«Адкрыццё»

475

Описание

Час і месца чалавека ў жыцці, Радзіма і каханне, адказнасць маладога сучасніка перад памяццю папярэднікаў — такі абсяг тэм зборніка лірыкі Уладзіміра Някляева «Адкрыццё». Дакладнае, узважанае слова, высветленая глыбокім пачуццём думка — усё гэта робіць радкі паэта непаўторна прывабнымі.



1 страница из 15
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Адкрыццё (fb2) - Адкрыццё (Першая кніга паэта) 117K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Владимир Прокофьевич Некляев Уладзімір НякляеўАДКРЫЦЦЁ

Падрыхтаванае на падставе: Уладзімір Някляеў, Адкрыццё: Вершы — Мінск: Мастацкая літаратура, 1976. — 80 с., Першая кніга паэта

Рэдактар: Р. I. Варадулін

© OCR: Камунікат.org, 2010

© Інтэрнэт-версія: Камунікат.org, 2010

* * * Ты воблакам плыла...Рукамі не дастаць...Свяцілася ледзь-ледзь над рэчкай і над борам.Ад слоў маіх плыла, што я сказаў учора,Да слоў маіх плыла, што заўтра меў сказаць.Ты воблакам плыла...Над трапяткой зямлёй...Між вокладкамі дзён наступных і мінулыхМы дзіўную з табой старонку адгарнулі:«Дзень вашай цішыні» — напісана на ёй. СТУДНЯ Глыбока ў студні боўтнецца вядро...Затархаціць пашчэпаная корба...Адзін глыток — і існуе дабро,I жыць на свеце хораша і добра.Абуджан зрок: мільгне птушыны цень...I слых: у ліпах пчолы зноў шчыруюць...У жоўты жвір сцякае з рук струмень,I на вадзе каменьчыкі танцуюць. * * * У пару лістапада, калі загарацца лясыI гараць, не згараюць, а толькі прасторна святлеюць,Недарэчнай здаецца самотная зелень сасны,I шкада гэтых дрэў, што не хочуць згараць і не ўмеюць.Але ў снежні, калі голым веццем бярозы звіняць,Разумееш, якім недарэчным было шкадаванне,—У знямеласці белай спакойныя сосны гараць,I на вечны агонь іх да новай вясны спадзяванне * * * Густая вераснёўская раса.Світання пошум над празрыстым садам...Які ў душы спакой пад лістападам,Якая невыказная краса!Антонаўскія яблыкі ў травуЗ галін цяжарных ападаюць глуха,I светлы, нібы німб святога духа,Асенні водар кружыць галаву...Але, які ні доўгі гэты час,Яго мне непазбежна не хапае.I вось мяне жанчына сустракае,I лістапад не закранае нас.I я не разумею, што са мной.Яна ў мяне ўглядаецца цнатліва:— Ці ж гэта справядліва быць адной?..— Вядома,— я кажу ,— несправядліва...I рукі яе плачуць на плячах,I валасы шапочуць збажыною...I зноў я не згадаю, што са мною,I толькі ўспамінаю па начах,Як водарам кружыла галаву,Як паступова росы халадалі,Быў верасень, і глуха ападаліАнтонаўскія яблыкі ў траву. САД НА СКРЫЖАВАННІ

Натрасі мне яблыкаў, мама, з той маладой яблыні, што расце ў нашым садзе шостая ад дарогі.

Чыстыя мае лісты.Мае м а р ы і жаданні.Быццам сад на скрыжаванні,Нечаканы і густы.

Комментарии к книге «Адкрыццё», Владимир Прокофьевич Некляев

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства