«У горадзе валадарыць Рагвалод»

1374

Описание

Зборнік склалі новыя паэтычныя мініяцюры i вершаказы — жанр, праз які слова выяўляе свае таямніцы i ўтварае свой нечаканы партрэт. «Горад», «Дуб», «Жалеза», «Камень», «Дарога» — гэта вобразы-назвы, вобразы-тэмы некаторых вершаказаў. У мазаіцы разнастайных фарбаў, з якіх вынікаюць гэтыя новыя для беларускай паэзіі творы,— адлюстроўваецца космас эпасу.



1 страница из 33
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
У горадзе валадарыць Рагвалод (fb2) - У горадзе валадарыць Рагвалод 184K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Александр Степанович Рязанов Алесь РазанаўУ горадзе валадарыць Рагвалод

Вершаказы і пункціры

Падрыхтаванае на падставе: У горадзе валадарыць Рагвалод: Вершаказы i пункціры/ Маст. М. Казлоў.— Мн.: Маст. літ., 1992,— 14З с.: іл.

ISBN 5-340-01156-9.

Copyright © 2013 by Kamunikat.org

Горад

Горад горды i высакародны: ён стаіць на высокім месцы — на ўзгорку, на грудзе, і, адгароджваючыся ад навакольнага асяродка вежамі i сцяною, не адлучаецца ад яго, а вылучаецца з яго — як яго цэнтр, сярэдзіна, сарцавіна.

Ён — бесперапыннае пераўтварэнне дольняга ў «горнае», мінулага ў «градучае», ён — іхнія народзіны, i таму ўсе позіркі скіроўваюцца да яго, i таму ўсе дарогі сыходзяцца ў ім, i таму ўсім крывічам i радзімічам ён нібы ўзнагарода, родны i дарагі.

Горад загартаваны ў горне розных нягод i прыгод, ён перагараджае ордэну i ардзе дарогу да валадарства, i калі на ўсё горла ворагі прадракаюць: «Гора — гораду!» i абрушваюць на яго град камянёў i стрэлаў, горад адказвае ім пагардай.

Да горада горнуцца вёскі, лясы, пасады, палі, агароды, i ён з'ядноўвае ix у радзіму, a разнаісную грамаду — смердаў, рамеснікаў, гандляроў — гуртуе ў народ.

I нават калі горад знішчаецца дашчэнту, згарае да гарадзішча, народ i радзіма становяцца тым радовішчам, з якога ён адраджаецца зноўку.

У горадзе валадарыць Рагвалод, горад радуецца Рагнедзе.

Дуб

З усіх дрэў дуб самы дужы, самы векавечны, самы даўні i самы будучы — ён увасабляе сабою трыяду часу: даўніну, цяпершчыну i будучыню i сваім існаваннем сцвярджае: быў, ёсць, буду.

Аб дубе бытуюць паданні, але сам ён не дбае аб тым, каб каму-небудзь падабацца: уся яго турбота — каб i ўлетку, i ўзімку быць сабою самім — дубам.

Усё, што робіцца з дуба, усё, што з яго будуецца, мае адменны характар: яно трывалае, яно добрае — яго не паточыць шашаль i ў ім не наробій,ь гнёздаў цвіль.

Дуб i падобны да ўсіх іншых дрэў, i адрозніваецца ад ix менавіта сваёй большай драўлянасцю, дрэвавасцю: ён дрэва ў дзве кроці, у два разы, у «дубль».

Дуб — тутэйшае дрэва ведаў: на ім сядзіць вешчая птушка бусел, пад ім — сівы дзед: вясковы буда.

Жалеза

Жалеза ляжыць у зямлі, у залежы, у глыжы, калі ж яго дастаюць на паверхню зямлі, яго ліжа агонь i хрысціць молат, вылуджваючы i выштурхоўваючы яго са стану золаку ў стан дня.

Комментарии к книге «У горадзе валадарыць Рагвалод», Александр Степанович Рязанов

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства