«Поўны келіх»

641

Описание

Багацце ўнутранага жыцця, тонкая духоўная арганізацыя, жаданне рабіць дабро, актыўнае станаўленне да жыцця вызначаюць паэтычны свет кнігі.



1 страница из 12
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Поўны келіх (fb2) - Поўны келіх 97K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Нина Иосифовна Матяш Ніна МацяшПоўны келіх

Падрыхтаванае на падставе:  Мацяш Н. Поўны келіх: Лірыка.— Мн.: Маст. літ., 1982.- 63 с.

Copyright © 2013 by Kamunikat.org

ПЕСНЯ«СонцамДзень пачынаецца.Ясным сонцам адметны дзень,Як бы хмары ні слаліся нізка» —Ценем вернай ахоўніцыПесня гэтаШчымліва за мною ідзеАд калыскі.Не прыстаць,Не здарожыцца,Не звярнуць на пярэдых, спачын,Не пакінуць абурана,За сабою не ляпнуць дзвярыма, як векам.Песня помніць:Адступіся яна ад людское душы —І ўжо не ўберагчыАнічымЧалавека.***Снягі абложныя прадвеснеПратне травіначкі лязом,І свет наш прадаўжальна змесціцьПаміж усмешкай і слязой,І зноў панітавана будзеВясёлка траўня і слата,І радасць гэтак лёгка спудзіць,І стогну цяжка вылятаць.Снягі прыпалыя прадвеснеПратне травіначкі лязом,І цэлы свет працяжна змесціцьПаміж усмешкай і слязой,Дзе недазвол на безнадзейнасць,Дзе спадзяванняў правата,Што нас нявыказнае здзейсніцьРаней, чым прыйдзе немата.СТУДНЯПіць.Не толькі вуснам.Сэрцу піць.Кожны сам сваю капае студню.Дзе ж мая крынічка спіць?Важкі, вязкі глей далоні студзіць.Піць.Каб не адной.Яшчэ кагось,Шчэ адну хоцьБлізкую мне душуНапаіць з калодзежа майго.Да крынічкі я дабрацца мушу!Уздыхну, шчаслівая, тады,Праз гады дарогу пацалую,Прыпаду да ломкае вады,Смагу наталю.I... засмуткую.МІНСК, 30 СТУДЗЕНЯ 1980Нахалолы вечар на дварыМоўчкі пералічвае сняжынкі.Усміхайцеся, мае сябры,Гаварыце шумна, без упынку!Дыскутуйце ў лад і неўпапад!Сёння сэрцатонка сэрца чуе:Развярэдлівы трывогападНа планеце днюе і начуе...Радасці непрыядальны смак —Бо дарогі гора не пытае.Гэта й нашай лучнасцю няўзнакНа зямлі пагода высвітае.Поплеч, бліжай, блізкія мае!Чалавека шмат што згубай страшыць.Хай жыцця парукай устаеПоўнік дабраты й любові нашай!Вечар за сняжынкамі цікуе.Чуеце?..Зноўаўтаматтакуе!..М. К. ЧУРЛЁНІС. ДЗЕНЬНіяк не ўстаць.Ніяк не распрастацца.У невядомасць цягне, бы ў смалу.Але ўпіліся ў край планеты пальцы,Усходзіць галавы цяжкой валун!А за спіною —Дзень таго не бачыць, —Хай бачаць тыя, хто сустрэне Дзень! —Як тайны вырыс Космасу,МаячыцьСветлая постаць —Часу пільны цень.Ляжыць зямля пустынная, нямая.Стварэнню свету йсці ў каторы раз!..Глядзіць нам проста ў вочы, не міргае,З засцерагальна ўзнятым пальцамЧАС.***Свет чалавечы прагне людскасці.Але хіба яеМагчыма выняньчыцьУ самаразбурэнні?Хай будуць блаславёны закаханыя!ТВАР У ТВАРМаладая,Нібы расінка на лістку барвінковым,Наструнена прыкіпела

Комментарии к книге «Поўны келіх», Нина Иосифовна Матяш

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства