«Стуканок у аблавушцы (на белорусском языке)»

1370

Описание



1 страница из 6
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.

Алесь Рылько

Стуканок у аблавушцы

Хто-хто, а Пiлiп Стуканок умее жыць. Той-сёй дык i пазайздросцiць яму можа. Шанцуе Пiлiпу ў жыццi таму, што ў яго пад шапкай-аблавушкай розуму многа. Столькi многа, што сабе хапае i нават iншы раз свайму хаўруснiку можа пазычыць на разжытак. Па сакрэту, вядома, - каб лiшняе вока не бачыла. Людзi ж ведаеце якiя? Убачаць тваё старанне i - балам-балам! - разнясуць па ўсiм свеце. Лепш рабi ўсё цiхенька, крадком. Не кiдайся людзям у вочы, бо ты ж не якая-небудзь дзеўка-круцёлка, якая робiць усё напаказ, каб хутчэй прываражыць "самага выгаднага" жанiха.

Стуканок i з выгляду непрыкметны. Невялiкага росту, з твару дробненькi, абтырканы рудой шчацiнай. Заўсёды носiць шапку-аблавушку, якая мае толькi адну латку. Не, ён не бедны. Гаспадарка ў яго спраўная, i грошы ёсць "на чорны дзень". Жонка Малання прагаварылася суседзям, што добры жмут новенькiх сторублёвак схаваў некуды. А латка на аблавушцы Пiлiпа з'явiлася пасля таго, як з горада прыязджалi паляўнiчыя. Нiчога не напаляваўшы, яны ўвечары выпiлi, закусiлi, а потым папрасiлi Стуканка падкiнуць угору шапку. Той не вельмi вагаўся, бо, як праваднiк, разам закусваў з паляўнiчымi, i ў чарку, вядома, заглядваў разам з iмi. Таму ў яго на тую хвiлiну i рызыкi было занадта шпурнуў угору шапку. Стральцы як смальнулi з пяцi ствалоў!.. Цi паверыце, пацэлiлi! У шапцы такая дзюрка атрымалася, што праз яе добры сабака праскочыў бы. Засталiся толькi адны вушы аблавушкi. Паляўнiчыя далi Стуканку за страту дваццаць рублёў i паехалi дамоў. А ён падабраў ашмоцце, дома залатаў i носiць. Шкадаваў трохi, казаў:

- Мала ўзяў. Стралялi ж упяцярых, - трэба было з кожнага па дзесятцы спагнаць.

Стуканок у калгасе не працуе. Ён - вартаўнiк сельпо, i яшчэ каня там даглядае. Яго жонка Малання, якая славiцца сваiм языком-брытвай, так сказаць, напалавiну калгаснiца: мiнiмум працадзён вырабiць, а астатнi час куёўшыцца ў сваёй немаленькай гаспадарцы. Вольнага часу ў яе зусiм няма: языком безупынна менцiць, дома нахапок усё робiць, а яшчэ прыбiральшчыцай у сельпо... Таму Стуканок не без падставы iншы раз i кажа: "Мая сям'я служачых! Жонка ў мяне iнцiлiгентка. На свiнаферму, зарэж яе, працаваць не пойдзе! Не iдуць жа даяркамi, свiнаркамi настаўнiцы, урачы цi там наша бухгалтарша з сельпо? А каб я сваёй Маланнi купiў капялюш са стужкамi, дык яна была б як пава сярод курэй!"

Комментарии к книге «Стуканок у аблавушцы (на белорусском языке)», Алесь Рылько

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства