«Тры вымярэнні [Выбраная лірыка]»

863

Описание

Падрыхтаванае на падставе: Грахоўскі Сяргей. Тры вымярэнні. Выбраная лірыка. Мінск. «Беларусь», 1967. - 296 с. Многа i плённа працуе ў беларускай паэзіі Сяргей Грахоўскі. У свой час наш чытач прыязна сустрэў яго зборнікі вершаў «Дзень нараджэння» (1957 г.), «Чаканне» (1960 г.), «Табе зайздросціць сонца» (1963 г.), «Памяць» (1965 г.). Творчасць паэта адметная тэматычнай шырынёй, разнастайнасцю паэтычных фарбаў, пафасам высокай грамадзянскасці. У гэтай кніжцы сабрана лепшае з напісанага С. Грахоўскім.



1 страница из 58
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Тры вымярэнні [Выбраная лірыка] (fb2) - Тры вымярэнні [Выбраная лірыка] 415K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Сергей Иванович Граховский Сяргей ГрахоўскіТры вымярэнні

Выбраная лірыка

Copyright © 2013 by Kamunikat.org 

ПРАЎДАЖыўцом палілі праўду на лаўжах,Свінцом гарачым залівалі глоткі,За праўду распіналі на крыжах,Закоўвалі на катарзе ў калодкі.Круцілі рукі, адымалі зрок,Зірнуць у вочы праўдзе баючыся,I, за спіною ўзводзячы курок,Апошні раз казалі: «Адрачыся!»Ішлі ў душагубкі, на крыжыПадпольшчыкі, байцы, парашутысты,I грозна на апошнім рубяжыЗа праўду паміралі камуністы.Жыццём не паскупіліся яны,Зямлю крывёй гарачай акрапілі,Каб ix паплечнікі i верныя сыныЗаўсёды толькі праўду гаварылі.1966 г.ДАБРАТАНялёгка быць даверлівым i шчырым,Нялёгка крыўды, даўнія забыць;Яны звісаюць, як цяжкія гіры,I замінаюць верыць i любіць.Нялёгка добрым быць,хоць нам не трэбаHi лёгка запрацованага хлеба,Hi тайных поспехаў, ні скідак, ні удач,Hi вырашаных іншымі задач,Hi тых пахвал, што лёгка раздаюццаСябрамі за абедзенным сталом,Hi плётак, што вужакамі віюццаI патыхаюць зайздрасцю i злом.Усё праходзіць, быццам дождж няроўны,I боль, i злосць, i дробная брыда,А застаецца важны i галоўныI самы светлы талент — дабрата.1963 г.ЛЮБОЎМой даўні боль —Любоў мая,I радасці, i клопатРастуць i множацца ўдвая,Нібы на шчасце попыт.З чаго прызнанне мне пачаць?Як да цябе звярнуцца?Бо пра любоў часцей маўчацьЦі шэптам прызнаюцца.Любоў мая —Зямля мая,Адзіная да болю,На ўсё жыццё прыкуты яК табе па ўласнай волі.Твае узлёты —Мой узлёт,Пралік —Мае пралікі,Таму i сэрца з году ў год,Нібыта звон вялікі,У грудзі б'ецца i гудзе,I спаць яго не ўкласці —Яно пакутуе ў бядзеI радуецца ў шчасці.1966 г. I * * *Праверыць можна нервы, склад крыві,Убачыць мозг i сэрца на рэнтгене,А па якіх зубцах або крывыхПраверыць можна чысціню сумлення?Як зазірнуць у глыбіню душыI як узважыць шчодрасць чалавека?Якія тут рэцэпты ні пішы,Ніякая не выручыць аптэка.Я разгадаць сябе як след хачуI плямы ўсе з душы сваёй сціраю,Бо ўсё жыццё па ІльічуУласнае сумленне правяраю.1964 г.МАЁ ПАКАЛЕННЕI я у дзяцінстве не ведаў калыскі,Не ведаў утульнае цёплае хаты,Замест калыханкі, схіліўшыся нізка,Спяваў у цяплушцы салдат барадаты:«Віхуры варожыя веюць над намі»...I ў нашай цяплушцы свісталі вятры,Смяяліся хлопцы: «Пакончым з панамі,Як толькі усе даядзім сухары».I мне аддавалі шурпаты i горкіСухар са свайго баявога пайка,A самі круцілі цыгаркі з махоркіI песню зацягвалі пра Ермака.

Комментарии к книге «Тры вымярэнні [Выбраная лірыка]», Сергей Иванович Граховский

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства