«Паміж зоркай і свечкай»

583

Описание

Новую кнігу Генадзя Бураўкіна склалі вершы трох гадоў (1995—1997 ). У іх з вышыні пражытага і перажытага ён разважае над складанымі пытаннямі жыцця і смерці, надзеннымі балючымі праблемамі сённяшняй Беларусі, вечнымі таямніцамі зямнога кахання. Глыбока лірычныя, вершы паэта вызначаюцца шчырасцю і ўзрушанасцю.



1 страница из 23
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Паміж зоркай і свечкай (fb2) - Паміж зоркай і свечкай 175K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Генадзь Мікалаевіч Бураўкін Генадзь БураўкінПАМІЖ ЗОРКАЙ І СВЕЧКАЙ

Падрыхтаванае на падставе: Генадзь Бураўкін, Паміж зоркай і свечкай. Вершы, — Мінск: Выдавецтва Бацькаўшчына, 2000. — 160 с.

Copyright © 2015 by Kamunikat.org 

* * *Гэта тайнаСпрадвечнайНа свеце была:Паміж зоркай і свечкайЁсць нітка святла.У начы безгалосайШлях падкажуць і мнеЗорка ў цёмных нябёсах,Свечка ў дальнім акне.Сумна ў сэрцы асядзе,Як і ў даўніх вяках, —Зорка ў мілым паглядзе,Свечка ў мёртвых руках.Дажывуся і сам яДа самотнай пары,Калі зорка згасае,А свечка гарыць,Кожнай кропляй гарачайЛье святло, як спакон...I не мне перайначвацьГэты вечны закон.

Аўтар і выдавецтва шчыра дзякуюць сябрам Беларуска-Амерыканскага грамадскага Цэнтра ў Саўт-Рыверы за дапамогу ў выданні гэтай кнігі

МАЯ АСЕННЯЯ ПАРА * * *Прыйшла мая асенняя пара —I да стала папера запрашае,Бяжыць гулліва рыфма да пяраI боскі халадок душу ўзрушае.Я зноў шчаслівы,Як прылётны птах.Мне ў гэтым свсце вольна і прасторна.Плыве ў садах апалых грушаў пахI падаюць лісты з рабіны чорнай.Сінічка жвава скача за плячом —Здаецца, што вось-вось радок мой клюне.Вятрыска з ценькім сцішаным плачомПрыладжваецца за суседскай клуняй.Ля ног —Ніты парваных павуцін,Незатаптаныя кратовы норкі...I я — на ўсю ваколіцу адзінI ў той жа час зусім не адзінокі.Мне словы развярэдзілі душу,Я зразумеў цярплівую прыродуI ў небе ўчуў бялюткіх крылаў шум —Як быццам на парозе адыходу...* * *Пакуль жывы,Турбуйся аб жыцці,Але пра смерць не забывай таксама,Каб з першым і апошнім словам "мама",З якім у свет прыйшоў,З яго пайсці.Паспей для ўнука дрэва пасадзіцьI пыл з іконы старадаўняй сцерці.I памятай заўсёды:Толькі ў смерціЁсць права ўсё спакойна рассудзіць.Не мітусіся лішне —УсягоКупіць,Нагрэбсці,НахапацьНяможна,I драбязу не пхні ў рукзак дарожны —Ты ж хочаш сыну перадаць яго.Не бойся смерці —У тваёй крывіХанае і агню, і засцярогі.Не саступай з абранае дарогі.Пакуль жывы,Жыві!* * *Я стаміўся ад сустрэч і спрэчак,Ад папер,Паседжанняў,Прамоў.Хочацца да яблынь і парэчак,Да Дзвіны нахмуранай —Дамоў.ЛектарыБясстрасныя, як ёгі,Зноў і зноў падказваюць адно —Як не збіцца нам з прамой дарогі,Аб якой забылі ўсе даўно.А мая надзейная дарогаПавядзе мяне праз гушчарыДа глухога селішча старога,Да бацькоўскай студні,Што ў двары.Ноччу там пад месяцам двурогімЖуравель парыпвае-пяе.Там пачатак і канец дарогі.

Комментарии к книге «Паміж зоркай і свечкай», Генадзь Мікалаевіч Бураўкін

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства