«Рэквiем для бензапiлы (на белорусском языке)»

1341

Описание



1 страница из 16
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.

Уладзiмiр Арлоў

Рэквiем для бензапiлы

У даўно адляцелую ў вырай восень я сустракаўся з жанчынаю, ад якой у пэўны момант нашых спатканняў абавязкова чуў, што, калi я маўчу, яна думае, нiбыта патрэбная мне толькi дзеля аднаго. Яна гатавала добры глiнтвейн i валодала яшчэ некаторымi рэдкiмi якасцямi, а таму, унiкаючы непераканаўчых апраўданняў, яе дзяжурную просьбу не маўчаць я звычайна выконваў.

Трэба прызнацца, што метафiзiчныя разважаннi пра мастацтва як санкцыянаваную галюцынацыю альбо пра сон як анклаў смерцi, дзе мы вучымся будучаму дасканаламу сну, не выклiкалi ў яе прылiву цiкавасцi, i, каб запаўняць тыя прамежкi часу, калi мы не займалiся нечым больш iстотным, была вынайдзеная простая, але надзейная схема. Я апавядаў ёй розныя займальныя гiсторыi. Спачатку ў ролi iх герояў фiгуравалi калегi, потым унiверсiтэцкiя выкладчыкi i аднакурснiкi, а паколькi восень стаяла сырая i халодная i нашы маладыя iстоты зноў i зноў прагнулi глiнтвейну, рэтраспекцыi хутка дасягнулi тэрыторыяў дзяцiнства, i мая сяброўка пачула пра Юрку Весялова.

У адрозненне ад iншых гэтая гiсторыя не магла ганарыцца закончаным сюжэтам. Пасля ўсяго, што прычынiлася з iм у Полацку i Менску, Юрка трапiў у Афганiстан, адкуль не вярнуўся нi жывы, нi ў цынкавай труне, дарма што п'яны гарадскi ваенком уручыў ягоным бацькам медаль "За отвагу". А неўзабаве ў Полацак заявiўся маладжавы чалавек у супермодным тады крымпленавым гарнiтуры. Ён рэкамендаваўся карэспандэнтам маскоўскай газеты i збiраўся пiсаць пра Весялова нарыс, дзеля чаго найперш iмкнуўся высветлiць, якое месца ў Юркавым жыццi займалi жанчыны i спiртное. Нiчога я таму "карэспандэнту", вядома, не сказаў, хоць абсалютна дакладна ведаў: жанчыны (дакладней, жанчына) i спiртное (а менавiта пляшка белага сухога вiна) сапраўды адыгралi ў лёсе Юркi Весялова фатальную ролю.

Комментарии к книге «Рэквiем для бензапiлы (на белорусском языке)», Владимир Алексеевич Орлов

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства