«Пялёсткi (апавяданнi на белорусском языке)»

3991

Описание



1 страница из 102
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.

Уладзiмiр Дубоўка

Пялёсткi

Апавяданнi-ўспамiны

Пялёсткi

У маладыя гады iшоў я неяк з дзяўчынай па Вялiкай Мiкiцкай вулiцы. Непадалёк ад кансерваторыi была антыкварная крама. Мы спынiлiся ля вiтрыны, бо абмiнуць яе было нельга: не вiтрына, а сапраўдная выстаўка старадаўнiх рэчаў розных эпох i народаў. Побач з кiтайскiмi бажкамi французская парцэляна, побач з брусельскiмi карункамi найдзiўнейшыя ядвабныя iндыйскiя тканiны. А яшчэ ж вырабы са срэбра, золата, дамаскай сталi... У цэнтры гэнае цiкавае i багатае вiтрыны стаяў адзiн сцiплы малюнак, якi ўсiм сваiм выглядам паўтараў спрадвечную iсцiну: марната марнаты i ўсялякая марната... На гэным малюнку мастак намаляваў асеннi сад, а на пярэднiм плане - клумбу кветак, злева частку тэрасы дома. Кветкi на клумбе адцвiталi, абсыпалi на дол пялёсткi. На некаторых кветках пялёсткi яшчэ зiхацелi ў сонечным праменнi, на iншых iх не засталося зусiм. Перад клумбаю стаяла двое людзей у гадах - Ён i Яна. На Iм шынель без пагонаў, на Ёй старамоднае, на погляд сучаснiкаў, палiто. На галаве - капялюшык з вуалеткай. Яны, так адчувалася, маўчалi, але гэтае маўчанне было такое красамоўнае! Памаўчалi i мы. Першы загаварыў я.

- Прыйдзе час... Будзем i мы з табою стаяць увосень свайго жыцця перад такiм кветнiкам i моўчкi пазiраць на пялёсткi...

- Ой, не! - адказала мне дзяўчына. - Я не дажыву да такога часу. Ды, шчыра кажучы, не хацелася б быць удзельнiцаю падобнага сумнага роздуму...

Мы пайшлi далей сваiм шляхам.

Сустракалi мы вёсны, сустракалi мы восенi i зiмы. Сустракалi iх пад субтрапiчнымi пальмамi, там, дзе кiпарысы, жылi мы i ў сiбiрскай тайзе, там, дзе машкара i ўсялякi гнюс, там, дзе лютыя маразы, светунябачныя завеi.

А кветкi раслi i красавалi ўсюды i скрозь. А пялесткi з тых кветак абляталi на дол кожную восень. I багата iх было, тых восеней, нямала было i пялёсткаў.

Сёлетняй восенню, шпацыруючы ў старадаўнiм парку паблiзу Масквы, мы з жонкаю спынiлiся ля адной клумбы, на якой былi ўсялякiя кветкi, але ўсе на адцвiтаннi. Пялёсткi ад iх ляжалi на клумбе, на сцяжынцы.

Нiбыта выблiск маланкi асвятлiў мне той далёкi дзень, калi я з Ёй разглядваў малюнак у вiтрыне антыкварнай крамы. Я запытаўся:

- Табе нiчога не нагадвае гэтая клумба?

- Не пытайся лепш!

- I Вялiкая Мiкiцкая, i вiтрына, i малюнак?!.

Комментарии к книге «Пялёсткi (апавяданнi на белорусском языке)», Владимир Дубовко

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства