, нiбы Пятро быў побач, за кустом, данеслася ў адказ.

- Ну, як у цябе там? Клюе?..

- Трох язёў злавiў... А ў цябе?

- Яршы падышлi, цэлай плоймай.

- Ану iх...

- Можна, я да цябе?

- Хадзi.

I я падаўся. Метраў трыста адмераў па высокiм беразе - няма Пятра. Дайшоў да павароткi ракi, дзе пачыналiся лугi i азёры, а сябра ўсё не вiдаць. "Цi не перабраўся ён дзе на другi бок ракi?" - падумаў я i гукнуў:

- Дзе ж ты, Пятро?

- На Чарнеўскiм лузе... - пачулася ў адказ.

Комментарии к книге «Галасы на вадзе (на белорусском языке)», Николай Михайлович Водоносов

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства