«Круты бераг ракi (на белорусском языке)»

5913

Описание



4 страница из 5
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.

Грымаса глыбокага болю зморшчыла старэчы твар чалавека, вусны яго зусiм па-дзiцячы крыўдлiва скрывiлiся, вочы хуценька зацепалi, i погляд разам патух. Вiдаць, толькi цяпер да азмрочанай яго свядомасцi пачаў марудна даходзiць увесь страшны сэнс яго шматгадовай памылкi.

- Дык гэта... Дык гэта як жа?..

Напяўшыся ўвесь у якiмсь намаганнi, ён, мабыць, хацеў i не мог выказаць нейкую важную сваю думку, i ад гэтага непасiльнага напружання позiрк яго стаў нерухомы, страцiў усякi сэнс i зышоў з таго берага.

- Я табе кажу: кiнь гэтыя забаўкi, - корпаючыся ля вудаў, пераконваў унiзе Каламiец. - Рабят не дажджэшся. Амба абодвум. Ужо дзе-небудзь i костачкi згнiлi. Ось так!

Стары маўчаў, як глухi. Заняты сваей справай, змоўк i Каламiец. Змрок блiзкае ночы хутка паглынаў бераг, хмызняк; з прырэчных равоў папаўзлi шэрыя космы туману, лёгкiя дымчастыя струменi яго пацягнулiся над цiхiм плёсам. Хутка цямнеючы, рака губляла свой дзённы бляск, змрочны той бераг шырока перакулiўся ў яе глыбiню i залiў рачную паверхню гладкай блiшчастай цемрай. Землечарпалка перастала грукатаць, зрабiлася зусiм глуха i цiха, i ў гэтай цiшынi тоненька i нясмела, як з невядомае далёкай далечы, дзынкнуў маленькi званочак донкi. Захлябаўшы па камянях падэшвамi гумовых ботаў, Каламiец кiнуўся да крайняй на беразе вуды i таропка заматляў рукамi - пачаў даставаць з вады лёску. Ён не бачыў, як Пятровiч на абрыве трудна падняўся, хiснуўся i згорблена, моўчкi падаўся кудысь - прэч з гэтага берага.

Напэўна, у цемры стары недзе размiнуўся з Юркам, каторы неўзабаве паявiўся на абрыве, кiнуў пад ногi траскотнае бярэма галля - вялiкае бярэма побач з маленькай вязанкай Пятровiча.

- А дзе дзед?

- Глядзi, якога ўзяў! - пачуўшы сябра, бадзёра загаварыў пад абрывам Каламiец. - Колбiк што трэба! Паўкiла пацягне.

- А дзе Пятровiч? - адчуўшы нядобрае, паўтарыў сваё пытанне Юра.

- Пятровiч? А хто яго... Пайшоў, мабыць. Я сказаў яму...

- Як? - аслупянеў на абрыве Юра. - Што ты сказаў?

- Усё сказаў. А то водзяць за нос. Падтакваюць...

- Што ты нарабiў? Ты ж прыкончыў яго!

- Ды ўжо ж - прыкончыў. Жывы будзе!

- От жа калун! От жа тумак! Я ж табе казаў! Яго ж тут бераглi ўсе! Ашчаджалi. А ты?..

- Што там ашчаджаць! Хай праўду ведае.

- Такая праўда яго даканае. Яго ж сыноў абодвух забiлi ў блакаду. А перад тым ён iх сам вунь туды на лодцы адвёз. I чакае.

- Чаго ўжо чакаць?

Комментарии к книге «Круты бераг ракi (на белорусском языке)», Василь Быков

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства