пра тое, як журналіст выязджае на расследаванне.
Туманоўскі не любіў уставаць рана. Засынаў ён запаўнач, а то і пазней — чытаў дэтэктывы. Сёння ноччу яму сніўся шкілет вялізнага ката з зялёнымі, як фары, вачыма. Кот ганяўся за Туманоўскім, не цяперашнім, а малым яшчэ хлопчыкам Янкам, па ўсёй кватэры, пакуль не загнаў на антрэсоль у калідоры. Ён так ушчаміўся з перапуду на тую антрэсоль, што нават паварухнуцца не мог, не тое што выбрацца назад. А каціны шкілет тым часам прысеў на заднія лапы, смачна ашчэрыўся і скочыў…
Туманоўскі прахапіўся і спрасонку няўцямна глядзеў на будзільнік, які на поўную катушку трашчаў на століку ля ложка. Спачатку будзільнік здаўся зялёным вокам кацінага шкілета.
Туманоўскі ляпнуў рукою зверху па будзільніку, скінуў з ложка ногі, працёр вочы, узяў са століка акуляры і толькі тады ўстаў — высокі, худы. З пакоя ён адразу ж пакіраваў у кухню, паставіў на пліту чайнік, каб закіпела вада, — зварыць каву. Потым выйшаў у калідорчык, паглядзеў на антрэсоль, куды загнаў яго зялёны каціны шкілет, гмыкнуў сам сабе.
Тонка блюмкнуў званок над дзвярыма. Туманоўскі разгублена азірнуўся, крыкнуў: «Адну хвілінку», вярнуўся ў пакой, знайшоў халат, сунуў ногі ў шлёпанцы. Халат быў кароткі яму, вышэй каленяў.
На пляцоўцы стаяла паштальёнка, нафарбаваная і напудраная, як з вокладкі часопіса мод.
— Вам заказное.
Яна смела глядзела на Туманоўскага сінімі вачыма.
Туманоўскі працягнуў руку па канверт, халат расхінуўся, каб паказаць паштальёнцы-манекену ўсю зграбную кастлявую постаць у шырокіх сямейных трусах.
— Выбачайце…
— Распішыцеся, — паштальёнка ўсміхнулася і падала пакамечаную кнігу ўліку і перавязаную сіняй ізалентай шарыкавую ручку. Потым з гонарам завярнулася і няспешна пайшла па прыступках уніз.
Туманоўскі вярнуўся ў пакой, разрэзаў канверт. У ім быў звычайны аркушык пісьма.
«Дарагі дзядзька Янка!
Я не магу супакоіцца і паверыць, што няма больш жывога бацькі. Мінулы год быў у адпачынку, і бацька так лёгка і весела ўпраўляўся з гаспадаркаю. Маці піша, што павёў прыпінаць цялё, упаў і памёр у алешнічку. А я не веру, што ён проста так упаў і памёр. Якраз жа дождж быў, навальніца. Чаму ў гэты час? Маці піша, што і заключэнні там ёсць, усё, а я не магу паверыць. Напішыце вы мне самі…»
Комментарии к книге «Чорны павой», Алесь Александрович Жук
Всего 0 комментариев