«Прошча»

404

Описание

Прошча, паводле тлумачальнага слоўніка беларускай мовы, - месца (крыніца, камень) надзеленае, згодна з уяўленнямі вернікаў, надзвычайнай сілай. Гэта, безумоўна, яшчэ адзін сімвал з дагэтуль невыяўленых сімвалаў хараства, чыім святлом адметнае новае слова паэта Уладзіміра Некляева. (з анатацыі, фрагмэнт)



1 страница из 25
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Прошча (fb2) - Прошча 186K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Владимир Прокофьевич Некляев Уладзімір НякляеўПрошча

© Камунікат.org

Прошча Вершы РАДОКНамацваць рух радка, які у зачыне,Як шыць туман ці аблачыну ткаць...I ўсё ж пачаць - хоць напачатку знаць,Што слоў, напісаных на аблачыне,Ніколі і нікому не чытаць.ДЫМЯк дым -зямное на зямлі;Як тым, што і да нас жылі,I будуць жыць пасля.У спраты прыбярэ зямляНаш боль, што высахне асотам,Адчай, што згоркне палыномI зорным змелецца млыном.I ўсё. I тое ж будзе потым,Як і раней, як перад тым:Адчай і боль з крывёй і потам, -як дым.АГОНЬСпапяліўшы былое ў былым,Стаўшы ценямі,зданямі,снамі,Мы сабе ўспамінаемся самі,Як агню ўспамінаецца дым.КАМЕНЬУ камень увайсці - i ў камяніАгонь раскласці, сесці пры агні,Да дыму прываліўшыся спіной,-I жыць, як за каменнаю сцяной.НАСЦЕЖЗрэшты, жыцце як жыцце.Варта было нарадзіцца.Падае светла лісцё.Ціха крыніца бруіцца.Сінія градзіны сліў,Ветразь на чоўне рыбачым,-Хто не народжаны быў,Той аніколі не ўбачыць.Радуйся! Зорныя дзверцыНасцеж - табе аднаму.Зрэшты, не страшна памерці.Незразумела, чаму.БРЫТВАПрыгнечанасць часу, разгубленасць часу і страх -Нібыта ў сяброўскіх,нібыта ў варожых вачах.На ранку галюся. Баюся. Прад люстрам стаю -Разгубленасць мрою,прыгнечанасць трызню сваю.Час тахкае ў скроні.Над бітваю дыбіцца бітва.Цяжэе ў далоніВайсковая бацькава брытва.Шалею ад болю. Не трэшчына ў часе - разлом.Кроў кліча на волю...Упоперак горла - лязом.ЗВЕРПомні ўсіх - i нікога не помні.Ідучы ў нікуды,Толькі ты, што праходзіш па полі,Засяваеш сляды.Знай пра ўсё - і нічога не ведай.Ідучы наўздагад,Толькі ты, што праходзіш без следу,Не павернеш назад.Пасярод мітусні і зняверу,Між бязладдзя ўсягоТы адзін усміхаешся зверуЗа самога яго.ВОЛЯЗдабыў я ўрэшце волю на зямлі.Сябры былі.Каханыя былі.Іх стала меней.Адзіноты - болей...I гэта ўсё, бадай, што я займеў ад волі.ЛЕБЕДЗЬУ горадзе, што спрэс спавіты дротам,Сляпая, ад сцяны і да сцяны,Да адзіноты мкнецца адзінотаI набывае голас драцяны.Яна крычыць, як металічны лебедзь!..Таварышу званю, кажу: "Як-небудзьСпаткаемся...".I кажа ён: "Звані",-З уласнай адзінотай дзень пры дні.I пуста так - як вецер дзьме трубою...Сваю бяду рукамі развядуI сам сябе спытаю: "Што з табою?".Плячом пацепну.Трубку пакладу.СТАНЯк прывіды,як сны пра сны,як зданіДушу маюпакінулі жаданні.Як пры пажары выбягаюць з дому,Яны з мяне - натоўпам! прэч!НікомуКазаць пра тое нельга - я кажу:Нібы жабрак абкрадзены, дрыжу

Комментарии к книге «Прошча», Владимир Прокофьевич Некляев

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства