«Шалёная (на белорусском языке)»

1222

Описание



1 страница из 7
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.

Гi дэ Мапасан

Шалёная

Пераклад: Сяргей Шупа

Мая дарагая Жэнэўева, ты просiш, каб я табе расказала пра маё вясельнае падарожжа. Не ведаю, цi наважуся я. А ты, нягоднiца, ты мне нiчога не казала, нават не заiкалася, ну, зусiм нiчога! I як ты, што ўжо замужам паўтара года, ты, мая найлепшая сяброўка, што раней нiчога ад мяне не хавала, i ты не мела лiтасцi мяне папярэдзiць! Каб ты толькi мяне перасцерагла, зрабiла хоць якi намёк, пасеяла ў маёй душы хоць самае маленькае падазрэнне, ты б не дала мне зрабiць гэтае вялiкае глупства, ад якога я яшчэ i цяпер чырванею i з якога мой муж будзе смяяцца аж да канца свайго жыцця, глупства, у якiм вiнаватая адна ты!

Я была страшэнна асмеяная, i асмеяная назаўсёды. Я зрабiла памылку, памяць пра якую не сатрэцца нiколi, i ўсё праз цябе, нядобрую... О, каб я толькi ведала!

Ну, добра, пiшучы, я набралася трошкi смеласцi, то хай ужо будзе, што будзе. Напiшу ўсё, як было. Толькi абяцай, што не будзеш занадта смяяцца.

Не спадзявайся на камедыю. Гэта хутчэй драма.

Ты памятаеш маё вяселле. Таго самага дня я павiнна была выправiцца ў вясельнае падарожжа. Вядома ж, я зусiм не як тая Палета, гiсторыю якой Жып так смешна апiсаў у сваiм дасцiпным рамане "Вакол вяселля". I калi б мая мацi сказала мне, як у кнiзе панi д'Атрэтан кажа сваёй дачцэ: "Твой муж абдыме цябе... i...", я напэўна не адказала б смеючыся, як Палета: "Не трэба далей, мама... я ведаю не горш за цябе..."

А я не ведала нiчога, i мама, мая бедная мамуля, якая ўсяго баiцца, не адважылася закранаць такое далiкатнае тэмы.

Комментарии к книге «Шалёная (на белорусском языке)», Ги де Мопассан

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства