«Вялікдзень»

342

Описание

Зборнік вершаў Ірыны Багдановіч пад назвай "Вялікдзень", выдадзены ў 1993 годзе. 



Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

Вялікдзень (fb2) - Вялікдзень 68K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Ірына Багдановіч

Ірына Багдановіч ВЯЛІКДЗЕНЬ

Падрыхтаванае на падставе: Ірына Багдановіч, Вялікдзень. Вершы, — Мінск: Беларуская Каталіцкая Грамада, 1993. — 118 с.

Рэдактар А. Бяляцкі

Copyright © 2015 by Kamunikat.org

* * * Над Бацькаўшчынай сумнай i прыгожай, Зачараванай чарам летаргіі, Прыадчыні аблік Твой сьветлы, Божа, Праліся ў душы тайнай Літургіі. ЛЕТАРГІЯ Там, у столках вякоў, i князёўнаю i парабчанкай Адбыла Беларусь, так мацуючы чыйсьці хаўрус. Там, пад Грунвальдам, вою давала ручнік крывічанка І на стол пераможцам сьцяліла сьвяточны абрус. Замаўкала нашчадкам ужо непатрэбнае біла, Замаўкалі званы i пяском зарастала ральля. Гэта ж я гэтак моцна i гэтак надоўга забыла, Хто я, дзе я, чыя я, адкуль i навошта тут я? Праз цябе, Летаргія, адчайна ірваўся Купала, Раскалыхваў званоў анямелую вечную медзь, А пад плядам рака па Купальлі даўно сумавала, Хоць струменьчык яе, як i мы, целяпаўся ледзь-ледзь. У палон Летаргіі мы рушылі цэлым народам, Паслухмянаю паствай, а пастыр-наглядчык сачыў, Каб лічылі прыгон найвышэйшай сваёю свабодай І ня думалі больш ні аб чым, ні аб чым, ні аб чым... Адцьвітаюць сады бел-чырвонаю-белай вяргіняй. Засынае пад гуд запазычаных слоў немаўля. О, які ты магутны, магутны палон Летаргіі! О, якою жабрачкай глядзішся, Айчына мая! ГЕАПАЛІТЫЧНЫ ЭЦЮД У новых ня храмах ня новыя фарысэі мелі толькі адзін i нядрэнна аплочаны клопат: навучалі аб Краі, щто гэта задворак Расеі, толькі ўсё ж не забыліся ў Краі, што гэта прадмесьце Эўропы. ПРАДМЕСЬЦЕ У вечар калядны каляны Мароз аксамітам на вокны. Па горадзе ціха-падманным Блукае вандроўнік самотны. Паміж камяніцаў Прадмесьця Зьяўляецца постацьцю дзіўнай, Нібыта згубіўшы прадвесьце Красы абяцанай адзінай. Нячутныя крокі на бруку, Завулак, нібы сутарэньне, Гарачыя крокі маленьня У подыху сьнежнага руху За Род наш, нячыстым зьляканы, За Край наш, праданы стакротна... У вечар калядны каляны Блукае вандроўнік самотны. ВЫСТАВА Перацякае колер у сьвятло, На подыхі раскладваюцца рухі, І раптам пачынаецца палон, Палон туману, сну i завірухі. Ix расьсякаюць пробліск i прамень, Абнашчваюцца тайнапісы твараў, І колер працякае праз мяне, Ствараючы анёлаў i пачвараў. * * * Кавярня. Верасень. Вяргіні. Знаёмых вуліц берагі. Муры здаўна ўлюбёнай Вільні, Малюнак места дарагі. Як пілігрымніца, пакіну Тут крокі кволыя свае. Хто вырве з сэрцаў нам Айчыну?! А мы — ці страцілі Яе?.. * * * Не наракала, a маліла, Шукала выйсьця з нематы. Я так сабе спаліла крылы, Як дрэва восеньню лісты. Дый непачутымі малітвы Асядуць кроплямі дажджу. Быў дзень мінулы — аксамітны, Наступны — выпаліў душу. * * * Не дакараю, а малю, He насьміхаюся — сумую. Вачамі воблік твой малюю На ўсім. Малюю i малю. Малю цябе не выклікаць Мяне са сталага растаньня. Жыцьцё, як бачыш, паляваньне, А я ня умею паляваць. А я ня ўмею паляваць. Я з тых, каго заўжды палююць. Таму, што я цябе малюю, Малю мяне не выклікаць. ЗАСЬВЕТ Адзінокая лямпа гарыць, Сьветлым колам над ёю прастора. Тых няма, з кім магла б гаварыць. Не прыходзілі сяньня i ўчора. Ноч у раме акна, як абраз. Прадчуваньне знаёмых абліччаў. Зараз некуды нехта пакліча. Ды сьвітанак пачнецца якраз. * * * Не баюся быць сьмешнай, Не баюся людзкіх абгавораў. Пераплавяцца ў вершы Вінаватасьдь, i роспач, i сорам. Пакаяннай i грэшнай Заміраць буду ў час Літургіі. Не баюся быць сьмешнай, Прытулюся шчакой да вяргіні. * * * Адабралі ў мяне Айчыну з немаўленчых маіх гадоў але душу маю абудзіў шолах балонак старых кніг зрок мой задзівавалі спляценьні літар лацінкі яны разблыталі мой язык яны змаглі маю летаргію дзічка выкапаная на ўзьлеску душа мая ў садзс Бацькаўшчыны. ЛЯБІРЫНТ Лябірынт быту пячоры марнасьці i спадзяваньня чапляюся за сталактыты крыўдаў падаю ў прыхаваныя пасткі адчаю вылузваюся з бясконцых столак цьвілі i вільгаці нараканьняў пачынаю разумець тоеснасьць шляху даСканаласьць i Скон СПАДЧЫНА Адчынілася Брама Залатая забрамнасьць зіхоткім i таямнічым бляскам скарбаў сваіх прываблівае i палохае спыніліся i увайсьці баімося хоць скарбы маўкліва гавораць мы вашы а мы вагаемся паміж але i не. КАСЬЦЁЛ СЫМОНА І АЛЕНЫ Мой готык самотны трымаеш ты вежаю неба іначай паркаль яго чысты блакітны даўно ўжо быў бы раешкуматаны ў нясытай i прагнай дзяльбе на кавалкі i ў гразь утаптаны даўно пад нагамі бязьверцаў. * * * Першы асеньні дождж сьцішаны неба стук мож-на ня мож-на мож- я адчыняю з рук выпадзе мокры верасень ЭВАЛЮЦЫЯ Кволасьць пяшчоты Бутон Моцныя ўзмахі крылзў Пялёсткі Пераадоленьне паветра Кветка МАТЫЎ СКРУШЛІВЫ Ступаю ў сьлед чужы У сьнезе глыбачэзным З прадчуцьцямі мяжы, З прадчуцьцямі, што чэзну. Сарваўся дзіўны гук З пытаньнем вінаватьш: Што я яшчэ магу? Ў чым я яшчэ ня страта?.. * * * Сьпее i падае белы наліў. Чыстаю раніцай босай Госьцяй часовай прайсьці па зямлі, Каб не параніць Нябёсаў. ВЯРГІНЯ Вяргіні вільготны бутон трапяткі i чакальны Вось-вось разамкне пялёсткаў сваіх ланцужок. Вандроўны матыль — шалёны, прыгожы, адчайны Бутон той у стромкім палёце заўважыў ужо. Наблізіўся ён i сваёй невымоўнай пяшчотай Пялёсткі раскрыў i адчуў ix жывы аксаміт. І доўга гайдала вяргіня ўсярэдзіне ўпотай Свайго матыля, каб ізноў адпусьціць у блакіт. ЭСКІЗ АДЗІНОТЫ Супольнасьць здавалася всчнай Мэталу i воску над ім. І стыне самотны падсьвечнік У медным зьдзіўленьні сваім. ВІЛЕНСКАЯ БЕЛАРУСКАЯ ГІМНАЗЫЯ У дворыку старым, дзе побач, за тры крокі, да Маці Вострабрамскай са сьвечкамі ідуць, i пах ладану ператвараецца над вежамі ў барочныя аблокі; у дворыку старым, дзе залатыя зьліткі брукаванкі з пячаткамі сьлядоў тваіх стваральнікаў, сьвятое Адраджэньне;'у дворыку старым, дзе колісь беглі ўзрушана i ўзьлётна матурысты, i новы вучань, утрапёны, заміраў, спакушаны пачаткамі навукі; у дворыку старым, дзе выгляд запусьценьня i забыцьця царуе, стаім i мы, пад перазовы крокаў б'ецца сэрца, i толькі дух спрадвечны Адраджэньня нам вызначае шлях: куды ідзеш? — На пілігрымку ў Вільню! «БЕЛАРУСКАЯ КРЫНІЦА» Блукаю па старадаўнім незнаемым горадзе Балонкамі старых пажоўклых газэтаў. Спазнаю яго вуліцы ў каронах касьцельных вежаў. Бачу садкі з флянсамі трускавак, Кветнікі з флёксамі i мальвамі. Стракатыя шыльды. Крамкі i кавяранькі. Скарбніца крокаў — брукаванка. Запальваюцца памінальныя сьвечкі. У касьцеле Сьвятога Мікалая Сьвятар Адам Станкевіч Адпраўляе жалобную імшу Па слынным паэце беларускім. Блукаю па старадаўнім знаёмым горадзе Балонкамі старых пажоўклых газэтаў. Пазнаю па крыптанімах i псэўданімах блізкіх i даўно знаёмых мне людзей, Пра якіх не магу сказаць, што яны даўно памерлі. Раскрывае мне свае таямніцы Гэты дзівосны старадаўні горад, Горад старых пажоўклых балонак, Горад, дзе сама Гісторыя спачывае на Росах, Горад, дзе аблічна, вы-яўна, вы-моўна Жыве Беларусь. АЎТОГРАФ І нумар з завітком, пастаўлены чарнілам, І дробных літарак прыгожы ланцужок Даводзілі, што Эпімах-Шыпіла Валодаў гэтай кнігаю. І ўжо, Яна маёй сагрэтая рукою, Душу кранула ўпэўненым штуршком І павяла ў дзівосныя пакоі, Дзе сьпіць сама Гісторыя такою, Якой была яна, давераная вою. Прыгожых літар дробным ланцужком. * * * Буду госьцяй тваёй нечаканай, На тваё адгукнуся цяпло. І адыдуцца зграйкаю цьмянай Думкі ўсе пра сіло i крыло. У тваёй растваруся пяшчоце, І зьнікненьне сабе прадкажу, Як сьняжынка, але не ў сумёце, А што легла няўзнак на душу. * * * Што цяпер вінаваціць, вініцца, Ці сустрэч пазьбягаць упарта? Буду ціха стаяць маліцца Сярод сьнегу тваёй пагарды. Не закрэсьлю i не забуду. Адсьвяткую сама Каляды. І паверу ў ісьненьне цуду Сярод сьнегу тваёй пагаірды. Дам прастору пачўцьцям грэшным, Так хачу заставацца вартай Хоць краёчку тваёй усьмешкі Сярод сьнегу тваёй пагарды. * * * Да скроняў цягнуцца далоні, Не перакрэсьліць сум ніяк. Жыву ў чужым халодным доме, Але твая я, так, твая. Здалося, лес пазваў-паклікаў На звабны аксамітны шлях. Дый то быў шлях жальбы вялікай З атрутай думак на палях. Прад стромкай пашчаю прадоньня Ратунку прагну спакваля. Жыву ў чужым халодным доме, У доме гэтым у палоне, Але твая я, так, твая. * * * Адсоўваеш у дальні закуток Багетам белым выгляд мой закуты. А я вярнуся зноў, нібы глыток Сваёй самоты i тваёй атруты. І будзе зноў карунак мітульгі, Як пыл на чымсьці вечным i прыгожым. Але адкуль такі скарбец тугі? Чаму Ты даў тугі мне столькі, Божа?! Вярнуся: спадзяваньнем i тугой, Трывогаю i сьветлым суцяшэньнем, І лягу на душу такой вагой, Не разьбярэш, прамень то ці каменьне. * * * Над попелам сатлелых слоў, Па ланцугу ўчарнелых думак Вандруе гнаньніца-Любоў Як занядбаны падарунак. Яе паклікаць не магу, Бо перад ёю вінавата, І адчуваю, як вагу, Яе самотную адплату. Не прытуліцца, не спачыць, І не перамагчы атруту. Але хачу дапамагчы Таму, ў кім большая пакута. * * * Што я магу яшчэ сказаць табе? Што для цябе сузорную вяршыню Стварыў мой дух? Як ланцужок на шыю, Смарагды слоў тваіх нашу? Набег Глухіх абставін зблытаў гарады, Абнёс нас кубкам, дзе віно сустрэчы, Пакінуў толькі выцьвілыя рэчы, Як напамін аб тым, што сапраўды... Як прашчур больш у біла не праб'е, Зноў ca смарагдаў слоў не адчаруеш. Але жыцьис... Яго не адсумуеш. Што я магу яшчэ сказаць табе? УДOMA Тут уявай мускат i аліва, А звычайнае робіцца дзівам. Тут, дзе кветкі, кераміка, кнігі, Растаюць найцяжэйшыя крыгі. Тут жыве наш нябачны Анёлак, Варыць зельле з чароўных нам зёлак, Замаўляе i крыўду, i стому, І парадкуе вэрхал удома. Тут уявай мускат i аліва. Тут так сьветла, прыгожа, шчасьліва. Тут укленчу да Божае Маці: Так баюся ўсё гэтае страціць. * * * Суціш мяне, о Госпадзе, суціш Разьятраную ў стоме i шаленстве Зямнога быту тайнай набажэнства І дазваленьнем Твой аплакаць Крыж... * * * Госпадзе, душу маю крані ласкаю сьвітальнага пагляду, над сабой Тваю прымаю ўладу, i, слабую, Ты мяне ў прынадах i cпaкусах дня абарані. Госпадзе, адкрыйся мне ўва мне словам сагравальным i лашдай, каб удзячнай быць за ўзнагароду бачыць на жыцьцёвым палатне твар Тваёй прысутнасьці заўсёды. * * * Час апалых лістоў i пялёсткаў, Адчуваньняў журботна-шчасьлівых, Час, калі адцьвітаюць нябёсы, Раскашуюць вяргіні i сьлівы, i яшчэ неакрэсьлены хтосьці Завігае ў душу i пакіне. Я сама, як часовая госьця, Як раса на пялёстку вяргіні. РЭХА Толькі ў сьне недасяжным, на жаль, Толькі ў вершах ты бачыш Рагнедаю Тую, хто прыручае раяль І жыцьця, як гавораць, ня ведае. Да яе, каго ты ахрысьціў Нераскрытаю Тайнай, Хімераю, О, ня дай табе, Божа, прыйсьці Ваяўнічаю зданьню Ўладзімера! О, ня дай табе, Божа, крануць Валадарства яе таямнічага, Як ня дай табе, Божа, пачуць: «Не жадаю разуці... рабыніча». РУЖЫ Засохлі ружы ў вазе керамічнай, Даўно прыносіў ix вандроўны рыцар. 1 выгляд ix зрабіўся тут прывычным, Як выгляд кніг прывычны на палідах Так слоў даўно пачутых абалонкі І ракавінкі позіркаў, наліплых На вопратцы, прысутнічаюць звыкла, Хоць мы ня бачым ix карунак тонкі. * * * Вось мы з табой, нарэшце, на мяжы. Зьмялела плынь i выцьвілі нябёсы. Але матыль за шыбаю аджыў, Як трапяткі абноўлены пялёстак. Яго Вялікдзень! Скончана зіма, І вечнай славы блізка панаваньне. Я на яго гляджу, i мне няма Намёку на ратунак ані званьня. ВЯЛІКДЗЕНЬ Асьвечанай вярбы пукатыя галіны, Дакладны знак на адыход зімы. Час роспачы мінуў! Адпушчаны правіны! Анёльскі хор пяе ўрачыстыя псальмы. Час роспачы мінуў! Саўдзельнікі ахвяры, Сьвяткуем радасьць шчыра, бяз нуды. Такі шчасьлівы дзень! Хрыстос васкрос! Пачвары, Што мучылі Яго, зашыліся ў куты. Але й адтуль крычаць, зацята альбо лена: «Дабі Яго! Ўкрыжуй! Зьняваж! Прадай!» Я сьню, што я прыйшла Марыяй- Магдаленай І не знайшла Цябе ў труне, Расьпяты Край. ЖЫРОВІЧЫ У сьвяце сноў загадкавых, альбо У наслаеньні шэрых дзён прывычных Удзячнай прыгадаюцца журбой Айцец Піліп, Жыровічы, кастрычнік. Айцец Піліп, які не блаславіў Мяне «з-за уніі», бо гэта грэх, панове. І той дзівосны, велічны матыў, Які яднае ўсіх нас у любові. Жыровічы. Манашак у царкве, Аддадзеныя, шчырыя паклоны, Нібыта тут прыцішыўся шалёны Наш зьверхні сьвет, i мы ў яго дрыгве. Струменьчык хору ліцца перастаў, Ён між усіх — Адзіны Ўкрыжаваны. І пілігрым укленчыў ля Хрыста, І горача Яго цалуе раны. * * * Усё жыцьцё — то прадчуваньнс Вас Між звыклых масак, то ваўкі, то лісы То рабскі пот, то масавы экстаз, То сьцёртыя, то зблытаныя рысы. На ўсім таўро распаду i маны, Яно на ўсіх ад цэсара да сьмерда. Адкуль жа Вы, аскепак даўніны? Вы — вершнік з забароненага герба. Я Вас пазнала, хоць няма мяча І на двары амаль паўзмрок сутоньня. Папраўлю плашч, які ўпадзе з пляча, І рушым не нараніды, а сёньня! Бо да сьвітаньня трэба нам якраз Пасьпець узьвесьці крэпасьці ды вежы Каб бараніць усё, што нам належыць. Усё жыдьцё — то прадчуваньне Вас. СУМОЎЕ Завітаю к табе на гарбату. На дажджы выпадковым прамокну. Ты зірнеш на мяне ві на вата. Мае ногі загорнеш у коўдру, Прапануеш кубінскага рому У гарбату падліць. Не адмоўлю. Дый ня з рому адчую, вядома, Блаславеньне такому сумоўю. Ланцужок непарыўны гамонкі, Ў ім пяшчоты паўтон прыхаваны. Выйду. Восень запаліць pa мон к i Над самотнай хацінаю пана. УСПАМІН ЖЫРОВІЧАЎ Адклікнуся праз восеньскую шэрань, Каб мы сумоўна ўспамінаць маглі І манастыр, i тайную вячэру, Якую зладзіў нам айцец Піліп. Ен праваслаўя вернік i ахоўнік І не выносіць уніі на дух... Але там быў мой будучы духоўнік, Прад кім у шчырай споведзі упаду. Душы сваей i сьвята, i хаўтуры Каму даверу, дый ці прыме ён Ад уніяткі споведзь i наклон, Той будучы сьвятар, анёл мой, Юры * * * Мой сябра, мой зажураны рыфмар, Цнатлівыя абдымкі Ліставея І восені гаркавы позьні чар, Што набрынялі кроплямі на веях, На горад сяньня выпалі дажджом. Націсну лёгенька i прасачуся ў дзьверы Апошні штрых паставіць на паперы: Гарбаты выпіць разам ca Зьнічом. * * * Вы запярэчыце, напэўна, Што ваш прытулак — мой палон. Дазвольце госьці неспадзеўнай Пакінуць ваш гасьцінны дом, Унесьці вэрхал у парадак, Які вам маніцца навек. Я — варта іншага атрада, Сьляды якога ўкрые сьнег. * * * Дождж вьгаадковы засьпеў на вуліцы няўтульна без парасона раптам кроплі перасталі падаць я пад крылом птушкі * * * Аркестр іграе i расьце туга, палон мой палянэз. О, як хачу быць у аркестры тым хаця б смычком віяланчэльным! * * * На чорную тугу зьмяняецца адчай, Хаджу я ў дом чужы, дзе ўсё мне, ўсё чужое! З атрутай каву п'ю i п'ю атрутны чай, Прачнуцца ў чыстым сьне ня маю сілы ўжо я Прачнуцца ў чыстым сьне! На пляжы залатым Дзе ўсё навокал чысьціня i веліч, Дзе на мяне чакаў юнацтва поўны ты, Мой першы, дарагі, сапраўдны каралевіч. Мой першы, дарагі, так адгаданы мной Паміж натоўпу тлумнага людзкога!.. Хаджу я ў дом чужы, атрутны п'ю напой, На тых шляхах, што так далёкія ад Бога. * * * Я ізноў мітусьлівая пані, Паддаюся прынадам, спакусам, Гэты вэрхал жыцьцёвы заманіць, Зачаруе мядовым прымусам. Ад яго адлучыцца нязмога. Так на квецень зьлятаюцца восы. Раптам побач нікога, нікога, Толькі раненыя Нябёсы. АПОШНІ ВОДГУК ЖЫРОВІЧАЎ I надвячорка прывідная шэрань, І урачыстасьць стогадовых ліп, I ціхая малітва, i вячэра, Якую зладзіў нам айцец Піліп, — Усё адбудзецца, як зьлітак, адальецца, І стосам дзён прыцісьнецца, але Мне часам так бязьлітасна здаецца, Што там гучалі крокі не мае. ДЗЯЎЧЫНКА І ЦЫМБАЛЫ Маленькая ткаля мая Выцягвае нітачкі гукаў. Дзівосная тчэцца мазурка З-пад ручак яе спакваля. Вячорнаю ціхай парой Анёлы зьляцелі са струнаў, І новую п'есу задумаў Шапэн у сумоўі з малой. ВЕЧАР Прысьмерку бэзавы шоўк. Ночы адчынены лёх. Пень, быццам змораны воўк, На лапы-карэньні прылёг. * * * Настане дзень у шэрагу панылым, Дзе заступае ймглу ізноў імгла, Калі душа свае згадае крылы I паляціць туды, адкуль сышла. Рассыплецца пакінутае цела, Як недарэчны i цяжкі ланцуг. Ты ж гэткае свабоды так хацела! Чаму ж табе так раптам зойме дух? Вярнуцца зноў, ізноў уцелавіцца І крылам даць стамлёным адпачыць. Кім станеш ты: ці рысьсю, ці ваўчыцай, Упаляванай некалі ўначы? ДЗЯДЫ Яшчэ кастрычнік, a ўжо ў сьнег сьляды. Трымцяць, але трываюць хрызантэмы. Зьбіраюцца сучасныя нацдэмы Адсьвяткаваць спрадвечныя Дзяды. Ніхто ўжо не разгоніць, не заб'е, Ніхто? Ну, дзякуй Богу, калі гэтак, Калі ня стануць за ахвяр i сьведак Сябры мае й суродзічы мае. * * * Спакваля спакусьлівы матыў Разьняволіць плойму крыўд, амбіцый... Дай мне сілы, Госпадзе, у тым, Каб за ўсіх нялюбых мне маліцца, Каб уратаваць сваю душу Ад памкненьняў помсьлівых i злосьці, Каб драпежны i няварты хтосьці Сьвет ня засьціў, Госпадзе, прашу... ІМЯ Паклікала цябе па імені. Ты адгукнуўся: што? A ў мяне не было ніякай справы, проста хацелася паклікаць цябе па імені i пачуць адказ, каб зразумець, які гэта цуд, калі ёсьць каго паклікаць па імені, i ёсьць каму на яго адгукнуцца. * * * Князю мой сьветлы, за рысаю гэтага гаю Я не спытаю цябе, я цябе не спытаю, Я не спытаю цябе, дзе радзінны твой замак, Я не спытаю, дзе конь твой i дзіда таксама, Я не спытаю цябе, дзе харугвы i войска У тую хвіліну, якая ня кропка, а коска, Толькі баюся, а раптам цябе не пазнаю, Князю мой сьветлы, за рысаю гэтага гаю. * * * Недзе між дзённымі справамі й снамі Ёсьць неназоўнае н е ш т a: Тонкі праменьчык паветра між намі, Выціснуты дарэшты. РЫЦАР САМОТНЫ Рыцар самотны прыйшоў да мяне, Рыцар самотны, якога я клікала Ў сьветлым маленстве, такога вялікага, Рыдар самотны прыйшоў да мяне. Я яго ведада гэтак даўно, Ведала продкаў яго, радаслоўную, Горкую, слаўную жытку вандроўную, Я яго ведала гэтак даўно. Царства свайго, Каралеўства свайго Ён да карэньчыка воласа варты, Возьме мяне як найлепшую варту Царства свайго, Каралеўства свайго. Дай мне, о Госпадзе, сілу тады Варту ня здрадзіць сваю выпадкова І распазнаць, дзе варожая змова, І ўсьцерагчы мне яш ад бяды.

Оглавление

  • Ірына Багдановіч ВЯЛІКДЗЕНЬ Fueled by Johannes Gensfleisch zur Laden zum Gutenberg

    Комментарии к книге «Вялікдзень», Ірына Багдановіч

    Всего 0 комментариев

    Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

    РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

    Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства