«Грыфон (на белорусском языке)»

1478


1 страница из 2
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.

Алесь Аркуш

Грыфон

Паэма

1

Зь мясьцiны А ў мясьцiну Б ляцеў, як баба на мятле, як рэактыўны самалёт, як трохгаловы цмок-пiлёт,

ляцеў - кугiкаў - совы? совы! гайдаў нябёсаў сiнi човен i рагатаў, i бiў у звон, як быццам усявышнi ён,

i крыламi падрапаў сонца, ляцеў над Полацкам бясконца, як транспарант "Memento mori", як байка блазна-фантазёра.

Цi ява гэта? Можа сон? У небе - медзяны Грыфон. Узмакрэў, нiбыта на касьбе, дзень-ноч ляцiць ў мясьцiну Б;

а Полацак трымае дзiва, нiбы жартуючы, гульлiва; у пастку зьвер патрапiў хiжы, ляцiць - i нi на крок ад крыжа,

што над Сафiяй сочыць дзеi, крыламi б'е - не разумее, што ён палонны, а ня госьць мне Полацак яго аддасьць.

2

Нi "бэ", нi "мэ" па-беларуску, глядзiць варожа - сыч-сычом. Я пасадзiў яго ў кутузку I дзьверы зачынiў ключом.

Размова будзе заўтра ўраньнi, я падрыхтуюся як сьлед, зь мiнулага паклiчу зданi, параду дасьць старэйшы дзед.

Я прагартаю сотнi кнiгаў, Вялеса выклiчу з начы, iнкогнiта ён прыйдзе мнiхам i згорне ў кропку далячынь.

I я пабачу сьвет далёкi, як мапу на сваiм стале, усе афiны i бангкокi адкрыюць таямнiцы мне.

3

Аблокi - лiтары нябёсаў мы развучылiся чытаць, I то, што дзеецца пад носам, нам не чуваць i не вiдаць.

Мы спажываем тлумачэньнi чужынцаў, д'ябла, махляроў. Сапраўднага гуляюць ценi зрэдзьчас ля спадчынных двароў.

Таму пакралi скарбы нашы iмёны, славу, абразы; вякоў злачынная прапажа нас робiць пруцiкам лазы.

А ў небе лётаюць грыфоны, i кожны мае свой загад. Падзелена зямля на зоны, наш Полацак - ня наш пасад.

- Ты пераможаш, не вагайся! уночы мне казаў Вялес, Але таго асьцерагайся, хто пераблытаў сэнс i зьмест.

4

Куды ляцеў Грыфон мядзяны? Каму на крылах нёс загад? Таемнай злучнасьцi падданы, што ў параўнаньнi зь iм масад,

казюрка на сухой сьцяблiнцы. Ён Тэрмiнатар 3 - ня менш. Такi у полацкай глыбiнцы тае ўчынiць - не засьнеш.

5

Нараньнi сябар завiтаў, ён выгляд меў стамлёны дужа, далонь халодную падаў, нябогу трэсла, як у сьцюжу.

Ён пляшку "Полацкае" меў для пераможнага "намазу" ня кожны раз трапляе леў, а тут яшчэ арол адразу.

Пiлi гарэлку, як ваду, нi смаку, нi цяпла жарынкi, я засьпяшаўся - ўжо пайду, а сябар - пасядзiм хвiлiнку.

Хавае вочы i маўчыць, затым гаворыць цiха: - Годзе! Нам ад наступстваў не ўцячы. I хутка ад мяне сыходзiць.

Комментарии к книге «Грыфон (на белорусском языке)», Алесь Аркуш

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства