«Да ўсходу сонца»

296

Описание

отсутствует



1 страница из 49
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Да ўсходу сонца (fb2) - Да ўсходу сонца 192K (книга удалена из библиотеки) скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Алексей Николаевич Кулаковский

Аляксей КУЛАКОЎСКІ

ДА ЎСХОДУ СОНЦА

Аповесць

С. Б. Такарэўскай прысвячаю

Кожнаму сваё. Іншыя дзяўчынкі ў летнюю нядзелю выбіраліся ў недалёкі лясок, шукалі там ранніх грыбоў, рвалі кветкі. Іншыя не адступаліся ад сваіх старэйшых і наведвалі разам з імі парк, стадыён, звярынец ці яшчэ што-небудзь блізкае ад дому. А Святлана ледзь не кожную нядзельку бегала ў вайсковы гарадок. Там ёй было весела, там у яе былi свае сябры. Хто-б ні стаяў вартавым ля прахадной будкі, усякі прапускаў Святлану ў вайсковы двор. Бывала часам i так, што амаль ля самых варот яе сустракаў лейтэнант Бандарэнка. Ішлі яны тады ўдваіх па брукаванай дарожцы, абсаджанай маладымі таполямі, і ўсе стрэчныя байцы віталі лейтэнанта з асаблівай павагай. Ішлі яны на канюшню, бо там іх чакаў Люты, самы лепшы скакун ва ўсім палку. Хоць гэтага гнядога, у белых панчошках каня звалі Лютым, аднак-жа ён быў вельмі рахманы, любіў пяшчоты свайго гаспадара Бандарэнкі і яшчэ больш — святланін цукар. Калі дзяўчынка падыходзіла бліжэй, ён туліўся да яе, ласкава хмыліўся і лавіў мяккімі сухімі губамі яе рукі.

У тую нядзелю, з якой мы хочам пачаць наш расказ, Святлана прыйшла ў вайсковы гарадок ледзь не з самага ранку. Пачаставаўшы цукрам Лютага, дзяўчынка зайшла ў кабінет да свайго бацькі, бо ў гэты дзень яна яго яшчэ нават не бачыла. Хадзіў, здаралася, i раней бацька па выхадных днях у штаб, але сёння ён пайшоў чамусьці вельмі рана. Святлана ў гэты час яшчэ спала.

У пакоях штаба трохі папахвала конскім потам, але дзяўчынка нават i не заўважыла гэтага. У іх кватэры ў горадзе ўвесь час гэтак-жа папахвае, як тата ні стараецца, як ні прасушвае сваю вопратку. У прыёмнай кабінета дробненька стукала машынка. Святлана прыпынілася каля дзвярэй. Ёй не хацелася бачыць машыністку, хоць для гэтага не было ніякіх прычын.

Святлана нерашуча пастукала ў дзверы, нібы ішла да свайго дырэктара школы. Ніхто не азваўся, бо машынка стукала мацней, як Святлана. Тады яна зайшла без стуку. Машыністка аглянулася, кіўнула ветліва, i зноў яе пальцы спрытна заскакалі па літарах. Яна заўсёды сустракала дзяўчынку ветліва. А бацька чамусьці нахмурыўся, калі ўбачыў дачку. Нахмурыўся і не надта ветліва сказаў, паказваючы на дзверы кабінета:

— Пабудзь там Света, пакуль я вось… Пачытай што-небудзь.

Комментарии к книге «Да ўсходу сонца», Алексей Николаевич Кулаковский

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!