«Берагі Сакрамэнто»

1655

Описание

отсутствует



1 страница из 7
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Джэк ЛонданБерагі Сакрамэнто

Ой вы вейце, ветры, завывайце, ветры ў Каліфорнію. Многа золата там ёсьць, многа золата там ёсьць — у Сакрамэнто! Гэта быў зусім яшчэ маленькі хлопчык, што зычным, пісклівым галаском сьпяваў песьню, якую маракі пяюць па ўсім шырокім сьвеце, калі пакуюць караблі або падымаюць якар, адплываючы ў «Фрыско»-порт[1].

Яго звалі малым Джэры, каб ня зьмешваць са старым Джэры, яго бацькам, які навучыў сына сьпяваць гэтую песьню і перадаў яму, як спадчыну, капу агніста-рыжых валос, жвавыя сінія вочы і бялявы з рабаценьнем твар.

Справа ў тым, што стары Джэры быў некалі матросам, прабыў на моры палавіну свайго веку, і ніколі не разлучаўся з гэтай звонкай песьняй. Але аднаго разу ён здрадзіў свайму караблю і мору і паехаў зірнуць сваімі вачыма на берагі Сакрамэнто.

Ён убачыў там таксама і золата, бо знаншоу работу ў капальні «Залатая Мара» і быў вельмі карысным работнікам у час праводкі вялікіх паветраных кабеляў на вышыні паўтараста мэтраў над вадою.

Пасьля гэтага ён застаўся кіраваць кабелямі, даглядаў іх, пускаў у ход, шанаваў іх і з часам стаў вельмі патрэбным чалавекам на капальні «Залатая Мара». Потым ён ажаніўся на прыгожай Маргарыце Кельлі, але яна неўзабаве памерла і пакінула яму малога Джэры, які ледзь толькі пачынаў хадзіць.

Стары Джэры так і не вярнуўся больш у мора. Ён застаўся ля сваіх кабеляў, аддаючы ім і малому сыну Джэры ўсю шчырасьць свайго сэрца. Калі для «Залатой Мары» надышлі чорныя дні і капальня апусьцела, ён застаўся за вартаўніка ў гэтай усімі пакінутай мясцовасьці.

У гэтую раніцу яго ня відаць было. Відаць быў толькі малы Джэры, які сядзеў на ўсходках хаткі і расьпяваў старую песьню. Ён толькі што зьеў сьнеданьне, якое сам згатаваў, і вышаў пагуляць, каб зірнуць вокам на сьвет.

Праз некалькі крокаў ад яго знаходзіўся сталёвы калаўрот, навокал якога працаваў бесьперапынна кабель. Каля калаўротў стаяла ваганетка для перавозкі руды. Сочачы за шалёным лётам кабеляў на той бераг, ён мог бачыць другі калаўрот кабеляў і другую ваганэтку. Мэханізм працаваў сілаю цяжару — напакаваная ваганэтка пералятала праз раку з прычыны ўласнай вагі і ў той жа час перацягвала назад пустую ваганэтку. Калі напоўненая ваганэтка апаражнялася, пустая напаўнялася новаю рудою.

Комментарии к книге «Берагі Сакрамэнто», Джек Лондон

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства