Андрэ Маруа
БЕДНАЯ МАМА
Бертран Шмiт праглядаў сваю пошту. Яго жонка Iзабэла, стоячы побач, з цiкавасцю назiрала, як мяняўся яго твар: рабiўся то хмурным, то радасным, у залежнасцi ад таго, што ён у лiстах вычытваў.
- Ага! - прамовiў ён. - Лiст з Пон-дэ-Лёра... Нешта адтуль вельмi рэдка...
Ён адшукаў подпiс:
- Жэрмэна Герэн?.. Ну так! Яна... Мацi Дэнiзы Гальман... Чаго ж яна ад мяне хоча?
Мадам Герэн паведамляла аб смерцi сваёй мацi, баранесы Дакенвiль, Руан, вулiца Дамiет, на васьмiдзесятым годзе жыцця: "Мне хацелася самой паведамiць вам гэту сумную навiну, вам, сябру маёй дарослай дачушкi, якi некалi ведаў i маю бедную маму. Я ўзгадваю той час, калi Дэнiза вадзiла вас на вулiцу Дамiет, i маёй беднай маме было так прыемна слухаць, як вы двое дружна шчабечаце. Дэнiза цяпер цудоўная дзяўчына. Вы... Не збiраюся казаць камплiментаў, а толькi спашлюся на тое, як высока цанiла вас мая бедная мама i не рабiла з гэтага сакрэту... Перада мной цяпер усё спустошана. Больш як трыццаць гадоў я кожны тыдзень прыязджала ў Руан, каб яе пабачыць. Яна такая старэнькая, але мела светлы розум i магла даць добрую параду. Я, мабыць, не перанесла б свайго болю, каб не падтрымка майго вернага Жоржа i не любоў маiх мiлых дзетак... Калi выпадкова вам давядзецца быць у нашай Нармандыi i вас не палохае балбатня пажылой жанчыны, заходзьце да мяне, калi ласка, i я вам пакажу некаторыя сувенiры, пакiнутыя маёй беднай мамай..."
- Вы яе ведалi, гэтую баранесу Дакенвiль? - запытала Iзабэла.
- Бадай-што не... Помню, нейк раз цi два ў Руане заходзiў туды з Дэнiзай. Непрытульны, страшэнна запушчаны дом...
- Тады чаму яе дачка вам пiша, i ў такiм сентыментальным тоне?
- Каб ёй паспачувалi. Яна адна з тых iстот, што нават няшчасце выкарыстоўваюць для самарэкламы... I тым больш камiчна, што пры жыццi яна гэту "бедную маму" адно што не бiла, так люта з ёю абыходзiлася.
- Чаму люта?
- Дакенвiлi разарылiся; у мадам Герэн, якая, раз за разам, двойчы выходзiла замуж, было шмат грошай... Яна падкiдвала сёе-тое сваёй мацi, але скупа, толькi на пражыццё, i за гэтую сваю падачку крыўдзiла яе i зневажала, як хацела... Жахлiвая рэч!..
Крыху падумаўшы, Бертран дадаў:
- I не толькi зневажала, а нахабна выкарыстоўвала ў сваiх iнтарэсах.
- Як гэта?
Комментарии к книге «Бедная мама (на белорусском языке)», Андрэ Моруа
Всего 0 комментариев