«Чорная панна Нясвіжа»

10418

Описание

Вось ужо чатыры стагоддзі ў замку старажытнага Нясвіжа з’яўляецца прывід маладой жанчыны. Згодна легенды — гэта блукае пакутлівая душа недарэчна загубленай Барбары Радзівіл. Драматычная паэма Аляксея Дударава напісаная на аснове аднаго з самых рамантычных паданняў пра трагічнае каханне беларускай магнаткі Барбары Радзівіл і польскага караля Жыгімонта.



1 страница из 23
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Аляксей ДудараўЧорная панна Нясвіжа Драматычная паэма ў трох частках. Дзеючыя асобы

Жыгімонт Аўгуст — польскі кароль.

Барбара — магнатка Вялікага княства Літоўскага.

Радзівіл Чорны — нясвіжскі князь, стрыечны брат Барбары.

Радзівіл Руды — ваявода, родны брат Барбары.

Бона Сфорца — польская каралева, маці Жыгімонта Аўгуста.

Мнішак — прыдворны.

Бжэнка.

Чорная Панна.

Частка першаяСмерць

Нясвіж. Лета 1551 года. Палац Радзівілаў.

Уваходзяць князь Радзівіл Чорны, Радзівіл Руды і Мнішак.

Мнішак.

Мяне прыслала каралева БонаДаведацца, што робіць тут кароль.

Радзівіл Чорны.

Пасля хаўтур сястры ён мне сказаў,Што хоча нейкі час жыць у Нясвіжы,Пабыць ля дрэў, што бачылі яе,I пахадзіць па парку, дзе сцяжынкіХаваюць цеплыню яе слядоў.Вось ужо месяц неўпрыкмет прайшоў,I боль ва ўсіх суцішыўся, а ён,Як цень, блукае,Безупынна плача.

Радзівіл Руды.

Ён п’е віно, а потым горка плача…Калі ж віно павыцекне слязьмі,Ён зноўку п’е і зноўку горка плача.

Радзівіл Чорны.

Калі ён слёзы выплача да дна,Ў Літве не знойдзеш кропелькі віна.

Мнішак.

Скажу па шчырасці: у Кракаве ўсе лічаць,Што вы знарок трымаеце яго,I хочаце, каб жыў кароль у княстве,Каб па Барбары вечна смуткаваў.

Радзівіл Руды.

Не па Барбары, а па каралеве!

Мнішак.

Па каралеве…

Радзівіл Чорны.

Ён мой уладар,Нашчадак па прамой вялікага Ягайлы,Што з княства ў Польшчу каралём прыйшоў.Хоць быў ліцвінам, стаў палякам лепшым.

Радзівіл Руды.

Як караля мы можам затрымаць?Ён гаспадар Літвы і майго замка…I муж нашай нябожчыцы-сястры.

Мнішак.

Паўгода Польшча ўжо без караля,Спачатку ён сядзеў ля ложка хворай,А потым пахаванне рыхтаваў,А зараз трызну ладзіць у Нясвіжы.Бязладдзе ўсюды… Даручыў мне СоймПры вашай дапамозе ЖыгімонтаВярнуць хутчэй у Кракаў на пасад.Ён каралеву пахаваў… Навошта жПраз гэта і краіну ўсю хаваць?Я буду гаварыць з ім…

Радзівіл Чорны.

Гэта марна.Ён размаўляе зараз толькі з ёй…

Мнішак.

З кім «з ёй»?

Радзівіл Руды.

З Барбарай! З каралевай…

Мнішак.

Ён, пэўна, звар’яцеў…

Радзівіл Чорны.

Калі сам панЎ сваім жыцці кахання слодыч зведаў,То ведае й чароўны гэты сад.Хто ў яго трапіў — той ужо вар’ят…А тут… іх целы разлучыла смерць,А душы разлучыць ніяк не можа.

Радзівіл Руды.

Вунь ён ідзе… Дзівіцеся.

Мнішак.

Мой Божа!Адыдзем прэч!

Радзівіл Руды.

Ды ён нас не заўважыць.

Уваходзіць Жыгімонт Аўгуст са свечкай і з чарай віна.

Комментарии к книге «Чорная панна Нясвіжа», Алексей Ануфриевич Дударев

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!