«Вялікдзень»

342

Описание

Зборнік вершаў Ірыны Багдановіч пад назвай "Вялікдзень", выдадзены ў 1993 годзе. 



1 страница из 7
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Вялікдзень (fb2) - Вялікдзень 68K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Ірына Багдановіч Ірына БагдановічВЯЛІКДЗЕНЬ

Падрыхтаванае на падставе: Ірына Багдановіч, Вялікдзень. Вершы, — Мінск: Беларуская Каталіцкая Грамада, 1993. — 118 с.

Рэдактар А. Бяляцкі

Copyright © 2015 by Kamunikat.org

* * *Над Бацькаўшчынай сумнай i прыгожай,Зачараванай чарам летаргіі,Прыадчыні аблік Твой сьветлы, Божа,Праліся ў душы тайнай Літургіі.ЛЕТАРГІЯТам, у столках вякоў, i князёўнаю i парабчанкайАдбыла Беларусь, так мацуючы чыйсьці хаўрус.Там, пад Грунвальдам, вою давала ручнік крывічанкаІ на стол пераможцам сьцяліла сьвяточны абрус.Замаўкала нашчадкам ужо непатрэбнае біла,Замаўкалі званы i пяском зарастала ральля.Гэта ж я гэтак моцна i гэтак надоўга забыла,Хто я, дзе я, чыя я, адкуль i навошта тут я?Праз цябе, Летаргія, адчайна ірваўся Купала,Раскалыхваў званоў анямелую вечную медзь,А пад плядам рака па Купальлі даўно сумавала,Хоць струменьчык яе, як i мы, целяпаўся ледзь-ледзь.У палон Летаргіі мы рушылі цэлым народам,Паслухмянаю паствай, а пастыр-наглядчык сачыў,Каб лічылі прыгон найвышэйшай сваёю свабодайІ ня думалі больш ні аб чым, ні аб чым, ні аб чым...Адцьвітаюць сады бел-чырвонаю-белай вяргіняй.Засынае пад гуд запазычаных слоў немаўля.О, які ты магутны, магутны палон Летаргіі!О, якою жабрачкай глядзішся, Айчына мая!ГЕАПАЛІТЫЧНЫ ЭЦЮДУ новых ня храмах ня новыя фарысэімелі толькі адзін i нядрэнна аплочаны клопат:навучалі аб Краі, щто гэта задворак Расеі,толькі ўсё ж не забыліся ў Краі,што гэта прадмесьце Эўропы.ПРАДМЕСЬЦЕУ вечар калядны каляныМароз аксамітам на вокны.Па горадзе ціха-падманнымБлукае вандроўнік самотны.Паміж камяніцаў ПрадмесьцяЗьяўляецца постацьцю дзіўнай,Нібыта згубіўшы прадвесьцеКрасы абяцанай адзінай.Нячутныя крокі на бруку,Завулак, нібы сутарэньне,Гарачыя крокі маленьняУ подыху сьнежнага рухуЗа Род наш, нячыстым зьляканы,За Край наш, праданы стакротна...У вечар калядны каляныБлукае вандроўнік самотны.ВЫСТАВАПерацякае колер у сьвятло,На подыхі раскладваюцца рухі,І раптам пачынаецца палон,Палон туману, сну i завірухі.Ix расьсякаюць пробліск i прамень,Абнашчваюцца тайнапісы твараў,І колер працякае праз мяне,Ствараючы анёлаў i пачвараў.* * *Кавярня. Верасень. Вяргіні.Знаёмых вуліц берагі.Муры здаўна ўлюбёнай Вільні,Малюнак места дарагі.Як пілігрымніца, пакінуТут крокі кволыя свае.Хто вырве з сэрцаў нам Айчыну?!А мы — ці страцілі Яе?..* * *Не наракала, a маліла,Шукала выйсьця з нематы.Я так сабе спаліла крылы,

Комментарии к книге «Вялікдзень», Ірына Багдановіч

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства