«Рызыка пiсьменства»

871


1 страница из 4
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Генрих Бёлль Рызыка пiсьменства

Сем гадоў таму я наведаў выдаўца аднаго вядомага часопiса, каб прапанаваць яму свой рукапiс; калi мяне запрасiлi, я падаў яму рукапiс — гэта было апавяданьне — але ён нават не зiрнуў на яго, паклаў яго на адзiн са стосаў, якiмi быў завалены ягоны пiсьмовы стол, загадаў сакратарцы падаць мне фiлiжанку кавы, сам выпiў шклянку вады i сказаў: «Я прачытаю ваш рукапiс, але пазьней, можа, праз пару месяцаў — бачыце, колькi тут усяго ляжыць. Але адкажыце мне на адно пытаньне, на якое нiхто з вашых папярэднiкаў — сёньня ранiцай у мяне перабывала ўжо сямёра — ня здолеў даць здавальняльнага адказу: чаму так шмат генiяў i толькi так мала мэнэджэраў майго ўзроўню. Я люблю часопiс, якi раблю, але я б не памёр, калi б мне прывялося вярнуцца да майго былога занятку: я быў кiраўнiком рэклямнага аддзелу на фабрыцы лёзаў да галеньня i адначасова пiсаў тэатральную крытыку, бо гэта мне падабалася. Вы таксама недзе стала працуеце?»

— На гэты момант я супрацоўнiк адной статыстычнай установы.

— I вы ненавiдзiце гэты занятак, лiчыце, што ён зьневажае вас?

— Не, — сказаў я, — я не ненавiджу i нi ў якiм разе не лiчу, што ён мяне зьневажае; праз гэты занятак я зарабляю на пражыцьцё — хоць i хутчэй мала, чымся шмат — для жонкi i дзяцей.

— Але вы адчуваеце патрэбу ехаць кудысьцi з гэтымi пакамечанымi, кепска надрукаванымi рукапiсамi цi дасылаць iх поштаю, i, нават калi ўсе яны вяртаюцца, несупынна пiсаць новыя?

— Так, — сказаў я.

— А чаму вы гэта робiце? Добра разважце ваш адказ, бо ён заразом будзе адказам на маё першае пытаньне.

Мне яшчэ нiколi не задавалi такога пытаньня, i я разважаў; рэдактар жа ўчытаўся ў маё апавяданьне.

— Я ня маю, — сказаў я нарэшце, — ня маю iншага выбару.

Рэдактар узьняў вочы ад рукапiсу, падняў бровы i сказаў:

— Гэта гучныя словы, тое самае я аднойчы пачуў ад чалавека, якi абрабаваў банк; судзьдзя спытаўся ў яго, чаму ён сплянаваў ды зьдзейсьнiў рабунак. «У мяне не было iншага выбару», сказаў ён.

— Мусiць, ён меў рацыю, — сказаў я, — i гэта не выключае, што я таксама маю рацыю.

Комментарии к книге «Рызыка пiсьменства», Генрых Бёль

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства