«Палёт над жытам»

490

Описание

Зборнік вершаў “Палёт над жытам”, выдадзены ў серыі “Берасьцейскае вогнішча”, увабраў вершы знакамітай белаазёрскай паэткі розных гадоў. Тут і вершы-роздумы, вершы-прысвячэнні. Лірычны каларыт твораў дазваляе глыбей пазнаць душу Ніны Мацяш, яе чуллівае ўспрыманне свету, яе ўражлівасць на прыгажосць акаляючай прыроды, на чалавечыя пачуцці, на адносіны паміж людзьмі. Верш, загаловак якога стаў тытулам зборніка, пакарае сваёй прастатой і вялікаю, абсалютнаю глыбінёй. Ніхто не дзівуец \ цалёту майму па-над жыта \ м,Дый хто б дзіваваўся, \ калі анідзе ні істоты \ Бязлюдна. \ Бязмоўна. \ Бязвеўна. \ Бязмежна разліты \ Спакой ціхамірны. \ Ні тлуму, ані адзіноты. Словы, якія ідуць з душы паэткі ў душу кожнага, хто возьме ў рукі гэты зборнік. Абыякавым не застанецца ніхто.(Н.Г.)



Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

Палёт над жытам (fb2) - Палёт над жытам (Берасьцейскае вогнішча) 70K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Нина Иосифовна Матяш

Ніна Мацяш Палёт над жытам

Падрыхтаванае на падставе: Ніна Мацяш, Палёт над жытам. Вершы — Брэст, Выд. С. Лаўрова, 1997.— 58с. Серыя: Берасьцейскае вогнішча.

Рэдактар Зінаіда Дудзюк

Copyright © 2013 by Kamunikat.org

* * * Я маю толькі ймя. Чатары літаркі- нібы чатыры бакі свету. Твор, мне прадвызначаны дзеля пераствору у плынь жыцця. Тайнапіс лёсу, каторы спрабую адтаемніць. ТУТ, І ЦЯПЕР Тут, і цяпер няўступна ўнушаецца, што паныласць - нармальны стан чалавека, а прыязная ўсмешка - гэта шчырасць маскі. Тут; і цяпер ваявіта даводзіцца, што хлусня - гэта чыстая праўда, што ж да праўды самой, то яе увогуле не існуе, а, значыцца, няма і хлусні. Тут, і цяпер расхлябенены усе дзверы постраху, каб замкнуліся вусны на пытанні пра духаўздымнае вызваленне, магчымае тут, і цяпер. Покуль ёсць адважнікі, будуць і баязліўцы. Покуль ёсць баязліўцы - будуць адважнікі. Лунае высокае рэха: Яднаймася! Тут, і цяпер! НЕ ЧУЕ Усшэсця Госпадава дзень, Вялічанне Ўсёмоцы Духа. Прыпятых да зямлі людаей Слоў шаматкая пацяруха, Спаклонліва цалуе крыж Хто целам, хто душой калекі, І вочы кожнага - наўзвыш, І модлы кожнага - пра лекі. А строгасць воблікаў Святых Тысячагоддзі ўсцяж вястуе: Гасподзь схіляецца да ўсіх, Ды духам ніцых Ён не чуе. А ХТО ЗАМАХНЕЦЦА... Мы - творства руіны. Мы любім руіну: і жывімся ёю ж бо, і пустацвецім, і хто замахнецца на нашу айчыну, хай мае на ўвеце: былое жыве - не бяскрыўдна блукае дзень-ноч самапасам па друзе зляжалым. Атругаю марыва засцерагаем, раздвоеным джалам: у блёкаце задзірванела ўзбуялым, правітым ажынай на сцежках вужыных, ніхто не зачэпіць тут беспакарана нас- творства руіны, нас - творцаў руіны. НА КАРЦІНАХ УРШУЛЫ На карцінах Уршулы Люке Барукаюцца з ветрам дрэвы, Каб спакойна, патульна жылося Невідочна-прысутным бюргерам У мурах-камяніцах іхных: Шчытна тоўпяцца мураванкі На карцінах Уршулы Люке, І ўцякае пад мостам Шпрэвэ, І пад гнётам свайго пачварства Вывінаецца, і пруцянее, Распадае глумлівы спрут, Што берлінскай сцяною зваўся, - І хрыстосуюцца ў нябёсах Мужна выстаялыя дрэвы. На карцінах Уршулы Люке Так звычайна ўсё - а шматмерна. Лаканічна- а так яскрава. Красамоўна. Як і выява Тых кладоў, маляваных мастачкай Пад Варонежам ці пад Самарай (а магла б і ў Белаазёрску, ці ў любой беларускай мясціне - маем скрозь мы такія пагосты): Пад аголеным небам — нямыя Земляныя гарбочкі, а кожны, Кожны-загарадкай апяты: Клеткі, клеткі... і тут клеткі, клеткі... - Нашым людзям цяжка даўмецца, Што я гэта намалявала, - уздыхае Уршула. ДА СУСТРЭЧЫ! Маўклівым развітальным клінам Ляцелі гусі над Берлінам, А мы па Мюллерштрасэ йшлі І ўслед за выраем гусіным Вачыма ўзрушана вялі. Адкуль вы, гусі? З Беларусі? Куды вы, гусі? Ў цёплы край?.. Няма адказу. Знай цярусіць Сняжок з нябёсаў, быццам гусі Свой пух страсаюць на "бывай", Халодны пух ляціць - не тае, І на плячах не растае. Так і Айчыну замятае... Даўно старонка дарагая Нам на цяпло сваё скупая. Любові ад людзей чакае. Не ўмеюць людзі грэць яе. Мы заўтра вернемся дадому. У непагадзь, у безладзь, стому. З чужыны - бы на чужыну... Вам, птахі верныя, вядома, Як цяжка з золі, з ледалому Выдабываць крыльмі вясну. Да стрэчы,гусі! ВЯЧОРНАЯ МАЛІТВА Даруй мне, Госпадзе, мой цяжкі грэх: Сягоння я з сабой не саўладала, Не ўтаймавала каламуты шалу, Нянавісці да чалавека З мазгамі хворымі. Даруй мне, Божа: Упершыню ў жыцці аж так варожа Смяротны выдыхнуўся мной праклён... Я помню запавет: "Не асудзі". Я ведаю: Табой судзіма буду, — Няхай жа воля здзеецца Твая! - Але даруй, што поскудзь гэту, Юду, Адродка гэтага любіць не здольна я! Калі ён з роднай мацеры, маньяк, Па-сатанінску здзекуецца, дужы, Ірве язык ёй, адцінае вушы, Вымае вочы, гвалціць памяць,— Як, О Госпадзе, як розуму не страціць, Гэта ўоё бачачы, Бяссілы Суняць, ацяміць, здаць дактарам яго?! Хоць лек ніякі ўжо тут не паможа... Даруй мне, Божа. * * * Калі б замовіла свой страх, Калі б яго я пазбылася, Душа не чэзла б у мурах, Душа купалася б у ясі. Надарваецца ж гэткі цуд: Бы збоч самой сябе стаю я, А ўсё, што мне балела тут, Як падаліст, ля ног шумуе. Не вусцішна ні за сябе, Ні за радню, ні за сябрыну, Ні за бяссілую Айчыну: Хіжак ёй печань не дзяўбе. Бо годны вызначаны шлях, І ланцугі сарваны з духу, І рух разгортвае абсяг Бязмежжа за вяршыняй скрухі... Надарваецца ж гэткі міг!.. МІЖ КВЕЦІВАМ СНЕГУ Й ПЯШЧОТНАЙ СНЯЖНІЦАЮ ВІШНІ

Максіму Багдановічу

- Ён быў тваім Братам, - сказала сястрыца Данута, - Абыйдзены шчасцем, шчэ больш безнадзейны ў пакутах, Скажы пра Яго!» Памаліся, і будзеш пачута. ................................................................................................. Амне -зацяло.., Хоць сябе й пачуваю сястрою Самотай Паэтавай сэрца самотнае крою. Між квецівам снегу й пяшчотнай сняжніцаю вішні Адшчодрыў палёту Яму над юдоллю Ўсявышні. Крылаты заўжды асмяецца бяскрылымі ўсімі, Зняважыцца імі, адпрэчыцца імі, Максіме. Мінецца зямное - і немач, і пыха, і зверства, І стома змагання, і ў лепшую долю няверства. Адно не міне, не замосціцца - прорва самоты Духоўнай істоты ў шуканні Красы між марноты, Ці ж толькі ад жалю да нашае нэндзы краёвай Бог вусны Твае растуліў беларускаю мовай?! Не на прамінанне блукае вярэдліва рэха Між цёплай сняжніцаю вішні і квецівам снегу. ХРЫСТОС УВАСКРОС! Бог праўды ўваскрос і ў мястэчку маім Велікоднаю ночай: на фасадах дамоў, на платах і на крамах святочна зазорыла Слова: НАШ ДОМ-БЕЛАРУСЬ! Як ні злыднічай, апантаны хаўрус ліхадухаў ды патарочаў, а Бог праўды жывы, уваскрос: бел-чырвона-бялюткім палотаішчам на дроце высокавальтовым дабравесціць прароча! О саўковыя фарысеі ды садукеі, віхлявыя айчынапрадаўцыды стукачы, вашы поцемныя квачы могуць сцены працерці наскрозь, — не запэцаць вам, не сцерці на друз духаўздымнае: НАШ ДОМ-БЕЛАРУСЬ!, бо - жыве Беларусь! НАКІДАЮЦЬ... Вецер водарыць упарта Першацветаваю цнотай. ...Накідаюць мне пагарду. Свет не варты пашаноты. На стаптаны поплаў выйду - У сіле шарону ранне. ...Накідаюць мне агіду. Свет не варт замілавання. Што мінецца хмараў навісь - Суцяшэннейка слабое. ...Накідаюць мне нянавісць. Сэрца плача па любові. МАЛІТВА ЗА ЎСІХ О, каб далося і мне Стацца для вас травою, Той травой, Што на горка-зняможлівай, Сцюдзенай вярсце Рызыкоўна праточваецца Праз кару буралісту, Цвіце Ацаляльнаю барваю Зеляною. О, каб далося і вам Стацца нямарнай надзеяй, Што, як бы ні мэнчыў усіх Злыбедны турботаварот, Вы будзеце помнІць, што вы ~ БЕЛАРУСКІ НАГОД Жывы на нябёсах, Які і на прахлай зямлі Не згібее. Усемагутныя Сілы Ўсявышнія! Вамі трыманая і прасвятляная, Сёння за ўсіх малю: Уздольніце нас, Коснаязыкіх і запамарочаных, Прамаўляць ачышчальнае і найлучлівейшае: "Люблю”! ЗАЛАТАЯ ДЗІДА

Валянціне

Тваё жыццё, і праўду, як прадвесне, Калі зіма змагаецца з вясной, Калі нябёсаў жаўрукова песня Ледзь выжывае ў золі снегавой. І немач цела, і зямныя страты, І марны пошук праўды на зямлі, - Як сіляцца яны твой дух за краты, У гіблы лёх адчаю пасяліць!.. І як бы йшчэ, якім бы чынам-дзівам Убараніцца ад бяды ён змог, Калі б не той святоўны абярог - Тваёй любові залатая дзіда? БРАТ-СЯСТРЫЦА Пусцема ў сэрца гэтую вясну, Яна так скрушна стукалася ў дзверы. Што дакідалася каму ў віну, Паглядам брат-сястрыцы пераверым. Вачэй яе пяшчотны аксаміт, Дзе аплывае сонейка лілова, Гатовы нас вярнуць сабе самім, Да ўдзякі лёсу за любоў гатовых. Багаславім сустрэчы таіну, Багаславім і несустрэчы бераг. Пусцема ў сэрца гэтую вясну, Яна так скрушна стукалася ў дзверы. * * * Асвойваем юдоль мы ненамарна: У кожнага зярняці - пэўны шлях. Нічога, што йшчэ так абложна хмарна, Вясны ўжо квет завязаны ў палях! Не пойдзе ён у пустацвет, не згіне Узгадаваны працай волі плод: Аддадзены адроджанай Айчыне, Саміх нас не аддасць на глум, на звод. Здабудзем долю, радасцю багатай, Сагрэем душы ўсіх цяплом сваім, Яшчэ прыластаўчыцца наша свята, Яшчэ прытульна будзе люду ў ім! БУДЗЕМ! Не знемагайма ў адчаі, сябры, Не знемагайма. Сцюжа люцее на нашым двары: Пры вогнішчах духу чувайма. Не ўпершыню зліхадзеены мор Так пагражае Краю прыкляклых братоў і сясцёр, Беларускай дзяржаве. Не ўпершыню "спагадае" сусед, Хочучы ў сплату Нашы - за свой дабрачынны абед — Спрадвечныя мову і хату. Будзем адхукваць зынелую рунь, Колькі магі ёсць, Дзеля ўмалоту і шляху ў зару Вольнасці, а не ў магілу. Будзем! ПЧОЛКА Сшывае лёс крывой іголкай Памкненні й чыны ніткай скрухі. Душа нектар свой, быццам пчолка, Усё шукае ў полі руху. Нічым пагрэбаваць не можа, Хоць не заўсёды патрапляе З падзейнай наквеці варожай Жывіцца тым, шго прасвятляе., І мус уроку паўтарацца, Пакуль не ўсвоіцца належна, Што не ад змены дэкарацый Спектакль і ролі ў ім залежаць. СКРЫПКА Скрозь- богава дрэва ды скрыпень. Надхмар'я ідолу бяседа. Адкуль, кім забытая скрыпка Тут, дзе ні сцяжыны, ні следу? Зусім учарнелая дэка. А струны іржою не ўзяты... Ці гэта душа чалавека, Што фібрамі ўсімі напята, Каб суадпаведна азвацца І на матылька, і на жабу, Не ўмеючы гукам схавацца, - Сама ці брыда, ці паваба... БЫВАЙ!

Міколу Арахоўскаму

Вось, вычарпаліся й пакуты.» Караны быў Ты? Ці - абраны, Каб у двубоі з лёсам лютым Так і не быў Ты зваяваны?! Ты ведаў: ТЫ - зусім не цела, І моцай фарбы, моцай слова. Адпрэчваў бруд, хлусню, спусцеласць, Трываліў годнасці аснову. Душа не ведала спачыну. Дай, Бог, ёй долі ў дальшым руху. Ты нам не толькі жаль пакінуў: Свяціцьме веліч Твайго духу. ПРА ПЕРАМОГУ

"У вачах стынуў боль шчаслівы"...

Тацяна Лапцёнак Боль гэта - боль. І покуль ім акуты, Як ні бадзёрся, зазнаеш пакуты. І толькі калі час яго мінае, Тады пакутаў іста высвітае. Але не кожны, ой не кожны бачыць Боль як нябёсны знак сябе іначыць. Шырэюць ды глыбеюць скаргі, жалі, Збіваюць з ног брыды ўсялякай хвалі. Мы падаем і стогнем у знямозе, - Але мы ёсць. І мы яшчэ ў дарозе. Дасужы цемры князь, дасужы й дужы, - Але палаюць ранаў нашых ружы, Усё шчыльней сціскаецца аблога, І паратунак- толькі перамога! УГНЯЗДУЙ МЯНЕ Ў СЭРЦЫ

Паку Чжэ Ву, С.Я.Йоффэ

Пілігрыму ад поўдня да поўдня Цераз плыўныя нетры часу Зоўна выбліснуў промень з Усходу: — Я апірка твая: не будзеш Выпускаць мяне з рук у дарозе - Не зняможашся па куп'іску, Па каменні не падаб'ешся. Я - апірка твая. І кладаа: Не сцураешся, не разбурыш - Правяду цябе лёгка, лётка Цераз твань і цераз правалле. Кладка я твая. І апірка. І цяпельца на гострых проймах: І сагрэю я, і разважу, І ў жарынку сэрца зыначу, Калі ў сэрца мяне ўбярэш ты Як святло, як святло Любові Калі ў сэрца мяне ўбярэш ты, Калі мне аднаму слугавацьмеш - Успануеш сам над сабою, Над памрокам і над бядою, Над ступою між зор, пілігрыме. Угняздуй мяне ў сэрцы. ЧУЙНАР "Ты на зямлі, каб несці крыж з пакорай, Наканаванне дзейснячы сваё. І ты чыймусьці трудаванню ўторыш, І хтось мацуе спраўджванне тваё. Інач усё, што можаш перайначыць, Вітай усё, над чым не ўладны ты. Што ж да аддачы... Не чакай аддачы. Не тут яна. За рысай нематы. ТАМ адтайнуецца ўся патаёма Заломаў лёсу і цярпення дар". ...Пазыбваўся ў начным дзвярным праёме Бялёсы цень. Дарог маіх чуйнар. * * * Пры сцежцы гарыць куст ружавы. Мінаюцца з ім людзі і зрываюць дзівосныя бутоны. Рукі ж ма - пустыя. Бо сцежка не мая? КУПАЛКА "Сягоння Купалка, а заутра Ян, Хадзем на луг, дзевачкі, кветачкі рваць". У далонях папараў, лужкоў, палян Полымцам бледным купалкі гараць. Хадзема, дзяўчаткі, вяночкі з іх віць, Каб потым даверыць вяночкі вадзе: Купальская ночка не стане таіць, Варожачы нам, шчасцю быць, ці бядзе. Пра долю пашэпчамся з плынню ракі, Ачысцімся скокамі цераз агонь, Дзе бледна-ліловыя каснічкі У травы ўпляла ўжо ўся абалонь... * * * І гэтай ноччу- даўні сон: усе ніяк не дапускае нешта здаць экзамен па замежнай мове. ...Усё ніяк, відаць, не выспеліцца нейкі мусовы плод на голлі маёй дніны. * * * Звычайны, безнадзейны дзень Нічога не чакалася, і ўжо нічому сёння не адбыцца. Лілейкай гойдаецца сэрца ў затоцы пяшчоты невытлумачальнай... СКРЫПАЧ Уцёк у мушлю музыкі, а так глыбока, так глыбока, што да яго балкона на другім паверсе не дапясці ужо ніякім воклікам вячэрняга Парыжа. Стаіць сабе скрыпач і грае на ўласным беразе - нямога для бадзяжнікаў аглухлых - іншасвету: у мушлі музыкі. НА РЮ ДЭ КОНСЭРВАТУАР Юнак з юначкай гэтыя не тут ужо, не ў скверы гэтым, хоць постаці іх сплеценыя і навідавоку. Зыншалланечаныя ўласнымі абдымкамі, цалункамі, яны ўжо ў недасяжжы для косых позіркаў прахожых, маўклівага дакору іх, асуды, абурэння, - зэро, нуль абсалютны ўсё гэта зараз абраннікам спякотных сфераў мілосных. Яны йшчэ вернуцца з нябёсаў тых сюды, на рю дэ Консэрватуар, ды ім адным, адзіна ім гучацьме - як загучала - раскута жарсцевая, незямная фуга кахання. ПРЫСТАНАК ЗВЕЦЦА "ШЛЯХ" Так сонечніцца зараз куточак гэты горны: лагі і скалы ў хвоях, латкі снегу і пясок сыплівы пад асцярожлівай ступою! Спускаюся да ўзножжа, ведаючы,як - лягчэй - вярнуся на гэту гожую гару, дзе з людзьмі дзелены часовы мой прыстанак звецца "VІА" ДАРУНАК ЛЁСУ Аж з будучыні у шчылінку між немагчымасцю і сном патрапіць бляск ад свяцільні людской зычлівасці ды шчодрасці душэўнай і адлагодзяцца намеры злыя часу і прасторы, адладзяцца варункі, каб прагучала прыбянтэжанае а хоць такое во - прызнанне: - Дарунак лёсу - падарожжа гэтае маё ў Парыж». * * * І ветрам звейваліся, і натоўпамі затупваліся, паліліся апоўдні сонцам, а апоўначы з усякім смеццем разам змываліся вадой, наплыўнай з-пад парыжскіх тратуараў, сляцы ног нашых. ...Ды вось - выгаядваюць, жывыя, з закануркаў памяці і нам вяртаюць не сухалісг вандроўкі, а востры водар квету духа чалавечага і да людзей любові. * * * Узіраешся ў побыт - бы расчытваеш почырк чужы, незнаёмы. Зноў і зноў намагаешся ўцяміць сэнс кожнага знаку - іначай застанецца замкнёны сэнс і слова, і тэксту ўсяго. Можа, гэтым хоць разам патрапіш? * * * Ты ўжо не спяшаешся больш, дружа мой стурбаваны? Прыціх, як прапаў, у бярозавым гэтым гайку, На цёплай траве, залатым казяльцом гафтаванай, Скуль конікі так і сігаюць табе на руку. Дзіцячая ўсмешка блукае на вуснах прывялых. О як жа даўно, як даўно я іх не цалавала... Так шмат гэтых конікаў тут - ажно ходзіць стотраўе. Кранаецца мятлік ттаіх то пляча, то шчакі I, лётам шчаслівы, нагадвае нра непапраўнасць: Мы не паляцім на агонь ужо, як матылькі. Забыўліва ўсмешка блукае на вуснах прывялых. Куды тая лёткасць, куды тая жарсць змаявала?.. КУПАЛЬСКАЕ

Галіне Скарыне

Юдольныя, і плацім мыта За ўсё, што выпадзе ў дарозе: Найперш- за пыл ды за каменне, За град і за няшчаду спёкі, Але- і за глыток з крыніцы, І за ліповы пах мядовы, І за сцяжыну прад вачыма, І за валошку каля сэрца... А Купалка зноў гукае Ночкі цёмнай не баяцца, Кветку-папараць шукаць... НА ЗМЯРКАННІ Сярнічкай успалымнёнаю успалымнёная свечка гарыць-згарае, сябе ў новую форму пераплаўляе. Што як можа, так дзеі гэтай і спрыяе: жар, і кнот, і свечка самая, і паветра халоднае, што яе атуляе. Была калонаю- сталася гронкаю вінаграднай, што прыляпілася на камлі маёй вечаровай задумнасці саду. Па адной асыпаюцца вінаградзіны, рвуць думак цьмянае, ухілістае, далікатнае прадзіва. Задзьму пялёстак агню, хай ацалее агарачак - на тую часіну, дзе жывуць, ужо ні пра што не марачы. НЕ КАНАВАНА Была каханая табою Свяціўся шчасцем кожны рух, Святочнай сцежкаю абое Крылялі за будзённы круг. Была табою мілавана Быў небадарным кожны міг І далеч промнямі праткана Для абаіх, для абаіх. Праменне сьцмела за імглою. П’ю будняў выгарклы напой. Была каханая табою. Не канавана быць з табой. * * * Божа, Ты й дзеля мяне расхінуў белы свет, Дзякуй! Вось, расхінаюся й я прад Табою, растапляюся да самастраты, да страты ўласнае самсці зямной, каб святоўнай святлотай растапілася горкая пладавіна абмежаванасці і спаняволі. ДАРОСЛЫЯ ДЗЕЦІ Шукаем у спадарожніку нават не водбліск, не водцень, не водгалас, а ўсё нашае ўласнае "я" унайлепшым, у найдасканальшым яго варыянце, - без ніякіх гарантый, але з верай, што - знойдзем! А потым - а так неўзабаве - слёзы, і крыўды, і роспач з укарэньваннем у зацятасць, а потым- атрутная калючына цярновая, увагнаная ў сэрца сёння там, дзе ўчора гойна тулілася да нясцерпу жаданае абяцанне апошняга пялёстка рамонкавага, яго залатая зазнака любасці і пяшчоты. Стаімо на рагу захаду і ўзыходу ўласных ілюзій, сплаканныя, знерваваныя, з дакорамі да спадарожных. Бездапаможныя. Дарослыя дзіеці. * * *

I. Ул. Баярчуку

Недзе ўзважваецца наш унёсак У Жыццё ў зямной гэтай юдолі. Ці адхмарацца калі нябёсы? Ці нап'ецца сэрца шчасця ўволю? Будзем помніць: ледавік сыходзіць, Будзем помніць: і патоп мінае. Хоць, здаецца, сілы на зыходзе, Крык душы ў пустыні прападае... Але сіл даецца роўна столькі, Колькі трэба, каб стрываць пакуту. Ветрам хіліцца да голькі голька, Кожны лісцік хоча быць пачутым... * * * Бачыць Бог, ты напраўду рады, калі я сама да цябе азавуся, ты напраўву рады і гэтаму, бачыць Бог, рады няма. Адхварэлі? Закаяліся? Трапятліва малюся Да Роўнаапостальнай Ніны: Памажы ніш, Святая, ўтрымаць і на цяперашняй сцюжы наш трыкір, нашыя тры свягліны: Свечкі, Птушкі і Ружы!.. * * * Воблака душы з улады тлуму Вынесці пад воблака бярозаў, Хай пагоіцца зялёным шумам, Крыльцамі стракозак. Бо пайшло яно ўжо проці ветру, Бо грымотамі ўжо набракае, Бліскавіцамі ў сцяжэлых нетрах Ластавак лякае. Пастаяць у верасня ў прысенках. Неба ў крыжыках стрыжоў рахманых. З воблака бярозаў спель насення Сыплецца, ж манна... *** Яшчэ ўсё навіваецца вопрадзень утульнасці, супакоенасці, святла, - толькі б хто не чапіў груба, жорстка выкручанага крыла, толькі б хто - назнарок, а ці неабачна - зноў не вымкнуў ранейшага болю!.. Хай хоць трохі яшчэ патрымае ў сваім прыполе абярэжлівая спагада нябёсаў на доле... ТРОХІ ДЗІЎНА Трохі дзіўна: не счулася, паяснеў калі Мой дрымучы лес над вадою цёмнай, Дзе лябёдачка з лебедзем - У іншасвеце - Плылі. Трохі дзіўна: больш не ведаю стомы Рухаў пустых, Неўмалотных думак атрута Страціла сілу. ...Дзесь плывуць сабе тыя лебедзь з лябёдачкай... Дзякуй, сэрца, што іх У невараць Адпусціла. Ззянне крылаў тых птахаў шчаслівых Яшчэ Стукам тваім гарачым Мяне дагоніць, Іначай Так несмутліва Не світала б сягоння. ПАЛЁТ НАД ЖЫТАМ. УДОМА Ніхто недзівуецца лёту майму па-над жытам, Дый хто б дзіваваўся, калі анідзе ні істоты Бязяюдна. Бязмоўна. Бязвеўна. Бязмежна разліты Спакой ціхамірны. Ні тлуму, ані адзіноты. За полем даспелым, за хвойнікам срэбназялёным Мой дом, дзе ўсё - новае: сцены, і столь, і масніцы. Чакаюць у шафе расчыненай строі-абновы. А свежая стружка ў кутку так духмяніць жывіцай! І босым нагам цёпла-цёпла на жоўтай падлозе. І дыхаецца лёгка-лёгка: ну вось я і ўдома, Дзе ўсё навакола мяне і ўва мне прайнялося Нарэшце-ткі сонцам, так з'яўленым, а невідомым...

Оглавление

  • Ніна Мацяш Палёт над жытам Fueled by Johannes Gensfleisch zur Laden zum Gutenberg

    Комментарии к книге «Палёт над жытам», Нина Иосифовна Матяш

    Всего 0 комментариев

    Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

    РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

    Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства