«Цені забытых продкаў»

283

Описание

Незвычайны лірызм таленту Кацюбінскага пранізвае ўсе яго творы і асабліва ярка выступае ў аповесці «Цені забытых продкаў» (1911). Аповесць яскрава перадае жыццё ўкраінска-карпацкага племені гуцулаў. Асабістыя назіранні пісьменніка над жыццём гэтага племені і сабраны ім этнаграфічны матэрыял паслужылі нагодай для стварэння вельмі каларытнага, стылізаванага пад паэтычны гуцульскі «сказ» твора. На фоне карцін гуцульскага побыту, пераплятаючы казачнае з сапраўдным, рэальнае з фантастычным, Кацюбінскі паказвае на ўзоры дзвюх процілеглых натур два пачаткі ў развіцці жыцця: Іван Палійчук, які выхаваны і сфармаваўся пад вырашальным уплывам прыроды ва ўмовах старых традыцый — натура шчырая, паэтычная, што пакорліва прыстасоўваецца да сіл прыроды, і таму адчувае ўсе яе хароствы і таямніцы. Ён у гэтым жыцці няшчасны. Яго нявесту Марычку, такую ж паэтычную натуру, выносіць горная рака. Жаніўшыся на багатай гаспадыні Палагне, Іван тужыць, марыць і чэзне, набліжаючыся да трагічнай смерці. Тым часам яго сусед Юра — поўная супрацьлегласць яму. Ён валодае грубай сілай, казачнымі...



1 страница из 47
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Цені забытых продкаў (fb2) - Цені забытых продкаў (пер. Вячеслав Петрович Рагойша) 963K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Михаил Михайлович КоцюбинскийМіхайла КацюбінскіЦені забытых продкаў Аповесць

Пераклад з украінскай Вячаслава Рагойшы.

* * *

Іван быў дзевятнаццатым дзіцем у гуцульскай сям’і Палійчукоў. Дваццатай і апошняй была Аннычка.

Хто яго ведае, ці то вечны шум Чарамоша і скаргі горных патокаў, што перапаўнялі самотную хату на высокай кічэры[1], ці то сум чорных яловых лясоў так палохалі дзіцяня, толькі Іван усё плакаў, крычаў па начах, блага рос і глядзеў на матулю такім глыбокім, старэча разумным паглядам, што маці ў трывозе адводзіла ад яго вочы. Не раз яна са страхам думала, што не яе гэта дзіця. Не «асцераглася» баба пры родах, не абкурыла недзе хаты, не паставіла свечкі — і хітрая ведзьма паспела замяніць яе немаўля на сваё чарцяня.

Паволі расло дзіця, ды ўсё ж падрастала, і не заўважылі нават, як давялося шыць яму штаны. Але таксама было дзікаватае. Глядзіць перад сабой, а бачыць штосьці далёкае і нікому не вядомае або без дай прычыны крычма крычыць. Майткі з яго з’язджаюць, а яно стаіць сярод хаты, заплюшчыць вочы, разявіць рот і верашчыць.

Тады маці вымала люльку з зубоў і, замахнуўшыся на яго, злосна крычала:

— Цьфу на цябе! Ты, падкідыш! Згінь, каб вочы мае не бачылі!..

І ён знікаў.

Каціўся зялёнымі царынкамі[2], маленькі і белы, нібы шарык з дзьмухаўца, смела забіраўся ў цёмны лес, дзе ялінкі махалі над ім лапкамі, быццам мядзведзь лапамі.

Адсюль дзівіўся на горы, на блізкія і далёкія вяршыні, што ўпіраліся ў блакітнае неба, на яловыя чорныя лясы з іх сінім дыханнем, на светлую зеляніну царынак, якія, нібыта люстэркі, блішчэлі ў рамах дрэў. Пад ім, у даліне, кіпеў халодны Чарамош. На далёкіх узгорках драмалі пад сонцам самотныя хаціны. Было ціха і сумна, чорныя елкі бесперастанку спускалі сум свой у Чарамош, а ён нёс яго долам і расказваў.

Комментарии к книге «Цені забытых продкаў», Михаил Михайлович Коцюбинский

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства