«Як красназорцы зямлi сцуралiся»

1194


1 страница из 5
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Адам Бабареко Як красназорцы зямлi сцуралiся

— Чакайце бо, вось мне набегла на памяць! Вы ўсё жалiцеся на долю: «Мусiць доля наша такая. I цяпер праўды няма. Казалi: зямлi будзе ўсiм удосталь. Казалi: усе будуць роўнымi, а дзе ж яно ўсё гэта? Палёгкi нiякай няма. Лiхая наша доля…» А вы?.. Але, пэўна, вы не ведалi Мiхаля Старога з Красназорак, што за балотам, за галамi. Памёр i не дачакаўся таго часу, пра якi ён, бывала, любiў часта казаць: «Эх, прыйдзе час, — але я ўжо, мусiць, не прычакаю, прыйдзе i ўсiх параўнае. Усе будуць роўна гараваць, будуць роўна i панаваць. I мужыкi самi сцураюцца сваёй зямлi, сваёй уласнасцi. От успомнiце некалi маё слова. Сабакам назавеце, калi будзе няпраўда». Дык але ж, на лiха яму, i праўда. Гэтак сталася ў тых жа Красназорках. Я сам на свае вочы бачыў, на свае вушы чуў. Каб хто казаў — не паверыў бы, а то сам. Дык ось слухайце, раскажу вам, як гэта сталася, дык мо i нам льга будзе што пераняць.

Неяк гэтым летам жонка прыстала: паедзь i паедзь у Прыдолле. «Аднак ухадзiлiся з сенам, а там мо паможаш нашым, ды што i дастанеш». Падумаў я, падумаў — i хлеб выходзiць, а дзе яго так скора варвеш, i адзетку няма, запрог каня i паехаў. А ехаць у Прыдолле трэба праз Красназоркi.

Даўно я ўжо праз iх не ехаў. А была гэта звычайная вёсачка, ну двароў мо з сорак.

Будынкi, быццам апенькi, каля пня-цэркаўкi паскучвалiся-паскручвалiся. Пасярэдзiне — вулiца. Сям-там, як тыя тычкi цi пужалы на агародах, тарчалi старэнькiя бярэзiны ды кляны. Як буслы на адной назе, гуськом, пазiраючы ўнiз вочапамi, папрытульвалiся «бабы» з «жураўлямi» i нудна скрыгiталi, п'ючы ранiцою ваду са студняў. Абгароджвалi вёску вузкiя стужкi палеткаў i сенажацяў. З аднаго боку, ушчапiўшы на шыю пацеркi-праслы, пластом разлягаўся выган — мiска з паўбiватаю, перамешанаю травою-кашкаю. Штодзень тут таўклося збiралася — гаўяда. Дык я кажу, звычайныя былi Красназоркi, як i наша вёска.

Я гэта еду сабе, напоркваю свайго цюхцяя гнядога ды паглядаю наабапал дарогi — любуюся на збажынку людскую. А дзень быў лагодны.

Комментарии к книге «Як красназорцы зямлi сцуралiся», Адам Бабареко

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства