«Сіндбад вяртаецца»

4008

Описание

…Адным авіярэйсам ляцяць у далёкі Алжыр двое беларусаў — у службовую камандзіроўку інжынер Добыш і ў турысцкую паездку малады журналіст Радзім Савілін. Праз яго ўспрыняцце і раскрываецца адысея маладога спецыяліста Юрыя Добыша, які ўпершыню трапіў у Алжыр у той час, калі толькі-толькі адгрымела вайна алжырскага народа супраць французскіх каланізатараў. ЗМЕСТ: ЗАМЕСТ УСТУПУ… Частка першая ЗНАЁМСТВЫ І СПАДЗЯВАННІ Частка другая ПЕРААДОЛЕННЕ ПУСТЫНІ ЗАМЕСТ ЭПІЛОГА… Рэцэнзент: П. А. Місько Мастак: Г. П. Сянькоўскі



1 страница из 175
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Эрнест Ялугін Сіндбад вяртаецца ЗАМЕСТ УСТУПУ, або Колькі слоў пра маладога журналіста Радзіма Савіліна і яго спадарожніка, якія ляцелі ў Алжыр, але аповесць будзе зусім не пра іх

І я расказаў халіфу аб тым, што са мною здарылася ў гэтае падарожжа… і халіф здзівіўся вельмі і загадаў летапісцам запісаць маю споведзь і пакласці ў казну…

«Тысяча і адна ноч». Казка пра Сіндбада-Марахода

Выпадак часам называюць нібы якую асобу каралеўскага рангу — Яго вялікасць. Яго вялікасць Выпадак — можна і так.

У Юрыя Сяргеевіча было некалькі варыянтаў дабрацца ў Алжыр, куды ён, класны спецыяліст па трактарнай тэхніцы, выпраўляўся ў доўгатэрміновую, не першую ўжо, камандзіроўку. Яго там чакалі, за ім нават павінна была прыйсці машына, трэба было толькі пазваніць па тэлефоне. Нумар тэлефона яму ўручылі разам з замежным пашпартам. У запісной кніжцы Юрый Сяргеевіч меў яшчэ тры ці чатыры нумары алжырскіх тэлефонаў (праўда, амаль пятнаццацігадовай даўнасці), па якіх ён мог пазваніць пры патрэбе. А па адным — то абавязкова, пры першай жа магчымасці.

А вось Радзім Савілін, зусім яшчэ «зялёны» супрацоўнік заводскай газеты з Магілёва, ехаў першы раз і ўсяго толькі радавым турыстам. Група іх была вялікая, хлопцы і дзяўчаты з розных куткоў савецкай краіны — з Беларусі, Кубані і Сібіры — больш за сотню чалавек. Ім выдзелілі спецыяльны самалёт, і ляцеў ён звыш раскладу, к ночы, калі ў маскоўскім міжнародным аэрапорце «Шарамецева» было не так завозна і лягчэй было прызямліцца на канечным пункце Аль-Джазаіры. Гэтак з некаторага часу пачалі на арабскі лад называць сталіцу Алжыра.

Юрыю Сяргеевічу прапаноўвалі на выбар: або дабірацца да Аль-Джазаіра морам, з Адэсы, на тым самым караблі, які павязе ў афрыканскія краіны партыю трактароў «Беларусь» новай мадэлі, або хутка і з камфортам — на самалёце. Рэйс праз двое сутак.

Двое сутак? Столькі змарнаваць часу? Няўжо нельга хутчэй? Тады і ўспомнілі пра звышпланавы рэйс авіялайнера з турыстамі, дзе было некалькі свабодных месц. «Толькі давядзецца разам з імі і начаваць у якім-небудзь студэнцкім інтэрнаце. Ці ў палатачным гарадку, — сказалі Юрыю Сяргеевічу. — У Алжыры зараз спякота за сорак градусаў, і добры пакой з кандыцыянерам і ўсякімі іншымі выгодамі ў сучасным сталічным гатэлі быў бы не лішні».

Комментарии к книге «Сіндбад вяртаецца», Эрнест Васильевич Ялугин

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства