«Лёс (на белорусском языке)»

2541

Описание



1 страница из 9
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.

Андрэ Маруа

ЛЁС

- Лёс? - сказаў Бландэль. - Не, я не веру ў лёс... цi, больш дакладна, не веру ў тым сэнсе, якi надавалi гэтаму слову ў старажытнасцi... Я не веру, што нейкая варожая сiла, схаваўшыся за ўсыпанай зоркамi заслонай, вышуквае людзей i рыхтуе iм гiбель... Я не веру, што нейкi пякельны механiзм, сканструяваны багамi, заўсёды абкружае нас сваiмi хiтрамудрымi i жорсткiмi спружынамi, якiя мы накручваем i прыводзiм у рух... Не... Наадварот, я веру, што сусвет абыякавы да ўчынкаў людзей i кожны з нас можа, у пэўнай меры, каваць свой уласны лёс... Такая вера супакойвае... Аднак...

Ён спынiўся i хвiлiнку падумаў:

- Аднак бывае такi дзiўны збег акалiчнасцей... такiя цудоўныя супадзеннi... спалучэннi падзей, калi ўсё адно да аднаго, зубец да зубца, шасцярня да шасцярнi, так дапасавана i з такой няўхiльнасцю прыводзiць да катастрофы, што спасылка на выпадковасць не кожнага можа задаволiць. О, я добра ведаю, што з мiльярдаў фактаў, сведкамi якiх мы былi, знойдзецца некалькi незвычайных... Тым не менш д'ябальская злашчаснасць гэтых здарэнняў нярэдка можа здзiвiць людзей самых далёкiх ад забабоннасцi.

Слухайце... Аднойчы ў Ню-Ёрку... Але гэта доўгая гiсторыя.

Ён уздыхнуў, адпiў глыток кавы, потым, калi ўсе мы прыцiхлi, пачаў расказваць:

- Вы, можа, памятаеце, што я жыў у Амерыцы праз некалькi год пасля сканчэння першай сусветнай вайны. Гэта быў перыяд пратэкцыянiзму, абмежаванняў i так званага "прасперыцi". Жыццё ў Ню-Ёрку здавалася мне лёгкiм, мiтуслiвым i даволi-такi нудным. Завялiся ў мяне i сябры, былi сярод iх нават людзi выдатныя: маладыя прафесары, якiя потым, пры прэзiдэнце Рузвельце, сталi асобамi магутнымi; маладыя актрысы, што цяпер зiхацяць на Брадвеi, а пачыналi беднымi прыгажунямi; маладыя журналiсты, якiя здзiўлялi смеласцю сваiх iдэй, а сёння выйшлi ў людзi i лiчацца кансерватарамi...

Мы арганiзавалi невялiчкi гурток i кожны вечар збiралiся то ў бары на 52-й вулiцы, куды нас прываблiвалi кухня i адмысловы iталiйскi вермут, то на кватэры каго-небудзь з нас. Мы пiлi многа. А напiўшыся, пачыналi гульню ў любоў проста так, без нiякiх пачуццяў, альбо слухалi мурынскi джаз, i не скажу, што былi шчаслiвыя.

Комментарии к книге «Лёс (на белорусском языке)», Андрэ Моруа

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства