«ПАД ЗНАКАМ ПАГОНІ»

354

Описание

Мэта кніжкі — перадаць для гісторыі праўдзіва падзеі на нашай бацькаўшчыне ў Другую Сусьветную вайну. Язэп Малецкі



1 страница из 178
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
ПАД ЗНАКАМ ПАГОНІ (fb2) - ПАД ЗНАКАМ ПАГОНІ 1104K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Язэп Малецкі Язэп МалецкіПАД ЗНАКАМ ПАГОНІУспаміны

Памяці змагароў за вызваленьне народу Міхася Вітушкі, Усевалада Родзькі, Уладзіміра Шавеля працу гэтую прысьвячае аўтар

АД АЎТАРА

Мэта кніжкі — перадаць для гісторыі праўдзіва падзеі на нашай бацькаўшчыне ў Другую Сусьветную вайну, паказаць вялікі ўздым народу ў змаганьні за свае правы ды ягоную працу над адбудовай вольнага жыцьця. Яна разам і прызнаньне тысячам суродзічаў, якія ў цяжкую пару змаганьня з ворагамі не шкадавалі сваіх сілаў, здароўя, маёмасьці, свайго жыцьця.

Што апісаў у кніжцы, таго ў бальшыні быў сьведкам, тое сам перажыў. Чаго-ж ня бачыў, тое запісана ад веры годных людзей. Калі пісаў, ніколі ня мінаўся з праўдай, ці гэта будзе каму падабацца, ці не.

Складаю шчырую падзяку ўсім маім сябрам і знаёмым, якія дапамагалі пры пісаньні кніжкі радамі й інфармацыямі, і найперш спадарам В. М. і А. См. за лісты, сп. В. Пануцэвічу за перагляд машынопісу, практычныя рады й дапаўненьні з падзеяў грамадзкага жыцьця ў Баранавічах ды прабегу Усебеларускага Кангрэсу ў Менску, сп. Леаніду Дэнысэнку за афармленьне вокладкі.

Рачовая крытыка ды дапаўненьні да апісаных у кніжцы падзеяў будуць шчыра вітаныя й магчыма знойдуць адбітак у далейшых выданьнях.

АПОШНІЯ ДНІ НЕЗАЛЕЖНАЙ ПОЛЬШЧЫ

Чырвоным колам зь сівога туману ўсходзіла сонца, калі мой цягнік мінаў Варапаева. Паабапал чыгункі мігалі дрэвы, сенажаці, палосы й палеткі жоўтага й зялёнага збожжа, а далей — хаты з варыўнямі, клецямі, гумнамі й клунямі. Дзе-ня-дзе палі былі ўсеяныя бабкамі жыта й ячменю. Наш цягнік усунуўся ў мяшаны лес. Векавыя дрэвы стаялі спакойна, паважна і толькі дзіўным прарэзьлівым рэхам адбівалі гук цяжкога подыху паравозу.

Туман радзеў. Людзі з косамі й граблямі ішлі на сенажаці, або стаялі на дарожках ды пазіралі на праходзячы цягнік. Там вось, праваруч на ўзгорку, стаіць ціхая вёска Казаронцы — сядзіба гуртка Беларускага Інстытуту Гаспадаркі й Культуры, дзе ў 1936 годзе, у прысутнасьці павятовага камэнданта паліцыі з Постаўя, я чытаў лекцыю й пасьля быў рэвідаваны.

Цягнік затрымаўся ў Дубавых. Як глянеш, дык тут усюды лес і лес. Станцыя заваленая ярусамі дрэва, якое адпраўляецца ў Польшчу й заграніцу, а таму-ж селяніну цяжка дастаць бэлек на хату.

Комментарии к книге «ПАД ЗНАКАМ ПАГОНІ», Язэп Малецкі

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства