«Няшчасны выпадак»

667

Описание

отсутствует



1 страница из 3
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Няшчасны выпадак (fb2) - Няшчасны выпадак [calibre11K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Таццяна Будовіч-Барадуля

Таццяна БУДОВІЧ-БАРАДУЛЯ

НЯШЧАСНЫ ВЫПАДАК

Фантастычнае апавяданне

Ідучы з працы на тралейбусны прыпынак, я зазвычай выбіраў даўжэйшы шлях: па мосце над ракой, потым па набярэжнай і цераз парк, каб прывесці да ладу думкі і пераключыцца на тое, што мусіў рабіць, вярнуўшыся дадому. Так і сёння. Але замест нейкай душэўнай палёгкі я адчуваў такую маральную стому, быццам некалькі гадоў запар працаваў без выхадных і водпускаў, хаця насамрэч апошні скончыўся пару тыдняў таму — дастаткова, каб зноў уцягнуцца ў штодзённы працэс вытворчасці, але замала, каб зноў хацелася ў адпачынак.

У галаве дакучліва круцілася апошняя размова з маім калегам, яго беспадстаўныя прыдзіркі да мяне. З пэўнага моманту той стаў канфліктаваць амаль з усімі ў нашым невялікім калектыве: ці то хвароба нейкая хранічная ў яго абвастрылася, ці то асабістае жыццё пачало расклейвацца — ніхто дакладна не ведаў. Мяне ж нахабныя выпады на мой адрас уганяюць у стан ступару, і я не магу адказаць належным чынам, што потым выліваецца ў бяссонныя ночы самаедства: крыўдныя словы суразмоўцы і ўсе мажлівыя варыянты адказаў на іх гадзінамі пракручваюцца ў маёй галаве, не даючы спакою і адхлання.

У такім прыгнечаным настроі я падышоў да прыпынку, дзе, як заўжды ў гэты час, было шматлюдна. Неўзабаве паказаўся патрэбны мне тралейбус. Ён спыніўся, і дзверы расчыніліся. Наўздзіў, з іх ніхто не выйшаў ды ніхто, акрамя мяне, i не ўвайшоў, што было вельмі нетыпова для прыпынку ў цэнтры горада, ля метро ў гадзіну пік. Гэтыя падрабязнасці я прыгадаў пазней, але на той момант, калі апынуўся ў напаўпустым салоне, я быў занадта паглыблены ў свае перажыванні, каб адчуць: штосьці тут не так.

Дзверы зачыніліся, i тралейбус крануўся. Я рушыў да свайго ўлюбёнага месца, якое гэтым разам было вольным: самага высокага, акурат над левым заднім колам ля акна. Я з дзяцінства люблю менавіта гэтае месца: можна доўга глядзець на бясконцую плынь сустрэчных і спадарожных аўто за акном, можна адлятаць у думках далёка-далёка, зачараваўшыся адлюстраваннямі агнёў на мокрай восеньскай дарозе.

Комментарии к книге «Няшчасны выпадак», Таццяна Будовіч-Барадуля

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства