«Адклікаюцца рэхам гады»

418

Описание

Аўгіння Кавалюк — аўтар, вядомы беларускаму чытачу сваімі паэтычнымі зборнікамі «Белае дзіва», «Маўклівыя скарбы», «Кропля бурштыну», «Імгненняў след». Пісала Аўгіння Кавалюк вершы і дзяўчынкай, і студэнткай Гродзенскага педагагічнага інстытута, і падчас доўгай настаўніцкай працы ў Рызе, а з 1987 года ў Ленінградзе. Выкладала Аўгіння Кавалюк паэтычнае майстэрства ў літаратурнай студыі падлеткаў у Ленінградзе (С.-Пецярбургу), падрыхтавала выдадзеныя там тры зборнікі паэзіі сваіх выхаванцаў. А. Кавалюк — актыўная ўдзельніца грамадскага жыцця беларусаў С.-Пецярбурга, неаднойчы выступала на літаратурных вечарынах і Беларускага грамадска-культурнага таварыства С.-Пецярбурга, і літаратурнага саюза пісьменнікаў «Міжнацыянальны Пецярбург», адной з заснавальнікаў якога яна з'яўляецца. Перакладала на рускую мову вершы башкірскіх паэтаў горада, што ўвайшлі ў зборнікі, выдадзеныя гэтым саюзам. Для вершаў Аўгінні Кавалюк характэрныя разуменне душы чалавека, ягонага настрою, пачуццяў кахання і мацярынства, любові да дзяцей. (В. Грыцкевіч, Уступнае слова, фрагмэнт)



1 страница из 17
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Адклікаюцца рэхам гады (fb2) - Адклікаюцца рэхам гады 134K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Аўгіння Кавалюк Аўгіння КавалюкАдклікаюцца рэхам гады

© Камунікат.org

Уступнае слова

Аўгіння Кавалюк — аўтар, вядомы беларускаму чытачу сваімі паэтычнымі зборнікамі «Белае дзіва», «Маўклівыя скарбы», «Кропля бурштыну», «Імгненняў след». Пісала Аўгіння Кавалюк вершы і дзяўчынкай, і студэнткай Гродзенскага педагагічнага інстытута, і падчас доўгай настаўніцкай працы ў Рызе, а з 1987 года ў Ленінградзе. Выкладала Аўгіння Кавалюк паэтычнае майстэрства ў літаратурнай студыі падлеткаў у Ленінградзе (С.-Пецярбургу), падрыхтавала выдадзеныя там тры зборнікі паэзіі сваіх выхаванцаў.

А. Кавалюк — актыўная ўдзельніца грамадскага жыцця беларусаў С.-Пецярбурга, неаднойчы выступала на літаратурных вечарынах і Беларускага грамадска-культурнага таварыства С.-Пецярбурга, і літаратурнага саюза пісьменнікаў «Міжнацыянальны Пецярбург», адной з заснавальнікаў якога яна з'яўляецца. Перакладала на рускую мову вершы башкірскіх паэтаў горада, што ўвайшлі ў зборнікі, выдадзеныя гэтым саюзам.

Для вершаў Аўгінні Кавалюк характэрныя разуменне душы чалавека, ягонага настрою, пачуццяў кахання і мацярынства, любові да дзяцей.

Гэты зборнік вершаў складаецца з некалькіх раздзелаў. Адкрывае яго вянок санетаў «Слова жанчыны да Айчыны». Ён (як і наступныя раздзелы «Споведзь» і «Вяртанне») прысвечаны роднай Беларусі, зякой паэтку звязвае непарушная повязь.

Філасофскім пытанням прысвечаны і наступныя раздзелы зборніка: «Роздум», «Роднасць» і «Надзея». Усе вершы прасякнуты глыбокім лірызмам.

У мяне няма сумніву ў тым, што і прапанаваныя ўвазе чытача вершы Аўгінні Кавалюк дазволяць яму лепей ацаніць характэрныя для іхняга разумення думы паэткі, яе пачуцця, настрою і неадрыўнасці лёсу аўтара ад роднага краю, якому яны па сутнасці і прысвечаны.

Роздум аўтара над агульначалавечымі каштоўнас цямі і спрадвечнымі пытаннямі чалавека, якія ён задае сабе, адлюстроўваюць спеласць лірычных думак Аўгінні Кавалюк.

Слова жанчыны да Айчыны

Здалёку бачыцца ярчэй

Мая зямля, мая Айчына

1Не папракай мяне, Айчына,Па хвалях я бягу адна.Слядоў шчаслівых не лічыла,Пакутных — выпіла спаўна.Не можа быць пакут бясконцых —Жыццё мяняецца і свет.Бягу туды, дзе многа сонца,Тых змен хачу спазнаць сакрэт.Бягу да роднай Беларусі —Тым і жыву, і ганаруся,Душы, Айчына, не парань!Туман мне засцілае вочы,А сэрца ўсё мацней стукоча...

Комментарии к книге «Адклікаюцца рэхам гады», Аўгіння Кавалюк

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства