Жанр:

«Гражына»

2513

Описание

У славутай паэме «Гражына» (1823) ажывае старажытная гісторыя Літвы-Беларусі.



1 страница из 17
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Адам МіцкевічГражына Літоўская аповесць Штораз цямней, праймае золкі вецер,Туман ля споду, а ўгары высокаМіж чорных хмараў у сівым прасвецеНяпоўны месяц сонна жмурыў вока.І свет здаваўся велічэзным гмахам,А неба ў ім жывым скляпеннем-дахам,А месяц тым акном, адкуль дзень свеціць.3 гары высокай замак Навагрудка,Ад месяца прыняўшы пазалоту,Праз насыпы і рова разваротыАдкідваў ценю слуп, руды і гнуткі,Глыбока ўніз, туды, адкуль з цясніныВада ўздыхала з-пад глыбокай ціны.Агні ўжо згаслі ў горадзе і замку,І толькі зрэдку адгукнецца вартаТо з вежы, то з другога дзесь напрамку.Ды вось збліжацца стала штосьці шпаркаЯкіясь людзі на шляху маячаць,За кожным цень чарнее сукаваты.Імчацца хутка — коннікі, няйначай,А свецяць іхнія, напэўна, латы.Заржалі коні, грукнула падкова:Тры рыцары праехалі ўздоўж рова,Спынілі бег, і першы з іх ударыў3 латуннай трубкі голасам аб хмары,А потым загрымеў другі раз, трэці.І з вежы рог адказваў цвёрдым гукам.Завала бразнула, вось факел свеціць,І мост пад’ёмны заскрыпеў, загрукаў.На тупат конскі надбягае вартаПабачыць рыцараў чужых і зброю.На першым панцыр быў з выдатным гартамЯкія немцы надзяваюць к бою,І чорны крыж на белай меў накідцы,І крыж нагрудны ў залатой пятліцы;Кап’ё тырчала, ззяла трубка ў змроку,Мігцеў ружанец, меч блішчаў ля боку.Пазналі госця ўсе па гэтых цацках,Адразу зашаптала грамада ўся:«Дык гэта ж цюцька з псярні злой крыжацкай! —Пузач, крывёй бо прускай упіваўся.Каб тут вачэй было не так багата,Уміг скупаўся б у балоце плюха —Пад мост я ўпхнуў бы чуб пыхліва ўзняты!»А ён, нібы не чуе, верне вуха,Ды зразумеў усё, бо дзіву даўся —Ў людской гаворцы, мабыць, разбіраўся.«Ці князь у замку?» — «Ёсць, але такоюПарой яго трывожыць немагчыма,Бо нельга парушаць яго спакою,Вось заўтра…» — «Заўтра? Не! Ніякім чынам!Хоць позні час, але ідзіце скораІ пра пасольства князю далажыце.Прымаю на сябе гнеў Літавора.Пярсцёнак гэты толькі пакажыце,І досыць, бо, як знак ён гэты ўбачыць,Пазнае, хто я, што прыезд мой значыць».Навокал ціша. Замак спіць спакойна.Якое ж дзіва! Поўнач, час асенні.Чаму ж у Літаворавых пакоях,Як зорка, лямпа разганяе цені?Вярнуўся сёння — недзе быў далёка,Спачынак трэба зморанаму воку.А ён не спіць. Паслалі вартавога:Не спіць. Але не знойдзецца ў палацы3 паноў і дворні ўсёй такога,Хто б смеў к яго парогу набліжацца.Дарма пасол і лаецца і просіць —Ды просьбы і пагрозы тут без сілы.Нарэшце Рымвіда будзіць рашылі.Ён волю пана носіць і заносіць,Ен першы ў радзе, ён найлепшы рыцар,

Комментарии к книге «Гражына», Адам Мицкевич

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства