«Пах летнiх траў»

1360


1 страница из 5
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.

Кожным годам, цёплым летам, калi пачынаюць касiць, я еду дадому.

Спачатку адчуваеш трапяткi сыраваты холад на душы, калi яшчэ раненька, калi яшчэ толькi прагрукоча першы трамвай, iдзеш на блiзкi прыпынак, пустою вулiцаю, не падмеценым яшчэ тратуарам i з нейкай нецярплiвасцю думаеш, што недзе сёння пасля поўдня, калi сонца спадзе на вечар, калi ўсё неяк раптам прыцiхне, чакаючы жывое расы i вiльготнае ночы, — будзеш дома.

Будзе вёска, шэрыя стрэхi, вузкая сцежка ад гумна да хаты праз картоплю, што, пэўна, недзе цвiце сумна прывялым цветам. Будзе гладкi камень каля парога. Скрып дзвярэй. Пах роднае хаты, нiзкая столь, пабеленыя сцены, завешаныя накрухмаленымi фiранкамi вокны — i надта малыя — гэта спачатку, пакуль разгледзiшся. А потым ужо порсткае цёплае сена — яно пахне горкiм чэмерам — у хлевушку на палатках, цяжкiя i сонныя ўздыхi каровы, нечы добры голас у цемнаце на вулiцы, ясная шчылiнка ў сцяне i дзiўнае адчуванне, што ты нiдзе не быў, што жыў дома, што гэтае самае было ўчора, пазаўчора, год назад, два i болей…

А тут яшчэ горад у халаднаватай ранiцы, шчэбет раннiх вераб'ёў на таполях, нiзка ляцiць галка праз вулiцу; на трамвайным прыпынку двое рабочых у запэцканых мазутам камбiнезонах, з полуднём у руках, закручаным у газету.

А потым бiтком набiты трамвай — нi стаць, нi павярнуцца, цiхi ранiшнi гоман, цiхi грукат колаў на стыках рэек. Вiдаць залiты чырванню дом узышло сонца. Нарэшце аўтобусны вакзал: каля ног у людзей чамаданы, клункi, таўкатня каля кас — i нарэшце аўтобус, вольнае месца каля акна, здаровыя скразнякi, трапечацца фiранка, i ў жанчыны, што сядзiць наперадзе, па белай шыi цячэ рэдкая пасма непрыбраных валасоў.

Кончыцца горад, пераплеценыя правады над вулiцай, мiльгатня сiнiх аўтобусаў, пойдуць нiзкiя запыленыя хаткi з вiшняком, з бэзам, з жоўтымi кветкамi ў гародчыках, i пабяжыць зялёная канава, прашумiць адзiнокая старая бярэзiна звiслым тонкiм веццем, i аўтобус мiне апошнi, зводдаль шашы, недабудаваны дом з белых сiнявата-чыстых, нiбы грудкi цукру, блокаў, з цёмнымi глыбокiмi праёмамi вокнаў. Раптам адкрыецца неба. Пойдзе поле, прастор, кавалак, як кiнуць вокам, запалавелага жыта. Вышкi, нiбы людзi, шырока i крэпка расставiўшы ногi, трымаюць цяжкiя правiслыя правады.

Комментарии к книге «Пах летнiх траў», Вячеслав Адамчик

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства