«Хатынская аповесць»

1613

Описание

Аповесць (Дзяржаўная прэмія БССР 1976 г.), якая нарадзілася з дакументаў, рэальных уражанняў, апавяданняў сведкаў трагедыі тысяч беларускіх вёсак, у якіх фашысты чынілі неймаверныя дзікунствы, — гэта аповесць пра сілу чалавечага духу, гэта аповесць-папярэджанне ў наш трывожны час, калі чалавецтва наблізілася да той бездані, якая можа абрынуць усё жывое ў нябыт. У кнігу ўключана i асобная антываенная публіцыстыка пісьменніка.



1 страница из 214
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Хатынская аповесць (fb2) - Хатынская аповесць 920K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Алесь АдамовичАлесь АдамовічХатынская аповесць Аб мінулым дзеля будучыні

Алесю Адамовічу споўнілася пятнаццаць гадоў, калі ён стаў падпольшчыкам, a неўзабаве i партызанам. Вайна з фашызмам — агульнанародная справа, i ў ёй удзельнічалі ўсе: мужчыны i жанчыны, старыя i дзеці,— незалежна ад таго, трымалі яны ў руках зброю ці толькі ўпарта супраціўляліся гвалтоўным загадам акупантаў, ішлі ў бой ці толькі кармілі хлебам згаладалых палонных, хавалі з рызыкай для жыцця параненых савецкіх салдат i афіцэраў. Народная, партызанская вайна — гэта калі ваююць i дзеці, гэта калі забіваюць дзяцей на вачах у маці i маці на вачах у дзяцей. Агульны цяжар лёг на плечы кожнага сумленнага чалавека. Алесь, як i яго маці Ганна Мітрафанаўна, яго старэйшы брат Яўген, яго сябры, распачаў сваё змаганне з ворагам задоўга да таго, як наладзілі сувязь з партызанамі. Амаль непрыкметна для сябе яны сталі рабіць усё тое, за што ў нямецкіх загадах абяцалі толькі адно: расстрэл. Сваё падполле, свае «маладыя гвардыі» ў Беларусі былі ў кожным гарадку, пасёлку, вёсцы: людзі проста фізічна адчувалі прысутнасць чужынцаў на роднай зямлі i інстынктыўна супраціўляліся гэтаму бесцырымоннаму ўварванню. Свой гістарычны выбар беларусы як нацыя зрабілі даўно, i ў гады вайны для ix не было пытання, з кім-яны i супраць каго.

Комментарии к книге «Хатынская аповесць», Алесь Адамович

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства