«Вам знаёмае»

429

Описание

отсутствует



1 страница из 4
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Вам знаёмае (fb2) - Вам знаёмае 15K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Лукаш КалюгаЛукаш КалюгаВам знаёмае

Не тое, што ў аднаго пiсьменнiка…

Прыйшоў Адаму з вёскi лiст, i не было ў iм нiводнае сiнтаксiчнае памылкi. Але неставала дзвюх косак i адно шматкроп'е было недарэчы. I ў краiне суцэльнай пiсьменнасцi ўжо нельга цытаваць такога лiста — давядзецца пераказваць.

Хвалiўся Васiль — Адамаў найлепшы дружака, — што гэтымi днямi была вечарынка ў iх. Да белае ранiцы гулялi. Развiднiвала ўжо, як яны разыходзiлiся.

Шкадаваў Васiль, што Адама не было пры гэтым. Была з таварышкаю, што недзе там у вас, у Менску — пiсаў — на цукерачнай фабрыцы працуе, i тая дзяўчына з Журавiч. Ды якраз у гэтым месцы i было тое Васiлёва непатрэбнае шматкроп'е. Выйшла ў яго, нераўнуючы, як у тых лiрыкаў, якiм правапiс не пiсан. А ўсё, каб лепш даняць, каб крануць за жывое.

Аднаго разу — гады тры, як было гэта, — прыязджала тая жураўская дзяўчына да цёткi ў iх вёску з кудзеляю. Вечары са два пасядзеў тады Адам у яе каля праснiцы, нейкую старасвецкую польку стаптаў быў з ёю.

Ды што там значылi тыя два вечары! Марна ўсё гэта было. Не бавiлася жураўская дзяўчына ў Паташнi. Неўзабаве прыехаў бацька ды забраў яе з гасцей дадому. Так яно i сцерлася. А пачыналася ўжо…

Пазалетась — даўно ўсё гэта было. Нават iмя тае дзяўчыны цяпер Адам не помнiць, а ведаў жа. У твар не пазнаў бы, каб стрэць давялося. Пяты нумар лямпа была тады ў Януковых, дый тую яшчэ ўкручвалi — шкадавалi, што лiшняе газы гарыць, дык нельга было прыгледзецца.

Ужо трэцi месяц, як калгас пусцiў Адама ў Менск у заработкi. Рабiў ён сталярку ў клiнiчным гарадку. Там i жыў — у новым доме з зялёным дахам на трэцiм паверсе.

Лета, цяпло… I на трэцiм паверсе, дзе iхняя брыгада зрабiла сабе iнтэрнат, замест вокнаў свяцiлi небам нашклёныя дзiркi. Гэта не шкодзiла. Яны яшчэ шыршыя, прастарнейшыя былi. Лепш, ясней былi воддалей, цераз слiмазарныя местачковыя хаты ваколiцы з iх вiдаць узнёслыя гарадскiя муры.

Гэту даль у акне любiў Адам. Каб шырэй i вышай яна сталiцаю выроствала, ён i сам быў прычыннiк. Муляры з кельнямi снавалi ёй аснову. Адам жа з гэблiкам, каб гладзей было, падганяў.

Не знаў тут Адам адзiноты. У iхнiм iнтэрнаце не тое каб баек — праўды не было куды дзяваць. Адусюль з Беларусi па чалавеку сабралася, ды i з Украiны было трох. Адзiн калi пачне, а другi як паможа… Весела было!

Комментарии к книге «Вам знаёмае», Лукаш Калюга

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства