«Каля нябожчыка (на белорусском языке)»

958

Описание



1 страница из 4
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.

Гi дэ Мапасан

Каля нябожчыка

Пераклад: Сяргей Шупа

Ён памiраў паволi, як памiраюць хворыя на сухоты. Кожнага дня каля другой гадзiны ён садзiўся пад вокнамi гатэля на бульварную лаўку i глядзеў на спакойнае мора. Нейкi час ён сядзеў нерухома, грэючыся на сонцы, i маркотна ўглядваўся ў хвалi Мiжземнага мора. Часам ён пераводзiў позiрк на высокiя горы, што абступалi Мантон, вяршынi якiх патаналi ў смузе. Пасля ён вельмi павольна клаў адну нагу на другую - ногi былi худыя, адны косцi, абцягнутыя тканiнай, - i разгортваў кнiгу, заўсёды тую самую.

Ён сядзеў нерухома i чытаў, чытаў вачыма i думкамi - здавалася, што ён чытаў усiм сваiм нядужым целам, а душа яго патанала, гублялася, знiкала ў гэтай кнiзе, аж пакуль пасвяжэлае паветра не выцiскала з яго грудзей кашаль. Тады ён уставаў i адыходзiў.

Гэта быў высокi немец з белай барадой. Ён абедаў i вячэраў у сваiм пакоi i нi з кiм не размаўляў.

Нейкая няясная цiкаўнасць цягнула мяне да яго. Аднойчы я сеў побач з iм, таксама дзеля прылiку ўзяўшы з сабой кнiгу - томiк вершаў Мюсэ.

Я пачаў чытаць паэму "Раля".

Мой сусед раптам спытаўся ў мяне на добрай французскай мове:

- Цi ведаеце вы нямецкую мову?

- Нi слова.

- Шкада. Бо калi ўжо лёс звёў нас разам, я б паказаў вам каштоўную рэч: вось гэтую кнiгу.

- Што ж гэта за кнiга?

- Гэта кнiга майго настаўнiка Шапэнгаўэра з яго заўвагамi. Як бачыце, усе палi паспiсваны яго почыркам.

Я з павагай узяў кнiгу i стаў глядзець на гэтыя незразумелыя мне словы, за якiмi хавалiся несмяротныя думкi вялiкага вучонага, што здолеў так разладзiць i зблытаць людскiя мары i спадзяваннi, як нiхто да яго.

I неяк раптоўна згадалiся радкi Мюсэ:

Цi спiш ты задаволены, Вальтэр,

I цi твая гiдлiвая ўсмешка

Яшчэ лунае над тваёй магiлай?

I я мiмаволi параўнаў дзiцячы, манаскi сарказм Вальтэра з непераможнай iронiяй нямецкага фiлосафа, уплыў якога на думкi людзей i дагэтуль застаецца вельмi глыбокi.

Хай нехта пратэстуе або злуецца, хай абураецца або захапляецца, але Шапэнгаўэр адзначыў чалавецтва пячаткай сваёй пагарды i расчаравання.

Комментарии к книге «Каля нябожчыка (на белорусском языке)», Ги де Мопассан

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства