«Салавей i ружа (на белорусском языке)»

2240

Описание



1 страница из 5
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.

Оскар Уайлд

Салавей i ружа

Пераклад: Iрына Сляповiч

- Яна сказала, што будзе танцаваць са мной, калi я прынясу ёй чырвоную ружу! - усклiкнуў малады Студэнт. - Але ў маiм садзе няма нiводнай чырвонай ружы.

Са свайго гнязда на дубе гэта пачуў Салавей. Ён выглянуў з лiстоты i прыслухаўся.

- Нiводнай чырвонай ружы ва ўсiм маiм садзе! - зноў усклiкнуў Студэнт, i яго прыгожыя вочы напоўнiлiся слязьмi. - Ах, ад якой дробязi залежыць шчасце! Я прачытаў усё, што напiсана мудрымi людзьмi, я ведаю ўсе сакрэты фiласофii, але таму толькi, што ў мяне няма чырвонай ружы, маё жыццё будзе разбiта.

"Вось дзе нарэшце сапраўдны закаханы! - сказаў сам сабе Салавей. - Ноч у ноч спяваў я пра яго, хоць i не ведаў яшчэ, ноч у ноч я расказваў аб iм зоркам, i вось цяпер бачу яго самога. Валасы ў яго цёмныя, што гiяцынт, вусны чырвоныя, што ружа, якую ён шукае; але каханне зрабiла яго твар бледным, як слановая косць, а пакуты надалi яму мужнасцi".

- Заўтра ўвечары ў Прынца баль, - шаптаў юнак, - i мая каханая будзе сярод гасцей. Калi я прынясу ёй чырвоную ружу, дык абдыму яе. Яна схiлiць галоўку мне на плячо, i мы будзем моцна трымацца за рукi. Але ў маiм садзе няма чырвонай ружы, i я, самотны, буду стаяць у кутку, а яна пройдзе мiма. Яна не заўважыць мяне, i маё сэрца гэтага не вытрымае.

- Вось сапраўдны закаханы, - сказаў Салавей. - Тое, пра што я толькi пяю, для яго боль. О так, каханне - гэта цуд. Яно даражэйшае за смарагд, даражэйшае за цудоўны апал. Яго не купiш нi за гранат, нi за жэмчуг, яно не прадаецца на кiрмашы. Яго не прыдбаеш у краме, не выменяеш на золата.

- На хорах будуць сядзець музыканты, - працягваў малады Студэнт, - i граць на арфах i скрыпках, а мая любая стане танцаваць з такой лёгкасцю, што яе ножкi будуць ледзьве дакранацца паркету. Вакол яе стоўпяцца прыдворныя ў блiскучым адзеннi. Але са мной яна танцаваць не будзе, бо ў мяне няма для яе чырвонай ружы.

I ён упаў нiцма на траву, затулiў твар рукамi i зарыдаў.

- Чаго ён плача? - спытала маленькая зялёная Яшчарка, якая прапаўзала мiма Студэнта, варушачы хвосцiкам.

- Сапраўды чаго? - падхапiў Матылёк, што пырхаў паблiзу ў сонечных промнях.

- Чаго ён? - пяшчотным шэптам пацiкавiлася Стакротка ў свайго суседа.

- Ён плача праз чырвоную ружу, - адказаў Салавей.

- Праз чырвоную ружу? - здзiвiлiся ўсе. - Ах, як смешна!

А крыху цынiчная маленькая Яшчарка проста засмяялася яму ў вочы.

Комментарии к книге «Салавей i ружа (на белорусском языке)», Оскар Уайлд

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства