Маўчанне травы: Паэма лёсу

Жанр:

«Маўчанне травы: Паэма лёсу»

426

Описание

 Гэты твор пра лёс чалавека, селяніна, які праз усё жыццё нясе праўду сваёй мірнай працы, праўду хлеба. Нялёгкі і няпросты шлях героя, як нялёгкая і няпростая сама гісторыя, на скрыжаваннях якой — часцінкай народа — жыве невялікая беларуская вёсачка Ўзбор'е.



1 страница из 73
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Маўчанне травы: Паэма лёсу (fb2) - Маўчанне травы: Паэма лёсу 450K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Васіль Зуёнак Васіль ЗуёнакМаўчанне травы

Маўчанне травы: Паэма лёсу.— Мн.:Маст. літ., 1980.— 192 с., 8 л. іл.

Рэдактар В.Б. Спрынчан

Мастацкія рэдактары Е.М. Малышава, В.П. Жыжэнка

Copyright © 2013 by Kamunikat.org

1ЗапросіныПалёўкай пры лесе — Узбор'е —Вёска — сорак двароў:На захад — жытное горне,На ўсход — перазовы бароў.Куды пахінуцца — гадае,Напэўна, тысячу год:На захад — дзень хлебадайны,На ўсходзе — песні ўмалот.Ледзь певень абудзіць падвор'е —Не ломіць ніхто караля:Не ведае стомы Узбор'е,Спрадвеку жыве з мазаля.Вяснуецца ў полі з сяўнёю,П'е жніўнем з ламоткіх крыніцI боханам — сонцу раўнёю —Узыходзіць на покут святліц.Ля борцяў узятак цікуе,Румуе калоды на сплаў,Цяслярыць і скрыпкі штукуе —Ніхто не прыліпне да лаў!Вось так і трывае паціху,Не звыклая часу лічыць,З прымоўем: няўродзіца — ліхаI ліха — як песня маўчыць.Купалка, вяснянка, калядка,Талочніца, жніўка, кума,Скакуха, любоўніца-звадкаІ тая — каб сват не драмаў...Я слухаў вас. Хай пазайздросцяць,Каму не ўдалося пачуць!..Ляжаць спевакі на пагосце...А песні?.. Ды лепш памаўчу...Бываюць жа цуды зямныя!I ёсць паміж ix старана:То баравая заные,То жніўная ў сэрцы струна.2КарчмаДарог на свеце мноства,Ды дзвелюбы кутокСкрыжоўваюць наўпроста:Аснова і уток.Аснова весніх крокаў,Уток гадоў-надзей:Ніхто не пройдзе бокам —I ў шчасці, і ў бядзе...Усё і ў нас, як трэба:Узбор'е — на крыжах,—Цягні свой воз пад небам,Нібы на двух гужах...Адна раскашавалаДарога ўсцяж палёў,Другая прышывалаУзбор'е да бароў.На ростані, прагорклайАд часу й палыну,Буяла ВеснагоркаПаганствам штовясну:Спяванкі, жарты, скокі,Арэлі, карусель,Пад поўняй аднавокай —Трава ды жаўтазель...A ўзбоч — карчма стаяла,I рэй тут вёў Абром,Збіваў машну памалу,Скупляючы дабро.Жытам, аўсам ды грэчкамДаваў дарогу ёнI сала не адпрэчваў,Абы ўзрастала ў плён!Каб сухавей не яхкаў,Каб спорыўся ўмалот,Абром маліўся Яхве,Хрысту — мужыцкі род.Дабpo на стол заморскіСплывала па Дзвіне.У Рызе пот узборскіЧырвонцамі звінеў.Ды там ужо кілзаліГешэфт тузы з тузоў...Абром жа, мы б сказалі,Beў працу між нізоў.А Хана карчмавала —Не быў манахам стол —Варыла, шынкавалаДы брала на засол.І чарка вам, і закусь,І драбяза-тавар:Істужка, булка з макам,—Так і гусцеў навар.Усіх вітала Ханка —Хто зблізку, хто здалёк:Падкочвала фурманка,Туліўся хатулёк...За грошы і ў пазыку —Ніхто не меў заган:Вандроўныя музыкіІ канакрад цыган.

Комментарии к книге «Маўчанне травы: Паэма лёсу», Васіль Зуёнак

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства